З ГІСТОРЫІ НАСЕЛЕНЫХ ПУНКТАЎ КРУГЛЯНШЧЫНЫ

А.Г.Шчарбатаў, А.М.Філатава


    КРУГЛАЕ, гарадскі пасёлак, цэнтр раёна, пасялковага Савета і саўгаса «Круглянскі», за 78 км. на паўночны захад ад Магілёва, 19 км. ад чыгуначнай станцыі Талачын на лініі Орша – Мінск, вузел аўтамабільных дарог на Магілёў, Шклоў, Талачын, Бялынічы. Насельніцтва – 8,6 тыс. чалавек. На заходняй ускраіне цячэ р. Друць (прыток Дняпра), на поўдні і ўсходзе – яе прыток р. Сітня. На поўдні ад гарадскога пасёлка на р. Друць утворана Цяцерынскае вадасховішча.

    Вядома з сярэдзіны ХVІ ст., калі Круглае з’яўлялася прыватнаўласніцкай вёскай у Вялікім княстве Літоўскім. У 1579 г. мястэчка, цэнтр маёнтка, шляхецкая ўласнасць. У канцы ХVІ ст. ў Аршанскім павеце Віцебскага ваяводства. У другой палове ХVІІІ ст. 328 жыхароў, належала М.Агінскаму, вялікаму гетману літоўскаму. Паводле першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 г.) адышло да Расіі, аднесена да разраду вёсак, аддадзена ў валоданне княгіні К.Р.Дашкавай, якая пазней была дырэктарам Пецярбургскай Акадэміі навук і прэзідэнтам Расійскай акадэміі. У 1784 г. – 41 двор, 462 жыхары, памешчыцкі дом, мураваная крама, вінакурны завод, цэнтр маёнтка Магілёўскага павета Магілёўскага намесніцтва. Вырабляліся палатно, сурвэткі, абрусы. У 1785 г. Круглае па хадайніцтве К.Р.Дашкавай было пераведзена ў разрад мястэчка. У вайну 1812 г. у час адступлення французаў рускі атрад у складзе 140 казакоў на чале з флігель-ад’ютантам Кутузава паручнікам Арловым 11.11.1812 г. увайшоў у Круглае, дзе ўзяў у палон больш за 100 французаў. 15.11.1812 г. тут знаходзілася галоўная кватэра рускіх войск на чале з М.І. Кутузавым, які загадаў стварыць у Круглым шпіталь для параненых французаў.

    У 1834 г. у мястэчку было 348 прыгонных, у фальварку – 58 дваровых. У 1834 г. пачала дзейнічаць адна, у 1852 г. – другая гарбарня. У 1886 г. заснавана крухмальная вытворчасць, у 1900 г. абсталяваная паравой машынай. 3 1870 г. у складзе маёнтка 1063 дзесяціны зямлі, 2 карчмы, 3 вадзяныя млыны, сукнавальня. У 1880 г. 119 двароў, 528 жыхароў, 5 крам, праваслаўная царква, малітоўная школа, 3 млыны, школа (народнае вучылішча). Усе будынкі былі драўляныя. 2-3 разы на год праводзіліся аднадзённыя кірмашы. Жыхары займаліся ў асноўным сельскай гаспадаркай, толькі нязначная іх частка – пяньковым, кравецкім, шавецкім, сталярным і кавальскім промысламі. У 1881 г. працавалі 2 сукнавальні. Меўся хлебазапасны магазін (адкрыты не пазней 1882 г.). Праз Круглае, якое было цэнтрам воласці, праходзіў тракт з Талачына ў Магілёў. Дзейнічала паштовая станцыя (у 1914 г. – 10 коней). Напярэдадні рэвалюцыі 1917 г. мястэчка – цэнтр Круглянскай воласці Магілёўскага павета.

    На пачатку ХХ стагоддзя колькасць насельніцтва мястэчка значна вырасла. Паводле сацыяльнага складу з 1602 жыхароў Круглага ў 1909 г. было дваран і чыноўнікаў – 4, духоўнага звання – 22, мяшчан – 608, сялян – 942, іншых – 18. З 592 драўляных будынкаў 166 – жылыя, іншых – 376, мураваных пабудоў і брукаваных вуліц не было. У Круглым былі 1 царква, паштова-тэлеграфнае аддзяленне, валасное праўленне, мяшчанская ўправа, 2 яўрэйскія малітоўныя дамы, народнае вучылішча, царкоўнапрыходскае вучылішча, пажарная дружына, кватэра паліцэйскага ўрадніка, чайная, казённая вінная крама. Працаваў лячэбны пакой (2 фельчары і акушэрка). У 1911 г. адкрылася Круглянскае крэдытнае таварыства, колькасць членаў якога да канца 1913 г. дасягнула 1253 чал. У 1873 г. у мястэчку пачаў дзейнічаць Вялікаараўскі (8 рабочых), у 1900 г. – Бабчынскі (6 рабочых) вінакурныя заводы.

    Пасля Лютаўскай рэвалюцыі ў Круглым створаны зямельная ўправа (орган Часовага ўрада), пераважную большасць членаў якой складалі меншавікі, і валасны зямельны камітэт, выбраны працоўнымі (старшыня – В.І.Ракушаў). Камітэт вёў бальшавіцкую агітацыю, вырашаў пытанні перадзелу зямлі. Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. Пры актыўным удзеле валаснога зямельнага камітэта былі абяззброены і выдалены з воласці члены памешчыцкіх сем’яў, а іх землі канфіскаваны і перададзены сялянам. У канцы студзеня 1918 г. створаны валасны Савет. Першы сакратар валвыканкома – Антон Лукашэвіч. У лютым – кастрычніку 1918 г. Круглае акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. У 1917-18 гг. у складзе Магілёўскай губерні, з верасня 1918 г. – у Заходняй камуне. У студзені – лютым 1919 г. у складзе БССР, з лютага 1919 г. у складзе РСФСР. З красавіка 1919 г. дзейнічаў валасны ваенна-рэвалюцыйны камітэт. Пасля адступлення немцаў у 1918 г. створана працоўная школа 1-й ступені, якая размясцілася ў былым памешчыцкім будынку. У гэтай школе было ў 1923 г. 266 вучняў. У 1919 г. адкрыта школа 2-й ступені, у якой у 1923 г. навучаліся 146 дзяцей. У студзені 1919 г. створана камсамольская ячэйка. На паўднёвай ускраіне вул.Савецкай знаходзіцца магіла савецкіх актывістаў, у якой пахаваны В.І.Ракушаў і яго сыны Фёдар і Рыгор.

    Паводле 3 Усерасійскага перапісу 1923 г., у Круглым 1622 жыхары, з якіх 1069 займаліся сельскай гаспадаркай. У гады нэпа тут створана сельскагаспадарчае крэдытнае таварыства (кіраўнік Драздоў). За сабраныя членамі таварыства сродкі былі куплены плуг, бароны, веялкі і іншы інвентар. Дзейнічала спажывецкая кааперацыя, члены якой пражывалі ў Круглым, Цяцерыне, Кручы, Комсенічах, Слабадзе, усяго каля 700 чалавек. З 17.7.1924 г. Круглае – цэнтр раёна Аршанскай акругі Беларускай ССР, у 1925 г. пераведзена ў разрад вёсак (1344 жыхары, 250 гаспадарак, 64 вяскоўцы займаліся розным рамяством і промысламі). Дзейнічаў Народны дом, школа па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых, бібліятэка, даведачны стол, харавы, драматычны, беларускі і палітычны гурткі. Толькі з кастрычніка 1927 г. да кастрычніка 1928 г. у Народным доме было паказана 19 спектакляў і канцэртаў, наладжана 13 вечароў самадзейнасці. Восенню 1925 г. з’явіўся першы радыёпрыёмнік, а праз некалькі гадоў быў абсталяваны радыёвузел, дзякуючы якому стала магчымай радыёфікацыя райцэнтра і бліжэйшых вёсак. Развівалася тэлефонная сувязь. У 7-гадовай школе ў 1925 г. было 11 настаўнікаў, 373 вучні. У пачатку 1930-х гадоў 7-гадовая школа пераўтворана ў сярэднюю (у 1939 г. 739 вучняў).

    У ліпені 1931 г. Круглянскі раён скасаваны (Круглае ўвайшло ў Талачынскі раён), у лютым 1935 г. адноўлены, са студзеня 1938 г. раён у Магілёўскай вобласці. 27.4.1935 г. пачала выходзіць газета «Бальшавік Кругляншчыны» (у 1939 – 44 гг. выдавалася пад назвай «За сацыялістычнае спаборніцтва», з 1944 г. – «Ленінскі сцяг»). У будынку былой царквы размясціўся Дом культуры, мелася стацыянарная кінаўстаноўка і бібліятэка з фондам больш за 7 тыс. кніг.

    У 1929 г. пачалі працаваць кавальская, шавецкая і кравецкая майстэрні, у 1932 г. – ільнозавод, у 1933 г. зманціравана невялікая электраўстаноўка і пачалася электрыфікацыя, дзейнічалі вадзяны млын, бальніца, амбулаторыя, хлебапякарня (пабудавана ў 1936 г.), радзільны дом, тубдыспансер, дзіцячыя яслі, санстанцыя, станцыя хуткай дапамогі, аптэка. У 1932 г. створана Круглянская МТС (рэарганізавана 31.3.1958), якая ў пачатку 1941 г. мела 42 трактары, 48 трактарных плугоў, 9 складаных малатарняў, 17 сеялак, 13 культыватараў, 6 грузавых і 1 легкавую аўтамашыну. У Круглым быў створаны калгас, які ў 1940 г. аб’ядноўваў 67 двароў. Мелася 13 гандлёвых кропак.

    У Вялікую Айчынную вайну ў ліпені 1941 г. Круглае акупіравана нямецка-фашысцкімі войскамі. У раёне разгарнулася партызанская барацьба, ствараліся падпольныя групы. Найбольш моцная з іх дзейнічала ў Круглым. У канцы 1942 г. аформілася арганізацыя пад назвай «АБЗВР» («Арганізацыя барацьбітоў за вызваленне Радзімы»). У кіраўніцтва яе былі выбраны Л.Н.Ракушаў (начальнік штаба), К.І.Цітова (сакратар штаба). АБЗВР устанавіла сувязь з падпольшчыкамі суседніх раёнаў і Магілёўскім камітэтам садзейнічання Чырвонай Арміі. Восенню 1941 г. падпольшчыкі ўстанавілі сувязь з 28-м партызанскім атрадам (пазней 8-я Круглянская партызанская брыгада), летам 1942 г. – з брыгадай «Чэкіст», вясной 1943 г. – з Круглянскім падпольным райкомам КП(6)Б. Толькі з 25.10.1943 г. да 23.5.1943 г. членамі гэтай арганізацыі распаўсюджана 530 лістовак, зваротаў, зводак Саўінфармбюро. Падпольшчыкі перадавалі партызанам зброю, збожжа, соль, медыкаменты, хірургічныя і перавязачныя матэрыялы, бланкі дакументаў, пропускі, разведданыя, перапраўлялі да партызан новых барацьбітоў супраць акупантаў, папярэджвалі аб парных экспедыцыях. Члены арганізацыі псавалі тэлефонна-тэлеграфную сувязь, зрывалі нарыхтоўку сыравіны для прадпрыемстваў і прадуктаў харчавання для нямецкай арміі. Летам 1942 г. падполышчыкі падпалілі друкарню, восенню 1942 г. – склад прасаванага сена, у 1943 г. – бензасклад. Амаль усе актыўныя падпольшчыкі 25.12.1943 г. былі арыштаваны і пасля жорсткага катавання расстраляны. У парку імя 50-годдзя Кастрычніка ў 1981 г. пастаўлена стэла ў памяць аб Круглянскім партыйна-камсамольскім падполлі.

    28.6.1944 г. падраздзяленні 1-га асобнага гвардзейскага матацыклетнага палка ўварваліся ў Круглае, дзе абарону трымалі 2 батальёны праціўніка. У час бою вызначылася рота капітана Ігнацьева, якая знішчыла 3 танкі, 4 гарматы, каля 50 аўтамашын і да 200 гітлераўцаў. Усе контратакі праціўніка былі адбіты, фашысты ў гэты дзень страцілі каля 500 салдат і афіцэраў і значную колькасць ваеннай тэхнікі. Савецкія войскі захапілі 23 танкі і самаходныя гарматы, 80 іншых гармат, узялі ў палон каля 1000 салдат і афіцэраў. У скверы, што на вул. Савецкай, у брацкай магіле пахаваны 55 савецкіх воінаў і партызан, якія загінулі ў гэтых баях. На паўднёва-заходняй ускраіне, на тэрыторыі цэнтральнай сядзібы саўгаса «Круглянскі» (вул. Жуніна), у 1969 г. пастаўлены абеліск на ўшанаванне памяці воінаў і партызан, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. На вул. Магілёўскай у брацкай магіле пахавана 515 жыхароў г.п. Круглае, якія загінулі ад рук гітлераўскіх карнікаў у 1941-1944 гг. Гітлераўцы разбурылі льнозавод, усе школы і дзяржаўныя будынкі, разрабавалі МТС. За кароткі час адноўлены тэлефонная сувязь, якая з кожным годам пашыралася, бальніца-амбулаторыя, установы культуры, Круглянская МТС. У 1947 г. даў першую прадукцыю адноўлены льнозавод. Для дзяцей, бацькі якіх загінулі ў гады вайны, адкрыты дзіцячы дом. У 1966 г. да гарадскога пасёлка далучаны пас.Льнозаводскі, вёскі Востраў, Прабуджэнне, Слабодка. 11.8.1967 г. Круглае атрымала статус гарадскога пасёлка. У 1996 г. у райцэнтры працуюць ільнозавод, хлебазавод, нарыхтоўчая кантора, цэх Магілёўскага вытворчага аб’яднання «Магілёўаблгас», цэх масавага пашыву адзення камбіната бытавога абслугоўвання насельніцтва, майстэрні райаграпрамснаба, малаказавод. Ёсць райбальніца, аптэка, станцыя хуткай дапамогі, бібліятэка з фондам больш за 40 тыс. кніг, кінатэатр, музычная і дзіцячая спартыўная школы, сярэдняя школа, вячэрняя школа з вочна-завочнай формай навучання, школа-інтэрнат, 7 дзіцячых садоў і ясляў, цэнтр пазашкольнай дзейнасці. Выходзіць раённая газета «Сельскае жыццё», працуе рэдакцыя раённага радыёвяшчання. Саўгас «Круглянскі», які спецыялізуецца на насенняводстве і мяса-малочнай жывёлагадоўлі.

    АЗЁРЫ, вёска ў Ляснянскім сельсавеце, за 14 км. на ўсход ад Круглага, 64 км. ад Магілёва, 34 км. ад чыгуначнай станцыі Талачын на лініі Орша – Мінск. На паўднёвай ускраіне цячэ р. Альхоўка, якая ўпадае ў возера Безыменнае. Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па шашы Круглае – Шклоў, якая праходзіць паблізу ад вёскі. У складзе калгаса «50 гадоў Кастрычніка». 17 гаспадарак, 26 жыхароў (1993).

