Ахова культуры

Пералік адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляе упраўленне па ахове
гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
па заявах юрыдычных асоб або індывідуальных прадпрымальнікаў

Назва адміністрацыйнай працэдуры

Дакументы і (або) іншыя звесткі, якія прадстаўляюцца грамадзянінам або юрыдычнай асобай для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры

Памер платы, спаганяемай пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры

Максімальны тэрмін ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры.

Тэрмін дзеяння дакументаў, якія выдаюцца пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры

Асоба, адказная за выкананне адміністрацыйнай працэдуры

Пералік адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляе аддзел навукова-праектных работ і рэстаўрацыйнай вытворчасці
па заявах юрыдычных асоб або індывідуальных прадпрымальнікаў

Выдача дазволу на выкананне навукова-даследчых і праектных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях

Заява 1;
справаздача аб выкананых на працягу папярэдняга года работах, складзеная асобай, на якую ўскладзены абавязак кіраўніцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыі (у выпадку выканання работ у мінулыя гады)

бясплатна

15 дзён

да канца каляндарнага году, у якім запланавана правядзенне работ

Чарняўскі Альгерд Ігаравіч (каб. 1112, тэл. 200 11 36)

Правядзенне атэстацыі і выдача пасведчання на кіраўніцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях

заява;
копія дыплома аб вышэйшай адукацыі грамадзяніна, індывідуальнага прадпрымальніка, якія прэтэндуюць на атрыманне пасведчання;
выпіска з працоўнай кніжкі;
копія дыплома аб перападрыхтоўцы на ўзроўні вышэйшага або пасведчанне аб павышэнні кваліфікацыі прэтэндэнта (пры іх наяўнасці)

бясплатна

30 каляндарных дзён

да 5 гадоў

Сматрэнка Аксана Сцяпанаўна (каб. 1112, тэл. 200 11 36);
Чарняўскі Альгерд Ігаравіч (каб. 1112, тэл. 200 11 36)

Выдача заключэння аб узгадненні навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях

заява, у якой указваюцца звесткі аб выдадзеным дазволе на выкананне навукова-даследчых работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях;
камплект навукова-праектнай дакументацыі з агульнай тлумачальнай запіскай

бясплатна

20 рабочых дзён, а ў выпадках, калі ў адпаведнасці з заканадаўствам аб культуры навукова-праектная дакументацыя падлягае папярэдняму разгляду Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай радай па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры, – 30 рабочых дзён

да прыёмкі ў эксплуатацыю матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці

Краюшкіна Святлана Мікалаеўна (каб. 1116, тэл. 327 39 17);
Бандарэнка Аляксандр Васільевіч (каб. 1116, тэл. 306 25 01)

Выдача заключэння аб узгадненні праектнай дакументацыі на выкананне земляных, будаўнічых, меліярацыйных і другіх работ, выкананне іншай дзейнасці на помніках археалогіі

заява;
праектная дакументацыя з агульнай тлумачальнай запіскай

бясплатна

20 каляндарных дзён

на тэрмін дзеяння праектнай дакументацыі, які вызначаны заканадаўствам

Краюшкіна Святлана Мікалаеўна (каб. 1116, тэл. 327 39 17);
Бандарэнка Аляксандр Васільевіч (каб. 1116, тэл. 306 25 01)

Выдача заключэння аб адпаведнасці прымаемай у эксплуатацыю нерухомай гісторыка-культурнай каштоўнасці навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльнай гісторыка-культурых каштоўнасцей

 Заява 2;
навукова-рэстаўрацыйная справаздача аб выкананых работах, складзеная асобай, на якую ўскладзены абавязак кіраўніцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыі;
акт аб перадачы навукова-праектнай дакументацыі ў Банк звестак аб гісторака-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь

бясплатна

у тэрмін да завяршэння работы прыёмачнай камісіі, але не больш 15 каляндарных дзён

бестэрмінова

Ленкоў Аляксандр Мікалаевіч (каб. 1112, тэл. 200 11 36)

Пералік адміністрацыйных працэдур, якія сектар мастацтвазнаўцаў-экспертаў па вывазу культурных каштоўнасцей з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь па заявах грамадзян, юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

Выдача заключэння (дазвольнага дакумента) на вываз з мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюзу рухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей

заява;
тры фотаздымка памерам 10х15 см найбольш характэрнай праекцыі кожнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, а ў выпадку афармлення комплекснай гісторыка-культурнай каштоўнасці асобна фатаграфуецца кожны з прадметаў або група прадметаў;
дакумент, які пацвярджае Камерцыйнае страхаванне гісторыка-культурных каштоўнасцей, што часова вывозяцца, з забеспячэннем ўсіх выпадкаў страхавых рызык, альбо дакумент аб дзяржаўнай гарантыі фінансавага пакрыцця ўсіх рызык, прадстаўлены краінай, якая прымае гісторыка-культурныя каштоўнасці, на карысць Рэспублікі Беларусь;
дакументальна пацверджаныя гарантыі (дагавор) прымаючага боку і гарантыі дзяржаўных органаў краіны прызначэння ў дачыненні да захаванасці і звароту гісторыка-культурных каштоўнасцей, што часова вывозяцца, з вызначэннем мэтаў і ўмоў часовага вывазу гісторыка-культурных каштоўнасцей

1 базавая велічыня – пры вывазе адной гісторыка-культурнай каштоўнасці;
1,5 базавых велічынь – пры вывазе дзвюх і больш гісторыка-культурных каштоўнасцей*

10 дзён, а ў выпадку запыту дакументаў і (або) звестак ад іншых дзяржаўных органаў, іншых арганізацый – 1 месяц

1 год

Зігмантовіч Алена Аляксандраўна (каб. 801, тэл. 203 95 91, e-mail: expert.minkult@gmail.com); Козыраў Глеб Мікалаевіч (каб. 823, тэл. 203 95 91)

Выдача заключэння (дазвольнага дакумента) на вываз з мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюзу рухомых матэрыяльных аб'ектаў, якія не з'яўляюцца гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі, але валодаюць адметнымі духоўнымі, мастацкімі і (або) дакументальнымі вартасцямі

заява;
два фотаздымкі памерам 10 х 15 см найбольш характэрнай праекцыі дадзенага прадмета, а пры неабходнасці – сам прадмет (прадметы) і (або) спіс прадметаў у двух экзэмплярах, альбо, калі фотафіксацыю зрабіць цяжка альбо немэтазгодна, спіс (апісанне) гэтых прадметаў

1 базавая велічыня – за вываз адной культурнай каштоўнасці або калекцыі, якая ўключае ў сябе ад аднаго да чатырох прадметаў;
1,5 базавых велічыні – пры вывазе калекцыі, якая ўключае ў сябе ад пяці да дваццаці прадметаў;
3 базавыя велічыні – пры вывазе калекцыі, якая складаецца з дваццаці аднаго і больш прадметаў
0,5 базавай велічыні – за паўторную выдачу пасведчання на працягу каляндарнага года таму ж заяўніку на тыя ж культурныя каштоўнасці і (або) аўтару культурнай каштоўнасці на вываз адной культурнай каштоўнасці або калекцыі, якая ўключае ў сябе ад аднаго да чатырох прадметаў;
1 базавая велічыня – за паўторную выдачу пасведчання на працягу каляндарнага года таму ж заяўніку на тыя ж культурныя каштоўнасці і (або) аўтару культурнай каштоўнасці на вываз пяці і больш культурных каштоўнасцей або калекцыі, якая складаецца з пяці і больш прадметаў*

10 дзён, а ў выпадку запыту дакументаў і (або) звестак ад іншых дзяржаўных органаў, іншых арганізацый – 1 месяц

1 год

Зігмантовіч Алена Аляксандраўна (каб. 801, тэл. 203 95 91, e-mail: expert.minkult@gmail.com); Козыраў Глеб Мікалаевіч (каб. 823, тэл. 203 95 91)

Выдача заключэння (для пацверджання падставы для вызвалення ад падатку на дабаўлены кошт) пра тое, што тавары ставяцца да культурных каштоўнасцяў

заява;
два фотаздымка памерам 10 х 15 см найбольш характэрнай праекцыі тавару, а пры неабходнасці - сам тавар (тавары) і (або) спіс тавараў у двух экзэмплярах, альбо, калі фотафіксацыю зрабіць цяжка альбо немэтазгодна, спіс (апісанне) дадзенага тавару (тавараў);
копія знешнегандлёвага дагавора, у адпаведнасці з якім увозіцца тавар;
копія мытнай дэкларацыі (пры яе наяўнасці)

бясплатна

15 дзён

1 год

Зігмантовіч Алена Аляксандраўна (каб. 801, тэл. 203 95 91, e-mail: expert.minkult@gmail.com); Козыраў Глеб Мікалаевіч (каб. 823, тэл. 203 95 91)

*Аплаціць дзяржаўную пошліну можна ў любым банку на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, аддзяленні пошты і сістэме інтэрнэт-банкінг:
Атрымальнік плацяжу (бенефіцыяр): Галоўнае ўпраўленне Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па г. Мінску (ГУ МФ РБ па г. Мінску).
Рахунак атрымальніка BY04 AKBB 3602 9110 1000 4000 0000
ИМНС ПО ЦЕНТРАЛЬНОМУ РАЙОНУ г.МИНСКА
УНП 100064110, МФА 153001795
Від плацяжу 03002
БІК AKBBBY2X
УНП плацельшчыка 511111111