    За 0,2 км. на паўночны ўсход ад вёскі знаходзіцца курганны могільнік, які сведчыць пра засяленне гэтых мясцін у глыбокай старажытнасці. У 1864 г. адкрыта школа граматы, у 1884 г. пераўтворана ў царкоўнапрыходскую. У 1904 г. для яе пабудавана памяшканне. У 1897 г. Азёры (Езеры) – сяло Чарнаруцкай воласці. 39 двароў, 192 жыхары (92 мужчыны, 100 жанчын). Драўляная царква, царкоўнапрыходская школа, збожжазапасны магазін. У фальварку Езеры Ніжнія 1 двор, 9 жыхароў, у фальварку Езеры Верхнія 2 двары, 16 жыхароў. Ветраны млын, вінная лаўка.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. На базе дарэвалюцыйнай створана працоўная школа 1-й ступені, у якой у 1924 г. навучалася 70 дзяцей. 3 20.8.1924 г. вёска ў Круглянскім р-не Аршанскай акругі, з 8.7.1931 г. у Шклоўскім, з 12.2.1935 г. зноў у Круглянскім, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёнах. У 1930-я гг. арганізаваны калгас. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 28.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

    АЛЬШАНІКІ 1-я, вёска ў Круглянскім сельсавеце, за 5 км. на ўсход ад Круглага, 73 км. ад Магілёва, 23 км. ад чыгуначнай станцыі Талачын на лініі Орша – Мінск. Транспартныя сувязі ажыццяўляюдца па шашы Круглае – Шклоў, якая праходзіць побач з вёскай. У складзе калгаса імя Г.Дзімітрава, 16 гаспадарак, 32 жыхары (1993).

    У 1784 г. – 7 двароў, 99 жыхароў. У Айчынную вайну 1812 г. разрабавана і разбурана французскімі войскамі. Гаспадар маёнтка ў 1858 г. меў тут 39 душ мужчынскага полу, у 1862 г. – 200 дзесяцін зямлі. У 1880 г. – 15 двароў, 127 жыхароў, якія апрача земляробства займаліся пяньковым, стальмашным і ганчарным промысламі. Быў хлебазапасны магазін. У 1897 г. – 36 двароў, 269 жыхароў (135 мужчын, 134 жанчыны). У пасёлку 3 двары. У сядзібе Альшанікі (або Бабчын) 4 двары, 27 жыхароў. У 1909 г. у вёсцы 42 двары, 170 жыхароў, на хутары 1 двор, 7 жыхароў, у Круглянскай воласці Магілёўскага павета. У 1913 г. адкрыта земская школа.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. З лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. На базе дарэвалюцыйнай створана працоўная школа 1-й ступені, якой быў выдзелены нацыяналізаваны будынак, у 1926 г. у школе навучалася 67 хлопчыкаў і дзяўчынак. З 20.8.1924 г. у Круглянскім раёне Аршанскай акругі (да 26.7.1930), з 8.7.1931 г. вёска Талачынскага, з 12.2.1935 г. Круглянскага раёнаў, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У 1926 г. – 61 двор, 91 жыхар. У 1930 г. арганізаваны калгас «Чырвоны земляроб», дзейнічала кузня. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 27.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

    АЛЬШАНІКІ 2-я, вёска ў Круглянскім сельсавеце, цэнтр калгаса імя Г.Дзімітрова, за 4 км. на паўднёвы ўсход ад Круглага, 74 км. ад Магілёва, 22 км. ад чыгуначнай станцыі Талачын на лініі Орша – Мінск. Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па шашы Круглае – Шклоў, якая праходзіць праз вёску. 68 гаспадарак, 169 жыхароў (1993). Вядома па рукапісных крыніцах з ХІХ ст.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. У 1926 г. – 25 двароў, 130 жыхароў. З 20.8.1924 г. у Круглянскім раёне Аршанскай акругі (да 26.7.1930), з 8.7.1931 г. вёска Талачынскага, з 12.2.1935 г. Круглянскага раёнаў, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У 1930-я гг. арганізаваны калгас. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 27.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

    АЛЕКСАНДРОВА, вёска ў Круглянскім сельсавеце, за 6 км. на паўночны захад ад Круглага, 84 км. ад Магілёва, 13 км. ад чыгуначнай станцыі Талачын на лініі Орша – Мінск. На ўсходзе цячэ р. Друць (прыток Дняпра), на заходняй ускраіне – ручай, яе прыток. Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па мясцовай дарозе і далей па шашы Круглае – Талачын. У складзе калгаса «Свабода». 8 гаспадарак, 21 жыхар (1993).

    На ўсходняй ускраіне захаваўся старажытны курган, які сведчыць пра засяленне гэтых мясцін у глыбокай старажытнасці. Па рукапісных крыніцах вёска вядома з 19 ст. Гаспадар маёнтка валодаў тут у 1880 г. 1100 дзесяцінамі зямлі, вадзяным млыном і сукнавальняй. У 1897 г. у фальварку Аляксандрава Круглянскай воласці – двор, 8 жыхароў. У 1909 г. – 20 двароў, 130 жыхароў, у Чарнаруцкай воласці Магілёўскага павета.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. З лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. З 20.8.1924 г. у Круглянскім раёне Аршанскай акругі (да 26.7.1930), з 8.7.1931 г. у Талачынскім, з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёнах, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У 1930-я гг. – калгас. У 1940 г. – 10 двароў, 32 жыхары. У Вялікую Айчынную вайну ў ліпені 1941 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У чэрвені 1943 г. гітлераўцы спалілі 9 двароў. Вызвалена 27.6.1944 г. Пасля вайны адбудавана.

    АМЕРЫКА, вёска ў Ляснянскім сельсавеце, за 10 км. на ўсход ад Круглага, 71 км. ад Магілёва, 29 км. ад чыгуначнай станцыі Талачын на лініі Орша – Мінск. Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па мясцовай дарозе і далей па шашы Круглае – Шклоў. У складзе калгаса «Рассвет». 3 гаспадаркі, 4 жыхары (1993).

    У ХІХст. тут пасяліліся эмігранты, якія выязджалі ў Злучаныя Штаты Амерыкі ў пошуках лепшага жыцця, але вярнуліся на радзіму. У 1909 г. – 3 двары, 19 жыхароў, у Круглянскай воласці Магілёўскага павета.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. З лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. З 20.8.1924 г. у Круглянскім раёне Аршанскай акругі (да 26.7.1930 г.), з 8.7.1931 г. у Шклоўскім, з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёнах, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У 1924 г. створана сельскагаспадарчае крэдытнае таварыства. У 1926 г. – 5 двароў, 29 жыхароў. У 1930-я гг. арганізаваны калгас. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 27.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

    АРАВА, вёска ў Круглянскім сельсавеце, за 11 км. на поўнач ад Круглага, 89 км. ад Магілёва, 13 км. ад чыгуначнай станцыі Талачын на лініі Орша – Мінск. На паўночным захадзе цячэ р. Бярозаўка (прыток р. Друць). Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па мясцовай дарозе і далей па шашы Круглае – Славені, Круглае – Талачын. У складзе калгаса «Свабода». 41 гаспадарка, 93 жыхары (1993).

    За 0,2 км. на поўдзень ад вёскі знаходзіцца курганны могільнік (9 насыпаў), за 0,25 км. на паўднёвы захад – старажытны курган, што сведчыць пра засяленне гэтых мясцін у глыбокай старажытнасці. У 1835 г. заснавана вінакурня, дзе ў 1895 г. была ўстаноўлена паравая машына (працавала 8 рабочых). Непадалёку быў маёнтак Вялікая Арава, гаспадар якога ў 1873 г. валодаў 1428 дзесяцінамі зямлі, меў апрача вінакурні вадзяны млын. Дзейнічала драўляная царква. У 1892 г. пачала працаваць кардонная мануфактура (у 1894 г. 27 рабочых). У 1897 г. у фальварку Вялікая Арава 2 двары, 41 жыхар (32 мужчыны, 9 жанчын). Вінакурны завод, вадзяны млын. У пасёлку Араўка 4 двары, 52 жыхары (25 мужчын, 27 жанчын). У сядзібе Вялікая Араўка 2 двары, 17 жыхароў (8 мужчын, 9 жанчын). У маёнтку Вялікая Арава 1 двор, 11 жыхароў, у царкоўнай сядзібе 1 двор, 10 жыхароў. У 1909 г. вёска (1 двор, 7 жыхароў) у Круглянскай воласці Магілёўскага павета Магілёўскай губерні.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. З лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. З 20.8.1924 г. у Круглянскім раёне Аршанскай акругі (да 26.7.1930), з 8.7.1931 г. у Талачынскім, з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёнах, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У 1926 г. у вёсцы 31 двор, 171 жыхар, на хутары 2 двары, 10 жыхароў. У 1931 г. арганізаваны калгас «Зялёная дуброва». У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 27.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

    АРЭХАЎКА, вёска ў Ляснянскім сельсавеце, за 11 км. на паўночны ўсход ад Круглага, 89 км. ад Магілёва, 30 км. ад чыгуначнай станцыі Талачын на лініі Орша – Мінск. На поўдні цячэ р. Гнілка (прыток р. Друць). Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па мясцовай дарозе да в. Дудаковічы і далей па шашы Дудаковічы – Круглае. У складзе калгаса «Кастрычнік». 27 гаспадарак, 40 жыхароў (1993).

    Вядома па рукапісных крыніцах з ХVІІІ ст. У 1784 г. – 6 двароў, 39 жыхароў, у складзе маёнтка Дудаковічы Капыскага павета Магілёўскага намесніцтва. У 1880 г. – 16 двароў, 123 жыхары. Частка жыхароў займалася стальмашным промыслам. Быў хлебазапасны магазін. У 1897 г. – 22 двары, 149 жыхароў (77 мужчын, 72 жанчыны). У 1909 г. – 24 двары, 186 жыхароў, у Круглянскай воласці Магілёўскага павета. Каля вёскі дзейнічаў шкіпінарна-дзёгцевы завод.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. З лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. З 20.8.1924 г. у Круглянскім раёне Аршанскай акругі (да 26.7.1930), з 8.7.1931 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У 1926 г. – 34 двары, 171 жыхар. У 1929 г. арганізаваны калгас «Перамога», які з 1930-х гг. абслугоўвала Круглянская МТС. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 27.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах загінула 26 вяскоўцаў.

    АХІМКАВІЧЫ 1-я, вёска ў Комсеніцкім сельсавеце, за 12 км. на паўднёвы ўсход ад Круглага, 66 км. ад Магілёва, 31 км. ад чыгуначнай станцыі Талачын на лініі Орша – Мінск. На поўначы і захадзе праходзіць меліярацыйны канал, злучаны з р. Вабіч (прыток р. Друць). Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па дарозе Бялынічы – Шклоў, па мясцовай дарозе праз в. Комсенічы і далей па шашы Круглае – Галоўчын. У складзе калгаса «Іскра». 37 гаспадарак, 64 жыхары (1993).

    Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) разам з іншымі вёскамі адабрана ў М.Агінскага, вялікага гетмана літоўскага. У 1784 г. – 22 двары, 161 жыхар. Гаспадар маёнтка валодаў тут у 1858 г. 12 душамі мужчынскага полу, у 1868 г. 146 дзесяцінамі зямлі, у 1870 г. меў у вёсках Ахімкавічы і Запруддзе 158 дзесяцін зямлі і вадзяны млын. У вёсцы дзейнічаў хлебазапасны магазін. У 1897 г. у в. Ахімкавічы 1-я (або Самадумка) 33 двары, 212 жыхароў (106 мужчын, 106 жанчын). Школа пісьменнасці. У 1908 г. адкрыта царкоўнапрыходская школа, якая размясцілася ў наёмным будынку. У 1909 г. – 26 двароў, 186 жыхароў, у Чарнаруцкай воласці Магілёўскага павета.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. З лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. На базе дарэвалюцыйнай створана ў 1919 г. працоўная школа 1-й ступені імя Л.Н.Талстога, у якой у 1924 г. было 28 вучняў. З 20.8.1924 г. у Круглянскім раёне Аршанскай акругі (да 26.7.1930), з 8.7.1931 г. у Шклоўскім, з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёнах, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У 1926 г. – 31 двор, 164 жыхары. Вясной 1931 г. арганізаваны калгас «Вольная праца». У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 27.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах загінулі 24 вяскоўцы.

    Вёска – радзіма генерал-палкоўніка, інжынера тэхнічнай службы (1958), намесніка галоўнакамандуючага ВПС (1952-58), намесніка начальніка Ваенна-паветранай інжынернай акадэміі (1958-59) П.А.Ласюкова (10.8.1902 – 12.6.1970).

    АХІМКАВІЧЫ 2-я, вёска ў Комсеніцкім сельсавеце, за 11 км. на паўднёвы ўсход ад Круглага, 67 км. ад Магілёва, 30 км. ад чыгуначнай станцыі Талачын на лініі Орша – Магілёў. На ўсходняй ускраіне праходзяць меліярацыйныя каналы, злучаныя з р. Вабіч (прыток р. Друць). Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па мясцовай дарозе праз вёскі Запруддзе, Тубышкі і далей па шашы Круглае – Шклоў. У складзе саўгаса «Някрасава». 17 гаспадарак, 35 жыхароў (1993). У 1857 г. – 28 жыхароў, прыватная ўласнасць. У 1897 г. у в. Ахімкавічы 2-я (або Слабодка) 20 двароў, 158 жыхароў (80 мужчын, 78 жанчын). Магільны склеп. У 1909 г. – 26 двароў, 186 жыхароў, у Чарнаруцкай воласці Магілёўскага павета.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. З лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. З 20.8.1924 г. у Круглянскім раёне Аршанскай акругі (да 26.7.1930), з 8.7.1931 г. у Шклоўскім, з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёнах, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У 1930-я гг. арганізаваны калгас. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 27.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах загінулі 9 вяскоўцаў.

    БАКАНАВА, вёска ў Рубежскім сельсавеце, за 16 км. на паўночны захад ад Круглага, 94 км. ад Магілёва, 11 км. ад чыгуначнай станцыі Слаўнае на лініі Орша – Мінск. Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па мясцовай дарозе праз вёскі Філатава, Грыбіна і далей па шашы Талачын – Галоўчын. У складзе калгаса «Някрасава». 56 гаспадарак, 158 жыхароў (1993).

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. З лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. З 20.8.1924 г. у Круглянскім раёне Аршанскай акругі (да 26.7.1930), з 8.7.1931 г. у Талачынскім, з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёнах, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У маі 1935 г. арганізаваны калгас «Першае Мая». У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 27.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

    БАНЬКІ, вёска ў Цяцерынскім сельсавеце, за 14 км. на поўдзень ад Круглага, 65 км. ад Магілёва, 33 км. ад чыгуначнай станцыі Талачын на лініі Орша – Мінск. Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па мясцовай дарозе і далей па шашы Галоўчын – Круглае. У складзе калгаса імя М.І.Калініна. 33 гаспадаркі, 60 жыхароў (1993).

    Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) вёска Банькі разам з іншымі была адабрана ў М.Агінскага, вялікага гетмана літоўскага. У 1784 г. належала княгіні К.Р.Дашкавай; 12 двароў, 99 жыхароў. У 1849 г. было 14 двароў, 94 жыхары, у складзе маёнтка Круглае Магілёўскага павета, уласнасць князя С.А.Крапоткіна. У 1857 г. у вёсцы 117 жыхароў праваслаўнага веравызнання. У 1897 г. – 34 двары, 240 жыхароў (121 мужчына, 119 жанчын). Школа пісьменнасці, хлебазапасны магазін. У 1909 г. – 24 двары, 192 жыхары, у Цяцерынскай воласці Магілёўскага павета.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. З лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. З 20.8.1924 г. у Круглянскім раёне Аршанскай акругі (да 26.7.1930), з 8.7.1931 г. у Бялыніцкім, з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёнах, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У 1926 г. – 36 двароў, 180 жыхароў. У 1930 г. арганізаваны калгас «Пуцілавец». Была адкрыта пачатковая школа. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 27.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У памяць аб 101 земляку з вёсак калгаса «Маяк», якія загінулі ў барацьбе супраць фашызму, у цэнтры вёскі ў 1968 г. пастаўлены абеліск.

    БЕЛАРУСЬ, вёска ў Шапялевіцкім сельсавеце, за 27 км. на паўднёвы захад ад Круглага, 75 км. ад Магілёва, 26 км. ад чыгуначнай станцыі Слаўнае на лініі Орша – Мінск. На ўсходзе цячэ р. Аслік (прыток р. Друць). Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па мясцовай дарозе і далей па шашы Шапялевічы – Круглае. У складзе саўгаса «Шапялевічы». 26 гаспадарак, 68 жыхароў (1993).

    Заснавана ў 1919 г., калі для толькі што створанай сельгасарцелі «Беларусь» была выдзелена зямля, на якой пасяліліся сяляне з суседніх вёсак. З 20.8.1924 г. у Бялыніцкім раёне Магілёўскай акругі (да 26.7.1930), з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёне, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У 1926 г. пасёлак, 8 двароў, 50 жыхароў. У 1930 г. арганізаваны калгас. У 1940 г. – 15 двароў, 62 жыхары. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 27.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У сакавіку 1944 г. гітлераўцы спалілі 12 дамоў. Пасля вайны адбудавана.

    БОЎСЕВІЧЫ, вёска ў Шапялевіцкім сельсавеце, за 30 км. на паўднёвы захад ад Круглага, 70 км. ад Магілёва, 30 км. ад чыгуначнай станцыі Слаўнае на лініі Орша – Мінск. На захадзе цячэ р. Аслік (прыток р. Друць). Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па мясцовай дарозе праз вёскі Конанавічы, Цяцерына і далей па шашы Бялынічы – Круглае. У складзе саўгаса «Шапялевічы». 91 гаспадарка, 187 жыхароў (1993). У 1858 г. у вёсцы 154 душы мужчынскага полу. У 1880 г. – 60 двароў, 403 жыхары. Частка вяскоўцаў займалася кравецкім промыслам. Дзейнічалі школа граматы, царква, хлебазапасны магазін. У 1897 г. – 78 двароў, 549 жыхароў (270 мужчын, 279 жанчын). У 1909 г. – 80 двароў, 546 жыхароў, у Цяцерынскай воласці Магілёўскага павета.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. З лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. На базе дарэвалюцыйнай адкрыта працоўная школа 1-й ступені, якая ў канцы 1920-х гг. была пераўтворана ў сямігадовую. У 1924 г. адкрыта хата-чытальня, дзейнічаў пункт па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых. З 20.8.1924 г. у Бялыніцкім раёне Магілёўскай акругі (да 26.7.1930), з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёне, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У 1926 г. – 129 двароў, 703 жыхары. У 1930 г. арганізаваны калгас. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 27.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 2 магілах, што на вясковых могілках, пахаваны 4 партызаны брыгад «Чэкіст» і 8-й Круглянскай, якія загінулі ў баях супраць гітлераўскіх карнікаў.

    БРАЗГУЧКА, пасёлак у Ляснянскім сельсавеце, за 7 км. на ўсход ад Круглага, 101 км. ад Магілёва, 29 км. ад чыгуначнай станцыі Талачын на лініі Орша – Мінск. Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па мясцовай дарозе праз в. Мехава і далей па шашы Круглае – Шклоў. У складзе калгаса «Шлях Леніна». Размешчаны цагельны завод. 22 гаспадаркі, 51 жыхар (1993). У 1897 г. у фальварку Бразгучка (або Мехаў) 1 двор, 4 жыхары (2 мужчыны, 2 жанчыны). У 1909 г. маёнтак, 1 двор, 2 жыхары, у Круглянскай воласці Магілёўскага павета. У 1922 г. для створанай сельскагаспадарчай арцелі тут была адведзена зямля, а ў хуткім часе ўзнік пасёлак. Арцель атрымала назву пасёлка і існавала на працягу 1920-х гг. З 20.8.1924 г. у Круглянскім раёне Аршанскай акругі (да 26.7.1930), з 8.7.1931 г. у Шклоўскім, з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёнах, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У 1926 г. – 9 двароў, 10 жыхароў. У 1930-я гг. арганізаваны калгас. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 28.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

    БУРАЎШЧЫНА, вёска ў Ляснянскім сельсавеце, за 14 км. на ўсход ад Круглага, 64 км. ад Магілёва, 33 км. ад чыгуначнай станцыі Талачын на лініі Орша – Мінск. На поўначы праходзяць меліярацыйныя каналы, злучаныя з р. Вабіч (прыток р. Друць). Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па шашы Круглае – Шклоў, якая праходзіць побач з вёскай. У складзе калгаса «50 год Кастрычніка». 28 гаспадарак, 50 жыхароў (1993). У 1897 г. у вёсцы 33 двары, 229 жыхароў (109 мужчын, 120 жанчын). Хлебазапасны магазін, магільны склеп. У былой карчме двор, 5 жыхароў (2 мужчыны, 3 жанчыны). У 1909 г. – 38 двароў, 235 жыхароў, у Чарнаруцкай воласці Магілёўскага павета.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. З лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. 3 20.8.1924 г. у Круглянскім раёне Аршанскай акругі (да 26.7.1930), з 8.7.1931 г. у Шклоўскім, з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёнах, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У 1926 г. – 53 двары, 290 жыхароў. У 1930 г. арганізаваны калгас «Новая Бураўшчына», які потым абслугоўвала Круглянская МТС. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 28.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах загінула 15 вяскоўцаў.

    БУРНЕЎКА, вёска ў Круглянскім сельсавеце, за 10 км. на паўночны захад ад Круглага, 88 км. ад Магілёва, 12 км. ад чыгуначнай станцыі Талачын на лініі Орша – Мінск. На паўночна-ўсходняй ускраіне цячэ р. Бярозаўка (прыток р. Друць). Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па мясцовай дарозе праз вёскі Скураты і далей па шашы Круглае – Філатава. У складзе калгаса «Свабода». 8 гаспадарак, 15 жыхароў (1993).

    Вядома па рукапісных крыніцах з 19 ст. Гаспадар маёнтка меў тут у 1860 г. 349 дзесяцін зямлі. У 1897 г. у фальварку 1 двор, 24 жыхары (14 мужчын, 10 жанчын). У 1909 г. у маёнтку 1 двор, 9 жыхароў, у Круглянскай воласці Магілёўскага павета.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. З лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. У 1919 г. у маёнтку створана сельскагаспадарчая арцель «Бурнеўка», пераўтвораная потым у калгас. З 20.8.1924 г. у Круглянскім раёне Аршанскай акругі (да 26.7.1930), з 8.7.1931 г. у Талачынскім, з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёнах, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У 1926 г. сельскагаспадарчая арцель (5 двароў, 19 жыхароў) і пасёлак (4 двары, 17 жыхароў). У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 28.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

    БУШОЎКА, вёска ў Комсеніцкім сельсавеце, за 15 км. на паўднёвы ўсход ад Круглага, 63 км. ад Магілёва, 34 км. ад чыгуначнай станцыі Талачын на лініі Орша – Мінск. На ўсходняй ускраіне праходзяць меліярацыйныя каналы, злучаныя з р. Вабіч (прыток р. Друць). Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па мясцовай дарозе праз в. Комсенічы і далей па шашы Галоўчын – Круглае. У складзе калгаса «Шлях Леніна». 23 гаспадаркі, 45 жыхароў (1993).

    У 1849 г. – 14 двароў, 97 жыхароў, у складзе маёнтка Круглае Магілёўскага павета, уласнасць князя С.А.Крапоткіна. У 1858 г. у вёсцы 56 душ мужчынскага полу. Памешчык меў тут у 1881 г. 138 дзесяцін зямлі.

    У 1897 г. у вёсцы 21 двор, 148 жыхароў (69 мужчын, 79 жанчын). У фальварку 1 двор, 12 жыхароў (6 мужчын, 6 жанчын). У 1909 г. у вёсцы 22 двары, 141 жыхар, у Чарнаруцкай воласці Магілёўскага павета. У фальварку 1 двор, 12 жыхароў.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. З лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. З 20.8.1924 г. у Круглянскім раёне Аршанскай акругі (да 26.7.1930), з 8.7.1931 г. у Шклоўскім, з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёнах, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У 1926 г. – 26 двароў, 136 жыхароў. У ліпені 1931 г. арганізаваны калгас «2-я пяцігодка». У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 28.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах загінула 10 вяскоўцаў.

    БЯЛАЎКА, вёска ў Шапялевіцкім сельсавеце, за 33 км. на паўднёвы захад ад Круглага, 81 км. ад Магілёва, 32 км. ад чыгуначнай станцыі Слаўнае на лініі Орша – Мінск. На паўднёва-ўсходняй ускраіне цячэ р. Казлянка (прыток р. Можа). Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па мясцовай дарозе праз вёскі Ваўкаўшчына, Шапялевічы і далей па шашы Шапялевічы – Круглае. У складзе саўгаса «Шапялевічы». 10 гаспадарак, 16 жыхароў (1993). У 1897 г. – 17 двароў, 137 жыхароў (71 мужчына, 66 жанчын). У 1909 г. – 12 двароў, 66 жыхароў, у Эсьмонскай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні. У 1917 г. – 14 двароў, 72 жыхары.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. З лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. З 20.8.1924 г. у Бялыніцкім раёне Магілёўскай акругі (да 26.7.1930), з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёне, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У 1926 г. – 14 двароў, 87 жыхароў. У красавіку 1931 г. арганізаваны калгас «Зялёны Гай». У 1940 г. – 16 двароў, 80 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 27.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 20.12.1942 г. гітлераўцы поўнасцю спалілі вёску, загубілі 13 жыхароў. На паўночнай ускраіне вёскі, на месцы расстрэлу вяскоўцаў пастаўлены ў 1981 г. помнік. Пасля вайны адбудавана.

    БЯРОЗКА, вёска ў Кручанскім сельсавеце, за 25 км. на захад ад Круглага, 103 км. ад Магілёва, 16 км. ад чыгуначнай станцыі Слаўнае на лініі Орша – Мінск. На захадзе цячэ р. Бярозка (прыток р. Можа). Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па мясцовай дарозе праз в. Круча і далей па шашы Слаўнае – Круглае. У складзе саўгаса «Круча». 2 гаспадаркі, 2 жыхары (1993). У 1857 г. засценак, 40 жыхароў праваслаўнага веравызнання. У 1880 г. – 6 двароў, 44 жыхары, якія апрача земляробства займаліся вырабам ільняной і пяньковай кудзелі і тканіны. Побач быў невялікі маёнтак, гаспадар якога меў тут у 1882 г. 400 дзесяцін зямлі. У 1897 г. у вёсцы 5 двароў, 46 жыхароў (27 мужчын, 19 жанчын); у засценку 2 двары, 26 жыхароў (15 мужчын, 11 жанчын); у фальварку 1 двор, 9 жыхароў (6 мужчын, 3 жанчыны). У 1909 г. – 6 двароў, 44 жыхары, у Паўлавіцкай воласці Магілёўскага павета.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. З лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. З 20.8.1924 г. у Круглянскім раёне Аршанскай акругі (да 26.7.1930), з 8.7.1931 г. у Талачынскім, з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёнах, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У 1926 г. – 21 двор, 105 жыхароў. У 1930-я гг. арганізаваны калгас. У 1940 г. 19 двароў, 52 жыхары. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 28.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Гітлераўцы ў чэрвені 1943 г. сабралі 47 вяскоўцаў у адну хату і спалілі іх. У 1967 г. на магіле насыпаны курган і пастаўлены абеліск.

    ВАРГУЦЁВА, вёска ў Рубежскім сельсавеце, за 16 км. на паўночны захад ад Круглага, 94 км. ад Магілёва, 13 км. ад чыгуначнай станцыі Слаўнае на лініі Орша – Мінск. Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па мясцовай дарозе да в. Філатава і далей па шашы Круглае – Славені. У складзе калгаса «Някрасава». 34 гаспадаркі, 59 жыхароў (1993).

    За 1,3 км. на поўнач ад вёскі знаходзіцца селішча эпохі Кіеўскай Русі, за 1,5 км., на левым беразе р. Бярозаўка – курганны могільнік. Гэтыя помнікі археалогіі сведчаць пра засяленні тутэйшых месцаў у глыбокай старажытнасці. У 1880 г. – 32 двары, 209 жыхароў. Частка жыхароў займалася кравецкім і калёсным промысламі. Быў хлебазапасны магазін. У 1897 г. – 46 двароў, 362 жыхары (187 мужчын, 175 жанчын). У 1909 г. – 56 двароў, 285 жыхароў, у Паўлавіцкай воласці Магілёўскага павета.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. 3 лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. З 20.8.1924 г. у Круглянскім раёне Аршанскай акругі (да 26.7.1930), з 8.7.1931 г. у Талачынскім, з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёнах, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У ліпені 1931 г. арганізаваны калгас імя Фелікса Кона. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 28.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

    ВАСІЛЬЕЎКА, пасёлак у Круглянскім сельсавеце, за 4 км. на паўночны захад ад Круглага, 82 км. ад Магілёва, 23 км. ад чыгуначнай станцыі Талачын на лініі Орша – Мінск. На ўсходзе цячэ р. Друць (прыток р. Дняпро). Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па мясцовай дарозе да в. Казіміраўка і далей па шашы Круглае – Славені. У складзе саўгаса «Круглянскі». 11 гаспадарак, 24 жыхары (1993).

    За 0,1 км. на паўночны ўсход ад вёскі, на правым беразе р. Друць знаходзіцца курганны могільнік (14 насыпаў), які сведчыць пра засяленні гэтых месцаў у глыбокай старажытнасці. Сучасны пасёлак заснаваны ў пачатку 1920-х гг. З 20.8.1924 г. у Круглянскім раёне Аршанскай акругі (да 26.7.1930), з 8.7.1931 г. у Талачынскім, з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёнах, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У 1926 г. – 13 двароў, 74 жыхары. У 1930-я гг. арганізаваны калгас. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 28.6.1944 г. акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

    ВАЎКАНОСАВА, вёска ў Круглянскім сельсавеце, за 8 км. на поўнач ад Круглага, 86 км. ад Магілёва, 11 км. ад чыгуначнай станцыі Талачын на лініі Орша – Мінск. На паўночна-заходняй ускраіне цячэ р. Гнілка (прыток р. Друць). Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па мясцовых дарогах праз вёскі Навапруддзе і Замошкі, далей па шашы Круглае – Талачын. У складзе калгаса «Шлях камунізму», 37 гаспадарак, 90 жыхароў (1993). У 1669 г. – 6 двароў, 20 валок зямлі, у складзе маёнтак Круглае, уласнасць Аляксандра Палубінскага, маршалка ВКЛ. Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) перададзена ва ўладанне княгіні К.Р.Дашкавай, уваходзіла ў Капыскую акругу Магілёўскай губерні. У Айчынную вайну 1812 г. разбурана і разрабавана французскімі войскамі. У 1849 г. у вёсцы 26 двароў, 173 жыхары, уваходзіла ў склад маёнтка Круглае Магілёўскага павета, уласнасць князя С.А.Крапоткіна. У 1858 г. у вёсцы 108 душ мужчынскага полу. У 1880 г. – 30 двароў, 198 жыхароў. Апрача земляробства вяскоўцы займаліся вырабам розных бытавых рэчаў з лыка і кары. У 1897 г. у вёсцы 43 двары, 291 жыхар (137 мужчын, 154 жанчыны). Хлебазапасны магазін. Працавала школа граматы. У 1909 г. – 49 двароў, 362 жыхары, у Круглянскай воласці Магілёўскага павета.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. З лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. З 20.8.1924 г. у Круглянскім раёне Аршанскай акругі (да 26.7.1930), з 8.7.1931 г. у Талачынскім, з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёнах, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У 1926 г. – 72 двары, 388 жыхароў. У сакавіку 1931 г. арганізаваны калгас «Чырвань». У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 28.1.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

    ВАЎКОЎШЧЫНА, вёска ў Шапялевіцкім сельсавеце, за 32 км. на паўднёвы захад ад Круглага, 80 км. ад Магілёва, 31 км. ад чыгуначнай станцыі Слаўнае на лініі Орша – Мінск. На заходняй ускраіне цячэ р. Казлянка (прыток р. Можа). Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па мясцовай дарозе і далей па шашы Шапялевічы – Круглае. У складзе саўгаса «Шапялевічы». 19 гаспадарак, 42 жыхары (1993).

    Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) аддадзена ва ўладанне генерал-лейтэнанту Г.С.Зорычу. У 1784 г. – 4 двары, 34 жыхары. У 1885 г. было 17 двароў, 108 жыхароў, дзейнічала царква. У 1897 г. – 25 двароў, 160 жыхароў (78 мужчын, 82 жанчыны). Хлебазапасны магазін, капліца. У 1901 г. адкрыта земская школа. У 1909 г. – 23 двары, 197 жыхароў, у 1917 г. – 25 двароў, 188 жыхароў, у Эсьмонскай воласці Барысаўскага павета.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. З лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. На базе дарэвалюцыйнай створана працоўная школа 1-й ступені, у якой у 1924 г. вучылася 30 хлопчыкаў і дзяўчынак. З 20.8.1924 г. у Бялыніцкім раёне Магілёўскай акругі (да 26.7.1930), з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёне, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У 1926 г. – 36 двароў, 203 жыхары. У 1931 г. арганізаваны калгас «Ваўкаўшчына». У 1940 г. у вёсцы 44 двары, 262 жыхары. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 28.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У чэрвені 1943 г. гітлераўцы спалілі 35 двароў, загубілі 13 жыхароў. Пасля вайны адбудавана.

    ВУГЛЯНЫ, вёска ў Кручанскім сельсавеце, за 16 км. на захад ад Круглага, 90 км. ад Магілёва, 11 км. ад чыгуначнай станцыі Слаўнае на лініі Орша – Мінск. На паўднёвай ускраіне цячэ р. Рутка (прыток р. Аслік). Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па шашы Слаўнае – Круглае. У складзе саўгаса «Круча». 39 гаспадарак, 73 жыхары (1993). У 1858 г. у вёсцы 72 душы мужчынскага полу. У 1880 г. – 34 двары, 192 жыхары. Апрача земляробства вяскоўцы займаліся кушнерскім промыслам. У 1888 г. адкрыта школа граматы, у 1892 г. заснавана вінакурнае прадпрыемства, на якім у 1895 г. устаноўлена паравая машына (у 1900 г. – 21 рабочы). У 1897 г. у вёсцы 43 двары, 132 жыхароў (165 мужчын, 147 жанчын). Школа пісьменнасці. Хлебазапасны магазін. У сядзібе 2 двары, 12 жыхароў (7 мужчын, 5 жанчын). У фальварку 1 двор, 34 жыхары (24 мужчыны, 10 жанчын). Вінакурны завод. У 1909 г. у вёсцы 44 двары, 330 жыхароў, у маёнтку 1 двор, 7 жыхароў, у Паўлавіцкай воласці Магілёўскага павета.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. З лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. На базе дарэвалюцыйнай у 1920 г. адкрыта школа 1-й ступені, у якой у 1924 г. займаліся 51 хлопчык і дзяўчынка, размяшчалася ў наёмным памяшканні. З 20.8.1924 г. у Круглянскім раёне Аршанскай акругі (да 26.7.1930), з 8.7.1931 г. у Талачынскім, з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёне, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У 1926 г. – 31 двор, 183 жыхары. У 1931 г. арганізаваны калгас. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 28.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

    ВЯЛІКАЕ ЗУБАВА, вёска ў Ляснянскім сельсавеце, за 11 км. на паўночны ўсход ад Круглага, 89 км. ад Магілёва, 16 км. ад чыгуначнай станцыі Талачын на лініі Орша – Мінск. На захадзе пачынаецца р. Гнілка (прыток р. Друць). Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па мясцовай дарозе праз в. Замышкі і далей па шашы Круглае – Талачын. У складзе калгаса «Кастрычнік». 47 гаспадарак, 87 жыхароў (1993).

    У 1880 г. было 25 двароў, 207 жыхароў, у вёсцы размяшчаліся дзяржаўныя збожжавыя склады. Апрача земляробства вяскоўцы займаліся вырабам сукна, кавальскім, рымарскім і іншымі промысламі, нарыхтоўкай лесаматэрыялаў для драўляных вырабаў. У 1897 г. – 36 двароў, 246 жыхароў (130 мужчын, 116 жанчын), хлебазапасны магазін. Працавала школа граматы. У 1909 г. – 45 двароў, 334 жыхары, у Круглянскай воласці Магілёўскага павета. У 1912 г. школа граматы пераўтворана ў земскую.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. З лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. На базе дарэвалюцыйнай створана працоўная школа 1-й ступені, у якой у 1926 г. вучыліся 101 хлопчык і дзяўчынка. З 20.8.1924 г. у Круглянскім раёне Аршанскай акругі (да 26.7.1930), з 8.7.1931 г. у Талачынскім, з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёнах, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У 1926 г. – 70 двароў, 395 жыхароў. У 1929 г. 13 гаспадарак аб’ядналіся ў таварыства па сумеснай апрацоўцы зямлі, а потым быў арганізаваны калгас «Барацьба за сацыялізм». У 1930-я гг. чатырохгадовая школа пераўтворана ў сямігадовую. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 28.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах загінулі 44 вяскоўцы.

    ВЯЛІКІЯ КАСКЕВІЧЫ, вёска ў Рубежскім сельсавеце, за 14 км. на захад ад Круглага, 92 км. ад Магілёва, 12 км. ад чыгуначнай станцыі Слаўнае на лініі Орша – Мінск. На паўночнай ускраіне бярэ пачатак р. Аслік (прыток р. Друць). Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па мясцовай дарозе і шашэйных дарогах Круглае-Філатава, Круглае – Слаўнае. У складзе саўгаса «Някрасава». 20 гаспадарак, 32 жыхары (1993). У 1880 г. – 22 двары, 128 жыхароў. Частка вяскоўцаў займалася кузнечным промыслам. У 1897 г. у вёсцы Каскевічы 1-я 27 двароў, 184 жыхары (106 мужчын, 78 жанчын), школа пісьменнасці, хлебазапасны магазін. У 1909 г. у Каскевічах 1-х 25 двароў, 196 жыхароў, уваходзілі ў Паўлавіцкую воласць Магілёўскага павета. У 1910 г. адкрыта земская школа, якая размясцілася ў наёмным памяшканні.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. На базе дарэвалюцыйнай створана працоўная школа 1-й ступені, у якой у 1926 г. былі 73 вучні. З лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. З 20.8.1924 г. у Круглянскім раёне Аршанскай акругі (да 26.7.1930), з 8.7.1931 г. у Талачынскім, з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёнах, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У 1926 г. – 42 двары, 229 жыхароў. У 1931 г. арганізаваны калгас «Шлях да сацыялізму», які ў кастрычніку 1931 г. увайшоў у склад суседняга калгаса «Перамога». У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 28.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У жніўні 1943 г. гітлераўцы спалілі вёску (45 двароў). На могілках у брацкай магіле пахаваны 2 партызаны, якія загінулі ў 1943 г. Пасля вайны адбудавана.

    ВЯСНА, пасёлак у Круглянскім сельсавеце, за 6 км. на захад ад Круглага, 84 км. ад Магілёва, 25 км. ад чыгуначнай станции Талачын на лініі Орша – Мінск. Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па шашы Слаўнае – Круглае, якая праходзіць праз пасёлак. У складзе саўгаса «Круглянскі». 14 гаспадарак, 90 жыхароў (1993).

    Заснаваны ў пачатку 1920-х гг. У 1926 г. – 8 двароў, 50 жыхароў. У 1930-я гг. арганізаваны калгас. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 28.6.1944 г. акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

    ГАЙ, вёска ў Круглянскім сельсавеце, за 4 км. на поўнач ад Круглага, 82 км. ад Магілёва, 15 км. ад чыгуначнай станцыі Талачын на лініі Орша – Мінск. Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па мясцовай дарозе і далей па шашы Талачын – Круглае. У складзе калгаса «Шлях камунізму». 53 гаспадаркі, 111 жыхароў (1993).

    Заснавана ў пачатку 1920-х гг. У 1926 г. пасёлак, 7 двароў, 44 жыхары. У 1930 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 28.6.1944 г. акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З 1940-х гг. вёска.

    ГАЛАЕ, пасёлак у Круглянскім сельсавеце, за 3 км. на поўнач ад Круглага, 81 км. ад Магілёва, 16 км. ад чыгуначнай станцыі Талачын на лініі Орша – Мінск. Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па шашы Талачын – Круглае, якая праходзіць побач з вёскай. У складзе саўгаса «Усход». 8 гаспадарак, 12 жыхароў (1993). У 1897 г. у пасёлку працаваў шкіпінарна-дзягцярны завод, у Круглянскай воласці. 1 двор, 6 жыхароў (3 мужчыны, 3 жанчыны).

    ГАЛОШЫНА, вёска ў Рубежскім сельсавеце, за 21 км. на паўночны захад ад Круглага, 99 км. ад Магілёва, 10 км. ад чыгуначнай станцыі Слаўнае на лініі Орша – Мінск. Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па мясцовай дарозе, далей па шашы Славені – Круглае. У складзе калгаса «Някрасава». 1 гаспадарка, 1 жыхар (1993). У 1897 г. Галошына – пасёлак. 2 двары, 13 жыхароў (6 мужчын, 7 жанчын). У пасёлку Галошына (або Мелякі) 2 двары, 16 жыхароў (7 мужчын, 9 жанчын). На хутары 1 двор, 15 жыхароў (7 мужчын, 8 жанчын). Уваходзілі ў Зарэчна – Талачынскую вобласць Сенненскага павета Магілёўскай губерні.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. У 1926 г. – 7 двароў, 32 жыхары. У 1930-я гт. арганізаваны калгас. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 28.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

    ГЛЫБОКАЕ, вёска ў Цяцерынскім сельсавеце, за 21 км. на паўднёвы захад ад Круглага, 75 км. ад Магілёва, 41 км. ад чыгуначнай станцыі Талачын на лініі Орша – Мінск. На паўднёвым усходзе цячэ р. Каменка (прыток р. Друць). Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па шашы Шапялевічы – Круглае, якая праходзіць праз вёску. У складзе саўгаса «Цяцерына». 52 гаспадаркі, 95 жыхароў (1993).

    Вядома па рукапісных крыніцах з 17 ст. У 1669 г. – 21 двор, 21 валока зямлі, у складзе маёнтка Круглае Аршанскага павета, уласнасць Аляксандра Палубінскага, маршалка ВКЛ. У 1848 г. у вёсцы 30 двароў, 210 жыхароў. У Магілёўскім павеце ўласнасць памешчыка І.І.Ліпскага. У 1858 г. было 77 душ мужчынскага полу. У 1897 г. было 50 двароў, 420 жыхароў (210 мужчын, 210 жанчын); школа пісьменнасці, хлебазапасны магазін (адкрыты не пазней 1882). У 1909 г. – 63 двары, 434 жыхары, у Цяцерынскай воласці Магілёўскага павета. Школа граматы была пераўтворана ў земскую, для якой у 1915 г. пабудаваны будынак.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. З лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. З 20.8.1924 г. у Круглянскім раёне Аршанскай акругі (да 26.7.1930), з 8.7.1931 г. у Бялыніцкім, з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёнах, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне.

    На базе дарэвалюцыйнай створана працоўная школа 1-й ступені, у якой у 1926 г. вучыліся 61 хлопчык і дзяўчынка. Пры школе былі бібліятэка, сельскагаспадарчы і драматычны гурткі. У 1926 г. – 27 двароў, 150 жыхароў. У сакавіку 1931 г. арганізаваны калгас «Чырвоная зорка». У 1930-я гг. школа пераўтворана ў сямігадовую. У 1940 г. у вёсцы 94 двары, 463 жыхары. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 28.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У верасні 1943 г. гітлераўцы спалілі 91 двор, загубілі 4 жыхароў. У цэнтры вёскі пахаваны Герой Савецкага Саюза партызанскі разведчык-падрыўнік А.С.Лукашэвіч, які ў 1943 г. натрапіў на засаду гітлераўцаў, быў паранены і падарваў апошняй гранатай сябе і фашысцкіх карнікаў. Пасля вайны адбудавана. 17.7.1967 г. да вёскі далучаны пас. Шырокі.

    ГОЕНКА, вёска ў Шапялевіцкім сельсавеце, за 33 км. на паўднёвы захад ад Круглага, 81 км. ад Магілёва, 32 км. ад чыгуначнай станцыі Слаўнае на лініі Орша – Мінск. Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па мясцовай дарозе і далей па шашы Шапялевічы – Круглае. У складзе саўгаса «Шапялевічы». 6 гаспадарак, 13 жыхароў (1993).

    У 1897 г. было 27 двароў, 208 жыхароў (104 мужчыны, 104 жанчыны). Смалакурны завод. У 1909 г. – 27 двароў, 189 жыхароў, у Эсьмонскай воласці Барысаўскага павета. У 1917 г. – 28 двароў, 225 жыхароў.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. З лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. З 20.8.1924 г. у Бялыніцкім раёне Магілёўскай акругі (да 26.7.1930), з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёне, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У 1926 г. – вёска, 44 двары, 227 жыхароў. У 1930 г. арганізаваны калгас. У 1940 г. – 35 двароў, 184 жыхары. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 28.6.1944 г. акупіравана нямецка- фашысцкімі захопнікамі. У снежні 1942 г. гітлераўцы поўнасцю спалілі вёску, загубілі 68 жыхароў. У магіле, што на паўднёвай ускраіне вёскі, пахаваны жыхары, якіх гітлераўцы расстралялі. Сярод іх старыя, жанчыны, дзеці. Пасля вайны адбудавана.

    ГРЫБІНА, вёска ў Круглянскім пасялковым Савеце, цэнтр калгаса «Свабода», за 6 км. на паўночны захад ад Круглага, 84 км. ад Магілёва, 13 км. ад чыгуначнай станцыі Талачын на лініі Орша – Мінск. На ўсходняй ускраіне цячэ ручай (прыток р. Друць). Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па шашы Круглае – Славені. 104 гаспадаркі, 340 жыхароў (1993). Памешчык у 1865 г. меў тут 203 дзесяціны зямлі. У 1897 г. у вёсцы 3 двары, 25 жыхароў (16 мужчын, 9 жанчын). У сяльцы Грыбіна 3 двары, 18 жыхароў (12 мужчын, 6 жанчын). У сядзібе 1 двор, 8 жыхароў (5 мужчын, 3 жанчыны). У фальварку 1 двор, 12 жыхароў (5 мужчын, 7 жанчын). У 1909 г. у вёсцы Грыбін 5 двароў, 30 жыхароў, у аднайменным сяльцы 2 двары, 15 жыхароў, у фальварку 1 двор, 3 жыхары, у засценку 2 двары, 7 жыхароў, у Круглянскай воласці Магілёўскага павета.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. З лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. З 20.8.1924 г. у Круглянскім раёне Аршанскай акругі (да 26.7.1930), з 8.7.1931 г. у Талачынскім, з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёнах, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У 1926 г. вёска (10 двароў, 47 жыхароў) і хутар (13 двароў, 74 жыхары). У 1924 г. арганізавана калектыўная арцель па апрацоўцы зямлі, у красавіку 1931 г. – калгас «Авангард». У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 28.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На ўшанаванне памяці 104 землякоў з вёсак калгаса «Свабода», якія загінулі на франтах, у 1968 г. у цэнтры вёскі пастаўлены абеліск.

    ДАРОЖКАВІЧЫ, вёска ў Кручанскім сельсавеце, за 15 км. на захад ад Круглага, 94 км. ад Магілёва, 15 км. ад чыгуначнай станцыі Слаўнае на лініі Орша – Мінск. На захадзе цячэ ручай (прыток р. Аслік). Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па мясцовай дарозе і далей па шашы Слаўнае – Круглае. У складзе саўгаса «Круча». 56 гаспадарак, 112 жыхароў (1993). У 1669 г. 31 двор, 20 валок зямлі, у складзе маёнтка Круглае Аршанскага павета. Належала Аляксандру Палубінскаму, маршалку ВКЛ. У 1849 г. – 22 двары, 223 жыхары, у складзе маёнтка Паўлавічы Магілёўскага павета, уласнасць князя Ю.А.Салтыкова. У 1858 г. у вёсцы 108 душ мужчынскага полу. З 1872 г. працавала смалакурня. У 1880 г. – 52 двары, 279 жыхароў, дзейнічаў хлебазапасны магазін. Апрача земляробства вяскоўцы займаліся пяньковым промыслам. У 1897 г. у вёсцы 61 двор, 414 жыхароў (200 мужчын, 214 жанчын). Хлебазапасны магазін, школа пісьменнасці. У сядзібе 1 двор, 5 жыхароў (3 мужчыны, 2 жанчыны), смалакурны завод. У 1902 г. школа граматы пераўтворана ў земскую. У 1909 г. было 67 двароў, 396 жыхароў, у Паўлавіцкай воласці Магілёўскага павета.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. З лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. На базе дарэвалюцыйнай адкрыта працоўная школа 1-й ступені, у якой у 1926 г. навучалася 107 хлопчыкаў і дзяўчынак. З 20.8.1924 г. у Круглянскім раёне Аршанскай акругі (да 26.7.1930), з 8.7.1931 г. у Талачынскім, з 12.7.1935 г. у Круглянскім раёнах, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У 1926 г. – 90 двароў, 523 жыхары. У 1930-я гг. арганізаваны калгас, працавала ваўначоска. У 1940 г. – 87 двароў, 372 жыхары. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 28.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У жніўні 1943 г. гітлераўцы спалілі 84 двары, загубілі 33 жыхары. Пасля вайны адбудавана.

    Вёска – радзіма Героя Сацыялістычнай Працы майстра Віцебскага дывановага камбіната П.Д.Клімкова (нар. 23.12.1923).

    ДРАЗДЫ, вёска ў Цяцерынскім сельсавеце, за 11 км. на поўдзень ад Круглага, 67 км. ад Магілёва, 30 км. ад чыгуначнай станцыі Талачын на лініі Орша – Мінск. Цячэ р. Блінаўка (прыток р. Друць). Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па мясцовай дарозе і далей па шашы Бялынічы – Шклоў. У складзе калгаса імя М.І.Калініна. 27 гаспадарак, 46 жыхароў (1993).

    Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) вёска Драздова (96жыхароў) адабрана ў М.Агінскага, вялікага гетмана літоўскага. У 1849 г. было 38 двароў, 278 жыхароў, у складзе маёнтка Круглае Магілёўскага павета, уласнасць князя С.А.Крапоткіна. У 1897 г. – 44 двары, 294 жыхары (142 мужчыны, 152 жанчыны). Працавалі школа граматы і хлебазапасны магазін. У 1909 г. – 43 двары, 309 жыхароў, у Цяцерынскай воласці Магілёўскага павета.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. З лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. З 20.8.1924 г. у Круглянскім раёне Аршанскай акругі (да 26.7.1930), з 8.7.1931 г. у Бялыніцкім, з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёнах, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У 1926 г. 42 двары, 220 жыхароў. У 1930 г. арганізаваны калгас «Новыя Дразды», які абслугоўвала Цяцерынская МТС. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 18.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

    Вёска – радзіма Героя Сацыялістычнай Працы, заслужанага работніка прамысловасці БССР, майстра вытворчага ўчастка хлебазавода № 2 мінскага вытворчага аб’яднання «Мінскхлебапрам» А.А.Бужынскага (нар. 20.7.1932).

    ДУБОЎКА, вёска ў Круглянскім сельсавеце, за 5 км. на паўднёвы ўсход ад Круглага, 73 км. ад Магілёва, 24 км. ад чыгуначнай станцыі Талачын на лініі Орша – Мінск. Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па шашы Галоўчын – Круглае, якая праходзіць побач з вёскай. У складзе калгаса імя Г.Дзімітрова. 9 гаспадарак, 18 жыхароў (1993). У 1897 г. у пасёлку Дубоўка 4 двары, 13 жыхароў (9 мужчын, 4 жанчыны). У 1909 г. было 11 двароў, 78 жыхароў, у Круглянскай воласці Магілёўскага павета.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. З лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. З 20.8.1924 г. у Круглянскім раёне Аршанскай акругі (да 26.7.1930), з 8.7.1931 г. у Талачынскім, з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёнах, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У 1926 г. – 13 двароў, 62 жыхары. У 1930-я гг. арганізаваны калгас. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 28.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

    ДУБРОВА, вёска ў Ляснянскім сельсавеце, за 11 км. на паўночны ўсход ад Круглага, 89 км. ад Магілёва, 30 км. ад чыгуначнай станцыі Талачын на лініі Орша – Мінск. Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па мясцовай дарозе праз в. Елькаўшчына і далей па шашы Круглае – Шклоў. У складзе калгаса «Рассвет». 29 гаспадарак, 56 жыхароў (1993). У 1909 г. – 13 двароў, 125 жыхароў, у Старасельскай воласці Аршанскага павета Магілёўскай губерні.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. З 20.8.1924 г. у Круглянскім раёне Аршанскай акругі (да 26.7.1930), з 8.7.1931 г. у Шклоўскім, з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёнах, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У 1926 г. пасёлкі Дуброва 1-я (4 двары, 22 жыхары), Дуброва 2-я (4 двары, 23 жыхары), хутар Дуброва 3-я (12 двароў, 60 жыхароў). У 1930-я гг. пасёлкі і хутар склалі адзін населены пункт, вяскоўцы ўступілі ў калгас. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 27.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

    ДУБРОВА, вёска ў Цяцерынскім сельсавеце, за 14 км. на поўдзень ад Круглага, 64 км. ад Магілёва, 33 км. ад чыгуначнай станцыі Талачын на лініі Орша – Мінск. На ўсходняй ускраіне цячэ р. Друць (прыток Дняпра). Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па мясцовай дарозе праз в. Цяцерына і далей па шашы Круглае – Шапялевічы. У складзе саўгаса «Цяцерын». 14 гаспадарак, 18 жыхароў (1993).

    У 1926 г. тут былі хутар (6 двароў, 31 жыхар) і пасёлак (2 двары, 8 жыхароў). У 1930-я гг. хутар і пасёлак зліліся ў адну вёску, сяляне ўступілі ў калгас. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 28.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

    ДУДАКОВІЧЫ, вёска, цэнтр Ляснянскага сельсавета (з 25.2.1964) і калгаса «Кастрычнік», за 8 км. на паўночны ўсход ад Круглага, 86 км. ад Магілёва, 27 км. ад чыгуначнай станцыі Талачын на лініі Орша – Мінск. Праз вёску цячэ р. Гнілка (прыток р. Друць). Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па мясцовай дарозе і далей па шашы Круглае – Магілёў. 110 гаспадарак, 307 жыхароў (1993).

    Вядома па рукапісных крыніцах з ХVІ ст., шляхецкая ўласнасць. Уваходзіла ў Аршанскі павет Рэчы Паспалітай, належала А.Гарнастаю, які атрымаў прывілей на засяленне мястэчка, гандаль і ўтрыманне карчмы. У 1701 г. заснаваны дамініканскі кляштар з фальваркам у Дудаковічах. У 1784 г. – сяло, 21 двор, 115 жыхароў, цэнтр маёнтка. У 1824 г. пабудаваны з дрэва новы касцёл Прасвятой Багародзіцы, які ўнутры быў размаляваны, меў арган на 6 галасоў. Пры кляштары існавала багадзельня. У 1832 г. паводле загаду царскага ўрада кляштар у Дудаковічах быў ліквідаваны, манахаў адправілі ў Пінскі дамініканскі кляштар. У 1843 г. цэнтр маёнтка, 27 двароў; дзяржаўнае ўладанне. У гэтым жа годзе каталіцкі касцёл быў перададзены праваслаўнаму прыходу, але на працягу дзесяці гадоў з 1843 да 1853 сяляне гэтага маёнтка ўхіляліся ад прыняцця праваслаўя і працягвалі прытрымлівацца каталіцкай веры. У 1859 г. пастаўлены будынак і адкрыта царкоўнапрыходская школа, якая ў 1912 г. пераўтворана ў земскую. У 1869 г. узведзена новая праваслаўная царква. У 1885 г. у сяле 34 двары, 213 жыхароў, царкоўнапрыходская школа. У 1897 г. у сяле 42 двары, 340 жыхароў (160 мужчын, 180 жанчын). Народнае вучылішча, хлебазапасны магазін, карчма, царква, магільны склеп. У 1889-90 навучальным годзе навучалася 37 хлопчыкаў і 4 дзяўчынкі, у 1907-08 навучальным годзе – 65 хлопчыкаў і 8 дзяўчынак. У 1909 г. – 50 двароў, 446 жыхароў, у Круглянскай воласці Магілёўскага павета. Апрача земляробства, сяляне займаліся калёсным промыслам, вырабам земляробчых прылад, рэчаў з ільну, лыка, кары, выраблялі колы, нарыхтоўвалі лесаматэрыялы для вырабаў з дрэва.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. З лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. Дарэвалюцыйная школа ў 1919 г. пераўтворана ў працоўную школу 1-й ступені, якой у 1924 г. перададзены царкоўны будынак. У 1924 г. у школе дзейнічалі сельскагаспадарчы і драматычны гурткі, гурток па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых. У гэтым жа годзе адкрыта хата-чытальня. З 20.8.1924 г. у Круглянскім раёне Аршанскай акругі (да 26.7.1930), з 8.7.1931 г. у Талачынскім, з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёнах, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У 1926 г. – 76 двароў, 376 жыхароў. У 1931 г. арганізаваны калгас «Усход», працавала кузня. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 28.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах загінулі 53 вяскоўцы, на ўшанаванне памяці якіх у скверы, насупраць будынка праўлення калгаса, пастаўлены абеліск.

    ЕЛЬКАЎШЧЫНА, вёска ў Ляснянскім сельсавеце, цэнтр калгаса «Рассвет», за 8 км. на ўсход ад Круглага, 86 км. ад Магілёва, 27 км. ад чыгуначнай станцыі Талачын на лініі Орша – Мінск. На захадзе праходзяць меліярацыйныя каналы, злучаныя з р. Вабіч (прыток р. Друць). Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па шашы Круглае – Шклоў, 0якая праходзіць побач з вёскай. 130 гаспадарак, 334 жыхары (1993). У 1784 г. – 32 двары, 152 жыхары, прыватная ўласнасць. У 1857 г. у вёсцы 144 жыхары праваслаўнага веравызнання. У 1880 г. у Елькаўшчыне 1-й было 25 двароў, 189 жыхароў, у Елькаўшчыне 2-й 10 двароў, 78 жыхароў. Апрача земляробства вяскоўцы займаліся кавальскім промыслам, вырабам ільняной і пяньковай пражы і тканіны, драўлянага посуду, земляробчых прылад, колаў, бочак, абутку. З 1881 г. побач быў маёнтак (300 дзесяцін зямлі). Працавалі хлебазапасныя магазіны ў Елькаўшчыне 1-й, Елькаўшчыне 2-й. У 1897 г. у в.Елькаўшчына 1-я 29 двароў, 201 жыхар (101 мужчына, 100 жанчын). Школа пісьменнасці, хлебазапасны магазін, магільны склеп. У в. Елькаўшчына 2-я 25 двароў, 163 жыхары (77 мужчын, 86 жанчын), хлебазапасны магазін. У фальварку 1 двор, 39 жыхароў (21 мужчына, 18 жанчын). У 1909 г. у Елькаўшчыне 1-й 35 двароў, 212 жыхароў, у Елькаўшчыне 2-й 23 двары, 126 жыхароў, у Елькаўшчыне 3-й 18 двароў, 121 жыхар, у Круглянскай воласці Магілёўскага павета. Школа граматы ў 1909 г. пераўтворана ў земскую.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. З лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. У 1923 г. Наркамасветы БССР адкрыў працоўную школу 1-й ступені, якая размясцілася ў прыватным доме, узятым у арэнду. Пры школе былі драматычны і сельскагаспадарчы гурткі. З 20.8.1924 г. у Круглянскім раёне Аршанскай акругі (да 26.7.1930), з 8.7.1931 г. у Шклоўскім, з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёнах, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У 1926 г. у в. Елькаўшчына 1-я 43 двары, 196 жыхароў, у в. Елькаўшчына 2-я 26 двароў, 147 жыхароў, у в. Елькаўшчына 3-я – 23 двары, 127 жыхароў. У 1930-я гг. у выніку зліцця гэтых вёсак утварыліся 2 вёскі: Елькаўшчына і Новая Елькаўшчына. У 1930 г. арганізаваны калгас «Рассвет». У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 28.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах загінуў 31 вясковец. У памяць аб іх у 1969 г. у цэнтры вёскі пастаўлены абеліск. У пасляваенны час вёскі аб’яднаны ў адну.

    ЖУКАВА, пасёлак у Кручанскім сельсавеце, за 15 км. на захад ад Круглага, 93 км. ад Магілёва, 15 км. ад чыгуначнай станцыі Слаўнае на лініі Орша – Мінск. Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па шашы Слаўнае – Круглае. У складзе саўгаса «Круча». 1 гаспадарка, 1 жыхар (1993).

    У 1926 г. – 10 двароў, 58 жыхароў. У маі 1931 г. 9 гаспадарак пасёлкаў Ляды, Лужа, Жукава і вёскі Вугляны арганізавалі калгас «Чырвоны ўдарнік». У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 28.6.1944 г. акупіраваны нямецка - фашысцкімі захопнікамі.

    ЗАГАРАНЫ, вёска ў Ляснянскім сельсавеце, цэнтр калгаса «50 год Кастрычніка», за 10 км. на ўсход ад Круглага, 68 км. ад Магілёва, 30 км. ад чыгуначнай станцыі Талачын на лініі Орша – Мінск. На паўднёвым усходзе цячэ р. Вабіч (прыток р. Друць). Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па шашы Круглае – Шклоў, якая праходзіць праз вёску. 84 гаспадаркі, 256 жыхароў (1993). У 1784 г. сяло, 13 двароў, 68 жыхароў, уласнасць К.С.Станкевіча. У 1857 г. – 81 жыхар праваслаўнага веравызнання. У 1880 г. – 20 двароў, 96 жыхароў. Частка вяскоўцаў займалася сталярным промыслам. Памешчык меў тут у 1881 г. 321 дзесяціну зямлі. У 1897 г. у вёсцы 24 двары, 144 жыхары (66 мужчын, 78 жанчын). Школа пісьменнасці. У фальварку 1 двор, 23 жыхары (11 мужчын, 12 жанчын). У 1909 г. у вёсцы 21 двор, 150 жыхароў, у маёнтку 1 двор, 5 жьіхароў, у Круглянскай воласці Магілёўскага павета.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. З лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. Магілёўскі аддзел народнай асветы ў 1919 г. адкрыў тут школу 1-й ступені імя У.І.Леніна, якая размясцілася ў былым памешчыцкім доме. З 1924 г. дзейнічалі драматычны гурток, хата-чытальня. У 1919 г. заснавана сельскагаспадарчая арцель «Загараны». З 20.8.1924 г. у Круглянскім раёне Аршанскай акругі (да 26.7.1930), з 8.7.1931 г. у Шклоўскім, з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёнах, з 12.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1953 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. З 20.8.1924 г. да 11.4.1960 г. цэнтр сельсавета. У 1926 г. сельскагаспадарчая арцель (13 двароў, 61 жыхар) і хутар (27 двароў, 136 жыхароў). У 1930 г. арганізаваны калгас «Ленініскі прамень», які потым абслугоўвала Круглянская МТС. Чатырохгадовая школа ў 1930-я гг. пераўтворана ў сямігадовую. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 27.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У час акупацыі партызаны разграмілі варожы гарнізон, які размяшчаўся ў вёсцы. На франтах загінулі 13 вяскоўцаў. На ўшанаванне памяці 27 землякоў з вёсак калгаса «50 гадоў Кастрычніка», што загінулі ў барацьбе супраць фашызму, у цэнтры вёскі ў 1976 г. пастаўлена стэла.

    ЗАЙМІШЧА, пасёлак у Круглянскім сельсавеце, за 6 км. на паўднёвы захад ад Круглага, 84 км. ад Магілёва, 24 км. ад чыгуначнай станцыі Талачын. У складзе саўгаса «Круглянскі». 5 гаспадарак, 6 жыхароў (1993). Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па шашы Круглае – Слаўнае.

    ЗАЛОССЕ, вёска ў Шапялевіцкім сельсавеце, за 29 км. на паўднёвы захад ад Круглага, 78 км. ад Магілёва, 21 км. ад чыгуначнай станцыі Слаўнае. Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па мясцовай дарозе і далей па шашы Шапялевічы – Круглае, на ўсходзе працякае р. Аслік (прыток р. Друць). У складзе саўгаса «Шапялевічы». 17 дамоў, 25 жыхароў (1993). У 1857 г. – 53 жыхары праваслаўнага веравызнання, прыватная ўласнасць. У 1858 г. – 20 душ мужчынскага полу. У 1897 г. – 12 двароў, 83 жыхары (42 мужчыны, 41 жанчына). У 1909 г. вёска (14 двароў, 108 жыхароў) у Цяцерынскай воласці Магілёўскага павета.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. З лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. З 20.8.1924 г. у Бялыніцкім раёне Магілёўскай акругі (да 26.7.1930), з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёне, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У кастрычніку 1931 г. створаны калгас «Залоссе». У Вялікую Айчынную вайну ў ліпені 1941 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, вызвалена 28 чэрвеня 1944.

    ЗАМЫШКІ, вёска ў Круглянскім пасялковым Савеце, за 9 км. на поўнач ад Круглага, 87 км. ад Магілёва, 11 км. ад чыгуначнай станцыі Талачын. Транспарныя сувязі ажыццяўляюцца па шашы Круглае – Талачын, якая праходзіць побач з вёскай. У складзе калгаса «Шлях камунізму». 38 двароў, 98 жыхароў (1993). У 1897 г. у вёсцы 10 двароу, 81 жыхар (47 мужчын, 34 жанчыны). У 1909 г. вёска (9 двароў, 95 жыхароў) у Круглянскай воласці Магілёўскага павета. Мелася школа граматы.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. З лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. З 20.8.1924 г. у Круглянскім раёне Аршанскай акругі (да 26.7.1930), з 8.7.1931 г. у Талачынскім, з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёнах, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У 1926 г. – 29 двароў, 138 жыхароў. У 1930 г. створаны калгас «Навіна», які абслугоўвала Круглянская МТС. У Вялікую Айчынную вайну ў ліпені 1941 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, вызвалена 28 чэрвеня 1944 г. На ўшанаванне памяці 70 землякоў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну, у 1973 г. насыпаны курган і пастаўлены помнік.

    ЗАПРУДДЗЕ, вёска ў Комсеніцкім сельсавеце, цэнтр калгаса «Іскра», за 15 км. на паўднёвы ўсход ад Круглага, 68 км. ад Магілёва, 29 км. ад чыгуначнай станцыі Талачын. Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па мясцовай дарозе праз в. Комсенічы і далей па шашы Шклоў – Бялынічы. 81 двор, 238 жыхароў (1993).

    Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) адабрана ў М.Агінскага, вялікага гетмана літоўскага. У 1784 г. было 5 двароў, 28 жыхароў, прыватнае ўладанне, у 1857 г. у вёсцы 56 жыхароў. У 1892 г. адкрыта земская школа. У 1897 г. – 18 двароў, 108 жыхароў (51 мужчына, 57 жанчын). Вінная крама, магільны склеп. У 1909 г. – 18 двароў, 120 жыхароў, у Чарнаруцкай воласці Магілёўскага павета.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. З лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. З 20.8.1924 г. у Круглянскім раёне Аршанскай акругі (да 26.7.1930), з 8.7.1931 г. у Шклоўскім, з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёнах, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У 1926 г. – 12 двароў, 61 жыхар. У гэтым жа годзе ў пачатковай школе навучалася 59 хлопчыкаў і дзяўчынак. У красавіку 1931 г. створаны калгас «Чырвоны сцяг». За дасягнутыя поспехі калгас у 1939 г. быў удзельнікам Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўкі. У ліпені 1941 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, вызвалена 28 чэрвеня 1944 г. часцямі 5-й танкавай арміі. У барацьбе з ворагам у Вялікую Айчынную вайну загінула 11 жыхароў. На ўшанаванне памяці 118 землякоў з вёсак сельсавета, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну, у 1967 г. у цэнтры вёскі пастаўлены абеліск.

    ЗАРА, пасёлак у Круглянскім сельсавеце, за 5 км. на захад ад Круглага, 83 км. ад Магілёва, 22 км. ад чыгуначнай станцыі Талачын. Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па шашы Марцянавічы – Круглае, якая праходзіць праз вёску. У складзе саўгаса «Круглянскі». 33 двары, 42 жыхары (1993). У 1926 г. – 11 двароў, 54 жыхары.

    ЗАРЭЧЧА, вёска ў Цяцерынскім сельсавеце, за 11 км. на поўдзень ад Круглага, 67 км. ад Магілёва, 31 км. ад чыгуначнай станцыі Талачын. На заходняй ускраіне цячэ р. Друць (прыток Дняпра). Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па шашы Бялынічы – Круглае, якая праходзіць праз вёску. У складзе калгаса імя М.І.Калініна. 83 двары, 177 жыхароў (1993).

    За 0,5 км. на поўдзень ад вёскі, на левым беразе р. Друць, знаходзіцца старажытны курганны могільнік, які сведчыць пра засяленне гэтых месцаў у далёкай старажытнасці. Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) адабрана ў М.Агінскага, вялікага гетмана літоўскага. У 1784 г. – 31 двор, 247 жыхароў, належала княгігі К.Р.Дашкавай. У 1849 г. – 26 двароў, 189 жыхароў, у складзе маёнтка Круглае Магілёўскага павета, уласнасць князя С.А.Крапоткіна. У 1857 г. у вёсцы 191 жыхар. У 1880 г. – 43 двары, 286 жыхароў. Частка вяскоўцаў займалася кавальскім і шавецкім промысламі. Працаваў хлебазапасны магазін. У 1897 г. у вёсцы 52 двары, 334 жыхары (175 мужчын, 159 жанчын). Школа пісьменнасці, хлебазапасны магазін, крама. У фальварку 1 двор, 33 жыхары (24 мужчыны, 9 жанчын). Заезны дом. На хутары 2 двары, 19 жыхароў (10 мужчын, 9 жанчын). У 1909 г. вёска (57 двароў, 585 жыхароў) у Цяцерынскай воласці Магілёўскага павета.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. З лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. З 20.8.1924 г. у Круглянскім раёне Аршанскай акругі (да 26.7.1930), з 8.7.1931 г. у Бялыніцкім, з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёнах, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У 1926 г. 58 двароў, 290 жыхароў. У 1930 г. створаны калгас «Чырвоная горка», які абслугоўвала Цяцерынская МТС. У 1940 г. – 47 двароў, 187 жыхароў. Акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў ліпені 1941 г. У ліпені 1942 г. гітлераўцы спалілі вёску (46 двароў). Вызвалена 28 чэрвеня 1944 г. Пасля вайны адбудавана.

    ЗАРЭЧЧА, вёска ў Шапялевіцкім сельсавеце, за 25 км. на паўднёвы захад ад Круглага, 73 км. ад Магілёва, 24 км.ад чыгуначнай станцыі Слаўнае. Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па шашы Шапялевічы – Круглае, якая праходзіць праз вёску. Па заходняй ускраіне працякае р.Аслік (прыток р. Друць). У складзе саўгаса «Шапялевічы». 35 дамоў, 70 жыхароў (1993). У 1926 г. – 12 двароў, 64 жыхары.

    ЗАСІЦЦЕ, пасёлак у Круглянскім сельсавеце, за 1 км. на поўдзень ад Круглага, 77 км. ад Магілёва, 20 км. ад чыгуначнай станцыі Талачын. На заходняй ускраіне цячэ р. Друць (прыток Дняпра), на поўначы – яе прыток р. Сітня, якая праходзіць праз пасёлак. У складзе саўгаса «Усход». 8 дамоў, 15 жыхароў.

    ЗАЦЯЦЕРКА, вёска ў Цяцерынскім сельсавеце, за 10 км. на поўдзень ад Круглага, 68 км. ад Магілёва, 30 км. ад чыгуначнай станцыі Талачын. Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па шашы Шапялевічы – Круглае, якая праходзіць праз вёску. На ўсходняй ускраіне знаходзіцца Цяцерынскае вадасховішча на р. Друць (прыток Дняпра). У складзе саўгаса «Цяцерын». 72 двары, 158 жыхароў. У 1880 г. было 37 двароў, 235 жыхароў. Апрача земляробства вяскоўцы займаліся вырабам ільняной і пяньковай пражы і тканіны, кушнерствам і бандарным промыслам. У 1897 г. у вёсцы 50 двароў, 302 жыхары (152 мужчыны, 150 жанчын). Царкоўнапрыходская школа, хлебазапасны магазін. У 1909 г. вёска (52 двары, 311 жыхароў) у Цяцерынскай воласці Магілёўскага павета. З лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. У 1918 г. адкрыта пачатковая школа. У 1926 г. – 80 двароў, 397 жыхароў. З 20.8.1924 г. у Круглянскім раёне Аршанскай акругі (да 26.7.1930), з 8.7.1931 г. у Бялыніцкім, з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёнах, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У 1930-я гг. арганізаваны калгас. У 1940 г. – 75 двароў, 326 жыхароў.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 26.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1944 г. гітлераўцы спалілі 67 двароў, забілі 10 чалавек. Пасля вайны адноўлена.

    ЗЕЛЯНЬКОВА, вёска ў Рубежскім сельсавеце, за 14 км. на паўднёвы захад ад Круглага, 66 км. ад Магілёва, 20 км. ад чыгуначнай станцыі Слаўнае. 35 дамоў, 50 жыхароў (1993). Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па мясцовай дарозе і далей па шашы Шапялевічы – Марцянавічы – Круглае, якая праходзіць праз вёску. Вядома па рукапісных крыніцах з ХVІІ ст. У 1669 г. – 25 двароў, 21 валока зямлі, у складзе маёнтка Круглае Аршанскага павета, уласнасць Аляксандра Палубінскага, маршалка ВКЛ. У 1848 г. належала памешчыку І.І.Ліпскаму (37 двароў, 293 жыхары). У 1857 г. у вёсцы 260 жыхароў праваслаўнага веравызнання. У 1880 г. было 56 двароў, 320 жыхароў, частка вяскоўцаў займалася калёсным, бандарным і шавецкім промысламі. У 1909 г. – 70 двароў, 477 жыхароў, уваходзіла ў Цяцерынскую воласць Магілёўскага павета. Непадалёку быў аднайменны засценак (3 двары, 21 жыхар). Працавала школа граматы.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. З лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. У 1921 г. у вёсцы быў створаны камітэт узаемадапамогі, у які ўвайшло 35 чалавек, у асноўным бедната. 19 чэрвеня 1921 г. камітэт правёў першы суботнік па ўзаранні палёў сялян, якія не мелі коней. На базе дарэвалюцыйнай пачала дзейнічаць пачатковая школа (у 1924 г. – 65 дзяцей). З 20.8.1924 г. у Круглянскім раёне Аршанскай акругі (да 26.7.1930), з 8.7.1931 г. у Талачынскім, з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёнах, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У верасні 1931 г. створаны калгас імя Варашылава. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, вызвалена 28 чэрвеня 1944 г.

    У вёсцы ў 1914 г. нарадзіўся беларускі савецкі крытык і літаратуразнавец В.Е.Бурносаў (18.8.1914 – 19.7.1984).

    На захад ад вёскі пачынаецца р. Каменка – правы прыток Друці, цячэ ў Круглянскім раёне.

    ЗЯЛЁНАЯ ДУБРОВА, пасёлак у Цяцерынскім сельсавеце, за 15 км. на поўдзень ад Круглага, 73 км. ад Магілёва, 35 км. ад чыгуначнай станцыі Талачын. На ўсходзе цячэ р. Друць (прыток Дняпра). Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па мясцовай дарозе да в. Цяцерына і далей па шашы Круглае – Шапялевічы. У складзе саўгаса «Цяцерын». 4 двары, 8 жыхароў (1993). У 1926 г. – 11 двароў, 49 жыхароў.

    КАЗАБРОДДЗЕ, вёска ў Круглянскім сельсавеце, за 9 км. на поўнач ад Круглага, 87 км. ад Магілёва, 11 км. ад чыгуначнай станцыі Талачын на лініі Орша – Мінск. На захадзе цячэ р. Крывая, якая на паўднёва-заходняй ускраіне ўпадае ў р. Друць (прыток Дняпра). Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па шашы Круглае – Талачын, што праходзіць каля вёскі. У складзе калгаса «Шлях камунізму». 54 гаспадаркі, 113 жыхароў (1993). У 1858 г. у вёсцы 28 душ мужчынскага полу. У 1897 г. 18 двароў, 114 жыхароў (61 мужчына, 53 жанчыны). Хлебазапасны магазін. У фальварку 1 двор, 10 жыхароў (3 мужчыны, 7 жанчын); у фальварку 1 двор, 8 жыхароў (7 мужчын, 1 жанчына). У 1909 г. – 19 двароў, 112 жыхароў, у Круглянскай воласці Магілёўскага павета. У фальварку Казаброддзе 1-е быў 1 двор, 9 жыхароў, у фальварку Казаброддзе 2-е – 1 двор, 7 жыхароў.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. З лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. У 1922 г. арганізавана сельскагаспадарчая камуна (9 двароў), якая існавала да 1930 г., калі на яе базе быў арганізаваны калгас «Перамога». У 1926 г. – 30 двароў, 159 жыхароў. 3 20.8.1924 г. у Круглянскім раёне Аршанскай акругі (да 26.7.1930), з 8.7.1931 г. у Талачынскім, з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёнах, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 28.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

    КАЗЁЛ, вёска ў Шапялевіцкім сельсавеце, за 35 км. на паўднёвы захад ад Круглага, 72 км. ад Магілёва, 34 км. ад чыгуначнай станцыі Слаўнае на лініі Орша – Мінск. На поўдні цячэ р. Казлянка (прыток р. Можа). Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па мясцовай дарозе праз в. Ваўкоўшчына і далей па шашы Шапялевічы – Круглае. У складзе саўгаса «Шапялевічы». 2 гаспадаркі, 6 жыхароў (1993).

    За 2 км. на поўнач ад вёскі, у лесе, на беразе р. Можа знаходзяцца рэшткі гарадзішча, што сведчаць пра засяленне гэтых мясцін у глыбокай старажытнасці. У 1897 г. у засценку Казёл 12 двароў, 97 жыхароў (48 мужчын, 49 жанчын), 15 двароў, 124 жыхары, у Эсьмонскай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні. У 1917 г. – 15 двароў, 138 жыхароў.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. З лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі, з 20.8.1924 г. у Бялыніцкім раёне Магілёўскай акругі (да 26.7.1930), з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёне, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У 1926 г. было 28 двароў, 159 жыхароў. У 1930-я гг. арганізаваны калгас. У 1940 г. – 18 двароў, 79 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 28.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 21.9.1943 г. гітлераўцы спалілі 16 двароў, загубілі 21 жыхара. Пасля вайны адбудавана.

    КАЗІМІРАЎКА, вёска ў Круглянскім сельсавеце, за 5 км. на захад ад Круглага, 83 км. ад Магілёва, 14 км. ад чыгуначнай станцыі Талачын на лініі Орша – Мінск. Праз вёску цячэ ручай – прыток р. Друць. Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па шашы Круглае – Славені, якая праходзіць побач з вёскай. У складзе саўгаса «Круглянскі». 20 гаспадарак, 50 жыхароў (1993). У 1849 г. 21 двор, 193 жыхары, уваходзіла ў склад маёнтка Паўлавічы Магілёўскага павета, належала князю Ю.А.Салтыкову. Памешчык меў тут у 1874 г. 800 дзесяцін зямлі. У 1858 г. – 90 душ мужчынскага полу. У 1880 г. – 26 двароў, 212 жыхароў, шынок. Дзейнічаў хлебазапасны магазін. Апрача земляробства вяскоўцы займаліся кушнерствам, вырабам сукна. Працавала школа граматы. У 1897 г. у в. Казіміраўка (або Плеватка) 49 двароў, 291 жыхар (144 мужчыны, 147 жанчын). Хлебазапасны магазін. У 1909 г. было 48 двароў, 335 жыхароў, у Круглянскай воласці Магілёўскага павета.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. З лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. З 20.8.1924 г. у Круглянскім раёне Аршанскай акругі (да 26.7.1930), з 8.7.1931 г. у Талачынскім, з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёнах, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У 1926 г. – 6 двароў, 24 жыхары. У сакавіку 1931 г. арганізаваны калгас «Чырвоны араты». У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 28.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

    КАМЕНКА, пасёлак у Цяцерынскім сельсавеце, за 15 км. на паўднёвы захад ад Круглага, 74 км. ад Магілёва, 39 км. ад чыгуначнай станцыі Талачын на лініі Орша – Мінск. На заходняй ускраіне цячэ р. Каменка (прыток р. Друць). Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па шашы Шапялевічы – Круглае, якая праходзіць побач з вёскай. У складзе саўгаса «Цяцерын». 17 гаспадарак, 25 жыхароў (1993). У 1930-х гг. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 28.6.1944 г. акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

    КАМЯНШЧЫНА, вёска ў Ляснянскім сельсавеце, за 11 км. на ўсход ад Круглага, 66 км. ад Магілёва, 31 км ад чыгуначнай станцыі Талачын на лініі Орша – Мінск. На заходняй ускраіне цячэ р. Вабіч (прыток Дняпра). Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па шашы Круглае – Шклоў, якая праходзіць праз вёску. У складзе калгаса «50 год кастрычніка». 33 гаспадаркі, 57 жыхароў (1993). У 1784 г. у вёсцы 5 двароў, 32 жыхары, прыватная ўласнасць. У 1858 г. – 55 душ мужчынскага полу. У 1897 г. – 24 двары, 171 жыхар (87 мужчын, 84 жанчыны). Магільны склеп. У 1909 г. – 25 двароў, 118 жыхароў, у Чарнаруцкай воласці Магілёўскага павета.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. З лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. З 20.8.1924 г. у Круглянскім раёне Аршанскай акругі (да 26.7.1930), з 8.7.1931 г. у Шклоўскім, з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёнах, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У 1926 г. – 37 двароў, 194 жыхары. У 1930 г. арганізаваны калгас «Новая Каменшчына», які потым абслугоўвала Круглянская МТС. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 28.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах загінулі 25 вяскоўцаў.

    КАРМА, пасёлак у Цяцерынскім сельсавеце, за 11 км. на паўднёвы захад ад Круглага, 70 км. ад Магілёва, 29 км. ад чыгуначнай станцыі Талачын на лініі Орша – Мінск. Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па шашы Шапялевічы – Круглае, якая праходзіць побач з вёскай. У складзе саўгаса «Цяцерын». 8 гаспадарак, 11 жыхароў (1993).

    У 1926 г. – 10 двароў, 67 жыхароў. У 1930-я гг. арганізаваны калгас. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 28.6.1944 г. акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

    КАРНІЛАЎКА, пасёлак у Круглянскім сельсавеце, за 6 км. на захад ад Круглага, 84 км. ад Магілёва, 24 км. ад чыгуначнай станцьй Талачын на лініі Орша – Мінск. Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па шашы Круглае – Слаўнае, якая праходзіць праз вёску. У складзе саўгаса «Круглянскі». 10 гаспадарак, 16 жыхароў (1993).

    У 1926 г. – 10 двароў, 50 жыхароў. У 1930-я гг. арганізаваны калгас. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 28.6.1944 г. акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

    КАСЦЮКОВІЧЫ, вёска ў Цяцерынскім сельсавеце, за 19 км. на паўднёвы захад ад Круглага, 74 км. ад Магілёва, 39 км. ад чыгуначнай станцыі Талачын. На лініі Орша – Мінск. На ўсходняй ускраіне цячэ р. Каменка (прыток р. Друць). Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па мясцовай дарозе праз в. Глыбокае і далей па шашы Шапялевічы – Круглае. У складзе саўгаса «Цяцерын». 31 гаспадарка, 55 жыхароў (1993). У 1848 г. – 37 двароў, 314 жыхароў, у Магілёўскім павеце, уласнасць памешчыка І.І.Ліпскага. Гаспадар маёнтка меў тут млын і вінакурны завод. У 1858 г. – 97 душ мужчынскага полу. У 1880 г. – 5 двароў, 322 жыхары, дзейнічаў хлебазапасны магазін. Апрача земляробства вяскоўцы займаліся вырабам ільняной і пяньковай пражы і тканины, а таксама шавецкім і кравецкім промысламі. Дзейнічала школа граматы, якая ў 1890 г. пераўтворана ў царкоўнапрыходскую, а ў 1908 г. – у земскую.

    У 1897 г. – 64 двары, 412 жыхароў (200 мужчын, 212 жанчын). Школа пісьменнасці, хлебазапасны магазін. У 1909 г. – 65 двароў, 485 жыхароў, у Цяцерынскай воласці Магілёўскага павета.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. З лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. На базе дарэвалюцыйнай створана працоўная школа 1-й ступені, у якой у 1926 г. навучаліся 54 хлопчыкі і дзяўчынкі. З 20.8.1924 г. у Круглянскім раёне Аршанскай акругі (да 26.7.1930), з 8.7.1931 г. у Бялыніцкім, з 12.2.1925 г. у Круглянскім раёнах, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У красавіку 1931 г. арганізаваны калгас імя М.В.Фрунзе, які ў 1937 г. аб’ядноўваў 40 гаспадарак. У 1940 г. – 55 двароў, 284 жыхары. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 28.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У верасні 1943 г. гітлераўцы спалілі 50 двароў, загубілі 8 жыхароў. Пасля вайны адбудавана.

    КАЎРЫЖЫНА, вёска ў Кручанскім сельсавеце, за 20 км. на паўночны захад ад Круглага, 103 км. ад Магілёва, 6 км. ад чыгуначнай станцыі Слаўнае на лініі Орша – Мінск. На паўднёвай ускраіне бярэ пачатак р. Восліўка (прыток р. Альхоўка). Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па мясцовай дарозе праз в. Любішча і далей па шашы Круглае – Слаўнае. У складзе саўгаса «Круча». 7 гаспадарак, 8 жыхароў (1993).

    Побач з вёскай з 1876 г. быў невялікі маёнтак. У 1880 г. – 13 двароў, 143 жыхары. Частка вяскоўцаў займалася калёсным і такарным промыслам. У 1897 г. у засценку 24 двары, 140 жыхароў (76 мужчын, 64 жанчыны). У 1909 г. – 6 двароў, 58 жыхароў, у Паўлавіцкай воласці Магілёўскага павета.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. З лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. З 20.8.1924 г. у Круглянскім раёне Аршанскай акругі (да 26.7.1930), з 8.7.1931 г. у Талачынскім, з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёнах, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У 1926 г. – 41 двор, 221 жыхар. У маі 1935 г. арганізаваны калгас імя С.М.Кірава. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 28.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

    КЛЯПІНІЧЫ, вёска ў Комсеніцкім сельсавеце, за 18 км. на паўднёвы ўсход ад Круглага, 63 км. ад Магілёва, 36 км. ад чыгуначнай станцыі Талачын на лініі Орша – Мінск. На ўсходзе праходзяць меліярацыйныя каналы, злучаныя з р. Вабіч (прыток р. Друць). Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па шашы Галоўчын – Круглае, якая праходзіць побач з вёскай. У складзе калгаса «Шлях Леніна». 73 гаспадаркі, 176 жыхароў (1993).

    Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) адабрана ў А.Агінскага, вялікага гетмана літоўскага. У 1785 г. – 54 двары, 315 жыхароў, у складзе маёнтка Ількавічы, належала княгіні К.Р.Дашкавай. У 1849 г. вёска маёнтка Круглае Магілёўскага павета, 43 двары, 318 жыхароў, уласнасць князя С.А.Крапоткіна. У 1858 г. – 195 душ мужчынскага полу. У 1880 г. – 56 двароў, 389 жыхароў. Апрача земляробства вяскоўцы займаліся вырабам ільняной і пяньковай кудзелі і тканіны, розных драўляных рэчаў, посуду, абутку, бочак, воўны. У 1897 г. – 75 двароў, 484 жыхары (236 мужчын, 248 жанчын). Школа пісьменнасці, хлебазапасны магазін, магільны склеп. У 1909 г. – 82 двары, 615 жыхароў, у Чарнаруцкай воласці Магілёўскага павета. Школа граматы была пераўтворана ў земскую.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. З лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. На базе дарэвалюцыйнай адкрыта працоўная школа 1-й ступені, у якой у 1923 г. навучалася 40 дзяцей. Для школы была выдзелена ў былым фальварку Бушаўка 1 дзесяціна зямлі. У 1926 г. – 84 двары, 402 жыхары. 3 20.8.1924 г. у Круглянскім раёне Аршанскай акругі (да 26.7.1930), з 8.7.1931 г. у Шклоўскім, з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёнах, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У ліпені 1931 г. арганізаваны калгас «Германскі пралетарыят». У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 28.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах загінула 40 вяскоўцаў.

    КОМСЕНІЧЫ, вёска, цэнтр сельсавета (з 20.8.1924) і калгаса «ІІІлях Леніна», за 13 км. на паўднёвы ўсход ад Круглага, 65 км. ад Магілёва, 32 км. ад чыгуначнай станцыі Талачын на лініі Орша – Мінск. На ўсходзе праходзяць меліярацыйныя каналы, злучаныя з р. Вабіч (прыток р. Друць). Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па шашы Галоўчын – Круглае, якая праходзіць побач з вёскай. 201 гаспадарка, 520 жыхароў (1993).

    Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) адабрана ў М.Агінскага, вялікага гетмана літоўскага, і аддадзена княгіні К.Р.Дашкавай. У 1785 г. сяло, 61 двор, 550 жыхароў, у складзе маёнтка Ількавічы Магілёўскага павета Магілёўскага намесніцтва. У 1849 г. – 59 двароў, 408 жыхароў, у складзе маёнтка Круглае, уласнасць князя С.А.Крапоткіна. У 1858 г. – 147 душ мужчынскага полу. У 1880 г. – 74 двары, 552 жыхары. Апрача земляробства вяскоўцы займаліся вырабам воўны і абутку. Драўляная царква, пабудаваная не пазней 1882 г., хлебазапасны магазін. У 1885 г. – 75 двароў, 451 жыхар. У 1889 г. адкрыта царкоўнапрыходская школа, для якой у тым жа годзе пабудавана памяшканне. У 1897 г. у сяле 102 двары, 808 жыхароў (372 мужчыны, 436 жанчын), царкоўнапрыходская школа, хлебазапасны магазін, заезны дом, прыходская царква, магільны склеп. На хутары 1 двор, 2 жыхары (1 мужчына, 1 жанчына). У 1909 г. – 106 двароў, 797 жыхароў, казённая вінная лаўка, у Чарнаруцкай воласці Магілёўскага павета.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. З лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. На базе дарэвалюцыйнай створана працоўная школа 1-й ступені, для якой у 1920 г. было выдзелена 3 дзесяціны зямлі. У 1923 г. навучалася 57, у 1926 г. – 78 хлопчыкаў і дзяўчынак, з 1924 г. дзейнічаў гурток па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых. Працавалі народны дом, хата-чытальня, кааператыўная крама. З 20.8.1924 г. у Круглянскім раёне Аршанскай акругі (да 26.7.1930), з 8.7.1931 г. у Шклоўскім, з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёнах, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У 1926 г. – 76 двароў, 352 жыхары. У 1928 г. для школы зроблены будынак. У 1930 г. арганізаваны калгас «Вольная праца», у пачатку 1930-х гг. школа стала сямігадовай, потым – сярэдняя. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 27.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Партызаны разграмілі варожы гарнізон, які размяшчаўся ў вёсцы. У брацкай магіле, што ў цэнтры вёскі, пахаваны 24 савецкія воіны і партызаны, якія загінулі пры вызваленні вёскі і ваколіц. Сярод пахаваных воіны 873-га знішчальнага процітанкавага палка, 187, 329, 757-га стралковага палкоў, 391-га асобнага санітарнага батальёна і Герой Савецкага Саюза Р.І.Шыбанаў. На франтах загінула 19 вяскоўцаў. На ўшанаванне памяці 126 воінаў-землякоў з вёсак сельсавета, якія загінулі ў барацьбе супраць фашызму, у 1968 г. у цэнтры вёскі пастаўлена стэла.

    КОНАНАВІЧЫ, вёска ў Шапялевіцкім сельсавеце, за 20 км. на паўднёвы захад ад Круглага, 73 км. ад Магілёва, 34 км. ад чыгуначнай станцыі Талачын на лініі Орша – Мінск. На ўсходняй ускраіне цячэ р. Каменка (прыток р. Друць). Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па мясцовай дарозе праз вёскі Сіманавічы, Касцюковічы і далей па шашы Шапялевічы – Круглае. У складзе саўгаса «Шапялевічы». 36 гаспадарак, 81 жыхар (1993). У 1858 г. у вёсцы 84 душы мужчынскага полу. У 1897 г. – 36 двароў, 238 жыхароў (123 мужчыны, 115 жанчын). У фальварку двор, 7 жыхароў (3 мужчыны, 4 жанчыны). Хлебазапасны магазін, заезны дом. У 1909 г. – 41 двор, 266 жыхароў, у Цяцерынскай воласці Магілёўскага павета.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. З лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. З 20.8.1924 г. у Бялыніцкім раёне Магілёўскай акругі (да 26.7.1930), з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёне, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У 1926 г. – 49 двароў, 256 жыхароў. У 1930 г. арганізаваны калгас, дзейнічала пачатковая школа. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 28.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

    КРАСІНА (да 1948 – Кіпячы), вёска ў Рубежскім сельсавеце, за 20 км. на паўночны захад ад Круглага, 95 км. ад Магілёва, 11 км. ад чыгуначнай станцыі Слаўнае на лініі Орша – Мінск. Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па мясцовай дарозе праз вёскі Някрасава, Філатава і далей па шашы Круглае – Славені. У складзе калгаса «Някрасава». 15 гаспадарак, 30 жыхароў (1993). У 1897 г. у фальварку 1 двор, 20 жыхароў (14 мужчын, 6 жанчын). У 1909 г. – 2 двары, 20 жыхароў, у Зарэччы – Талачынскай воласці Сенненскага павета.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. З лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. З 20.8.1924 г. у Круглянскім раёне Аршанскай акругі (да 26.7.1930), з 8.7.1931 г. у Талачынскім, з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёнах, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У 1926 г. пасёлак, 7 двароў, 43 жыхары. У 1930-я гг. адкрыта пачатковая школа, арганізаваны калгас. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 26.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

    КРАСНАГОР’Е, пасёлак у Комсеніцкім сельсавеце, за 16 км. на паўднёвы ўсход ад Круглага, 73 км. ад Магілёва, 35 км. ад чыгуначнай станцыі Талачын на лініі Орша – Мінск. На поўначы праходзіць меліярацыйны канал, злучаны з р. Вабіч (прыток р. Друць). Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па дарогах Бялынічы – Шклоў і Галоўчын – Круглае. У складзе калгаса «Іскра». 8 гаспадарак, 14 жыхароў (1993).

    У 1909 г. тут быў засценак, 1 двор, 16 жыхароў, у Старасельскай воласці Аршанскага павета.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. З лютага да кастрычніка 1918 г. акупіраваны войскамі кайзераўскай Германіі. З 20.8.1924 г. у Круглянскім раёне Аршанскай акругі (да 26.7.1930), з 8.7.1931 г. у Шклоўскім, з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёнах, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У 1926 г. – 9 двароў, 53 жыхары. У 1930-я гг. арганізаваны калгас. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 27.6.1944 г. акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах загінула 5 пасялкоўцаў.

    КРАСНАПОЛЛЕ, пасёлак у Цяцерынскім сельсавеце, за 10 км. на паўднёвы захад ад Круглага, 73 км. ад Магілёва, 29 км. ад чыгуначнай станцыі Талачын на лініі Орша – Мінск. Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па мясцовай дарозе праз в. Цяцерына і далей па шашы Круглае – Бялынічы. У складзе саўгаса «Цяцерын». 20 гаспадарак, 37 жыхароў (1993).

    У 1926 г. – 8 двароў, 43 жыхары. У 1930-я гг. арганізаваны калгас. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 27.6.1944 г. акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

    КРАСУЛЯ, пасёлак у Круглянскім сельсавеце, за 6 км. на паўночны захад ад Круглага, 84 км. ад Магілёва, 13 км. ад чыгуначнай станцыі Талачын на лініі Орша – Мінск. На заходняй ускраіне цячэ р. Друць (прыток Дняпра). Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па мясцовай дарозе праз в. Аляксандрава і далей па шашы Круглае – Славені. У складзе калгаса «Свабода». 4 гаспадаркі, 7 жыхароў (1993).

    За 0,2 км. на поўнач ад пасёлка, на левым беразе безназоўнага ручая, знаходзіцца старажытны курганны могільнік (3 насыпы), які сведчыць пра засяленне тутэйшых месцаў у далёкай старажытнасці. У 1897 г. у засценку 4 двары, 31 жыхар (18 мужчын, 13 жанчын). У сядзібе 1 двор, 5 жыхароў (1 мужчына, 4 жанчыны). У 1909 г. у засценку 4 двары, 27 жыхароў, у сядзібе 1 двор, 2 жыхары, у Круглянскай воласці Магілёўскага павета.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. З лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. З 20.8.1924 г. у Круглянскім раёне Аршанскай акругі (да 26.7.1930), з 8.7.1931 г. у Талачынскім, з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёнах, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У 1926 г. – 9 двароў, 42 жыхары. У 1930-я гг. арганізаваны калгас. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 27.6.1944 г. акупіраваньі нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

    КРУЖКІ, пасёлак у Цяцерынскім сельсавеце, за 12 км. на паўднёвы захад ад Круглага, 90 км. ад Магілёва, 31 км. ад чыгуначнай станцыі Талачын на лініі Орша – Мінск. На ўсходняй ускраіне цячэ р. Друць (прыток Дняпра). Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па мясцовай дарозе праз в. Цяцерына і далей па шашы Бялынічы – Круглае. У складзе саўгаса «Цяцерын». 13 гаспадарак, 23 жыхары (1993).

    У 1926 г. – 19 двароў, 92 жыхары. У 1930 г. – арганізаваны калгас. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 27.6.1944 г. акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

    КРУЧА, вёска, цэнтр сельсавета (з 20.8.1924) і саўгаса «Круча», за 18 км. на захад ад Круглага, 96 км. ад Магілёва, 9 км. ад чыгуначнай станцыі Слаўнае на лініі Орша – Мінск. На заходняй і паўночнай ускраінах цячэ р. Аслік (прыток р. Друць), на поўначы ў яе ўпадае р. Альхоўка. Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па мясцовай дарозе праз в. Дарожкавічы і шашы Круглае – Слаўнае. 181 гаспадарка, 459 жыхароў (1993). У 1788 г. цэнтр маёнтка Аршанскага павета, прыватная ўласнасць, была царква Св. Духа. У лістападзе 1812 г., у час выгнання напалеонаўскай арміі, партызанскі атрад Сяславіна дагнаў у в. Круча варожы атрад колькасцю ў 6 тыс. чалавек, напаў на яго і частку (каля 200 чал.) знішчыў. У 1820 г. Круча (35 двароў, 425 жыхароў) стала мястэчкам, з 1856 г. уладанне памешчыка. У 1861 г. – 415 жыхароў. Праз вёску праходзіў Віленскі паштовы тракт. Памешчык меў у 1876 г. у вёсках Круча і Друцк 828 дзесяцін зямлі, карчму і млын. У 1880 г. – 62 двары, 430 жыхароў. Апрача земляробства вяскоўцы займаліся шавецкім, кравецкім, сталярным і кавальскім промысламі. Раз на год праводзіўся кірмаш. У 1897 г. – 68 двароў, 137 жылых дамоў, 929 жыхароў (438 мужчын, 491 жанчына). Вадзяны млын, царкоўнапрыходская школа, 20 крам, заезны дом, драўляная царква, 2 яўрэйскія малітоўныя дамы, 6 мая праводзіўся кірмаш, 15 жніўня і 8 лістапада — таргі. У час першай расійскай рэвалюцыі 18.4.1906 г. адбылася першамайская забастоўка, якая суправаджалася сутычкамі з паліцыяй. У 1909 г. – 95 двароў, 627 жыхароў, у Паўлавіцкай воласці Магілёўскага павета. Дзейнічалі аддзяленне сувязі, фельчарска-акушэрскі пункт, казённая вінная крама, крэдытнае таварыства, царкоўнапрыходская школа.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. З лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. У 1920 г. на базе дарэвалюцыйнай створана працоўная школа 1-й ступені, у якой у 1924 г. навучалася 87 дзяцей. З 20.8.1924 г. у Круглянскім раёне Аршанскай акругі (да 26.7.1930), з 8.6.1931 г. у Талачынскім, з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёнах, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У 1924 г. адкрыта хата-чытальня, пачала дзейнічаць бібліятэка. У 1925 г. мястэчка пераведзена ў разрад вёсак. У 1926 г. адкрыта яшчэ адна школа, дзе навучалася 26 дзяцей. У 1929 г. арганізаваны калгас «III Інтэрнацыянал». У лістападзе 1928 г. вясковы сход вырашыў перадаць будынак сінагогі для сельскай школы. У 1935 г. у вёсцы паявіўся першы трактар, працавалі кавальская майстэрня сельгасарцелі «Саха і молат» (створана ў 1929) і швейная майстэрня арцелі імя 2-й пяцігодкі (створана ў 1927), ваўначоска, вадзяны млын, ашчадная каса, кінатэатр, сельмаг, сярэдняя школа, аддзяленне сувязі. У 1940 г. – 170 двароў, 620 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 27.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 2 магілах, што за 0,4 км на поўдзень ад вёскі, пахавана 114 мірных жыхароў з вёсак Кручанскага сельсавета, якіх расстралялі гітлераўцы 10.1.1941 г. Сярод загубленых – старыя, жанчыны, дзеці. У верасні 1943 г. гітлераўцы поўнасцю спалілі вёску, загубілі 191 жыхара. Вызвалена часцямі 5-й танкавай арміі. На франтах загінула 116 вяскоўцаў. На ўшанаванне памяці землякоў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну, каля канторы саўгаса «Круча» пастаўлена стэла.

    Вёска – радзіма актыўнага ўдзельніка рэвалюцыйнага руху ў Расіі, дзяржаўнага дзеяча П.А.Залуцкага (люты 1887 – 10.1.1935); кавалера ордэнаў Славы III ступеняў Н.Л.Юшкоўскага (1926 – 27.5.1968), які вызначыўся ў 1945 г. у баях супраць гітлераўцаў на тэрыторыі Польшчы і Германіі.

    КРЫВУЛІНА, вёска ў Цяцерынскім сельсавеце, за 16 км. на поўдзень ад Круглага, 62 км. ад Магілёва, 35 км. ад чыгуначнай станцыі Талачын на лініі Орша – Мінск. Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па шашы Галоўчын – Круглае, якая праходзіць побач з вёскай. 30 гаспадарак, 55 жыхароў (1993). У складзе калгаса імя М.І.Калініна.

    Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) адабрана ў М.Агінскага, вялікага гетмана літоўскага, і аддадзена княгіні К.Р.Дашкавай. У 1785 г. – 33 двары, 170 жыхароў, уваходзіла ў склад маёнтка Ількавічы Магілёўскага павета. У 1849 г. вёска маёнтка Круглае, 13 двароў, 97 жыхароў, уласнасць князя С.А.Крапоткіна. У 1858 г. – 117 жыхароў праваслаўнага веравызнання. У 1897 г. – 36 двароў, 212 жыхароў, 102 мужчыны, 110 жанчын. Працавалі магазін і вінная крама. У 1909 г. – 36 двароў, 262 жыхары, у Цяцерынскай воласці Магілёўскага павета. У гэтым жа годзе адкрыта земская аднакласная школа.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. З лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. На базе дарэвалюцыйнай створана працоўная школа 1-й ступені, якая размяшчалася ў наёмным памяшканні. У 1923 г. у школе навучалася 38 дзяцей. З 20.8.1924 г. у Круглянскім раёне Аршанскай акругі (да 26.7.1930), з 8.7.1931 г. у Бялыніцкім, з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёнах, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У 1926 г. – 54 двары, 230 жыхароў. У 1930 г. арганізаваны калгас. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 27.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

    КУНЦЫ, вёска ў Шапялевіцкім сельсавеце, за 19 км. на поўдзень ад Круглага, 76 км. ад Магілёва, 33 км. ад чыгуначнай станцыі Талачын на лініі Орша – Мінск. На заходняй ускраіне цячэ р. Каменка (прыток р. Друць). Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па мясцовай дарозе праз вёскі Сіманавічы, Конанавічы і далей па шашы Бялынічы – Шапялевічы. У складзе саўгаса «Шапялевічы». 29 гаспадарак, 63 жыхары (1993). У 1858 г. у вёсцы 58 душ мужчынскага полу; 188 жыхароў (101 мужчына, 87 жанчын). Хлебазапасны магазін. У 1909 г. – 32 двары, 240 жыхароў, у Цяцерынскай воласці Магілёўскага павета.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. З лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. З 20.8.1924 г. у Бялыніцкім раёне Магілёўскай акругі (да 26.7.1930), з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёне, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У 1926 г. – 44 двары, 248 жыхароў. У 1930-я гг. арганізаваны калгас. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 27.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

    ЛАВУТКІ, вёска ў Круглянскім пасялковым Савеце, за 8 км. на захад ад Круглага, 86 км. ад Магілёва, 17 км. ад чыгуначнай станцыі Талачын на лініі Орша – Мінск. Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па мясцовай дарозе праз в. Міхейкава і далей па шашы Славені – Круглае. У складзе калгаса «Свабода». 14 гаспадарак, 32 жыхары (1993).

    Дзейнічаў хлебазапасны магазін. У 1897 г. у вёсцы 16 двароў, 124 жыхары (68 мужчын, 56 жанчын); у засценку 3 двары, 26 жыхароў (17 мужчын, 9 жанчын); у засценку Лавуткі (або Вайнілаўка) 5 двароў, 37 жыхароў (17 мужчын, 20 жанчын). У 1909 г. у вёсцы 19 двароў, 126 жыхароў, у засценках Лавуткі 1-я – 3 двары, 21 жыхар, Лавуткі 2-я – 6 двароў, 38 жыхароў, у Круглянскай воласці Магілёўскага павета.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. З лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. З 20.8.1924 г. у Круглянскім раёне Аршанскай акругі (да 26.7.1930), з 8.7.1931 г. у Талачынскім, з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёнах, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У 1926 г. у вёсцы 20 двароў, 108 жыхароў, у адным засценку 7 двароў, 26 жыхароў, у другім – 10 двароў, 40 жыхароў. У 1929 г. арганізаваны калгас «1 Мая», была кузня. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 27.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

    ЛІПСК, вёска ў Цяцерынскім сельсавете, за 14 км. на поўдзень ад Круглага, 68 км. ад Магілёва, 33 км. ад чыгуначнай станцыі Талачын на лініі Орша – Мінск. На ўсходняй ускраіне цячэ р. Друць (прыток Дняпра). Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па мясцовай дарозе праз в. Цяцерына і далей па шашы Шапялевічы – Круглае. У складзе саўгаса «Цяцерын». 50 гаспадарак, 108 жыхароў (1993). У 1848 г. – 30 двароў, 256 жыхароў, у Магілёўскім павеце, уласнасць памешчыка І.І.Ліпскага. У 1858 г. – 111 душ мужчынскага полу. У 1880 г. – 44 двары, 280 жыхароў. Працаваў хлебазапасны магазін. Апрача земляробства вяскоўцы займаліся вырабам ільняной і пяньковай пражы і тканіны, кравецкім, бандарным і калёсным промысламі. У 1897 г. – 55 двароў, 406 жыхароў (190 мужчын, 216 жанчын). Школа граматы, хлебазапасны магазін.

    У 1909 г. – 57 двароў, 400 жыхароў, у Цяцерынскай воласці Магілёўскага павета.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. З лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. З 20.8.1924 г. у Круглянскім раёне Аршанскай акругі (да 26.7.1930), з 8.7.1931 г. у Бялыніцкім, з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёнах, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У 1926 г. – 36 двароў, 192 жыхары. У 1930-я гт. арганізаваны калгас. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 27.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

    ЛІТОЎСК, вёска ў Ляснянскім сельсавеце, за 14 км. на ўсход ад Круглага, 78 км. ад Магілёва, 34 км. ад чыгуначнай станцыі Талачын на лініі Орша – Мінск. На поўдні і ўсходзе праходзяць меліярацыйныя каналы, злучаныя з р. Вабіч (прыток р. Друць). Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па мясцовай дарозе праз в. Бураўшчына і далей па шашы Круглае – Шклоў. У складзе калгаса «50 год Кастрычніка» 29 гаспадарак, 51 жыхар (1993). У 1784 г. – 18 двароў, 116 жыхароў, прыватная ўласнасць, уваходзіла ў Капыскі павет Магілёўскага намесніцтва. Побач быў маёнтак, гаспадар якога меў у 1881 г. 676 дзесяцін зямлі і карчму. У 1897 г. – 31 двор, 214 жыхароў (110 мужчын, 104 жанчыны). Школа граматы, заезны дом, хлебазапасны магазін. У 1905 г. адкрыта казённая вінная крама. У 1909 г. – 32 двары, 250 жыхароў, у Чарнаруцкай воласці Магілёўскага павета. У 1908 г. школа граматы пераўтворана ў аднакласную земскую.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. З лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. На базе дарэвалюцыйнай створана працоўная школа 1-й ступені, якая мела 2,5 дзесяціны зямлі, размяшчалася ў наёмным памяшканні. У 1924 г. у ёй навучалася 55 хлопчыкаў і дзяўчынак. З 20.8.1924 г. у Круглянскім раёне Аршанскай акруті (да 26.7.1930), з 8.7.1931 г. у Шклоўскім, з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёнах, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У 1926 г. – 55 двароў, 291 жыхар. У 1930-я гг. арганізаваны калгас. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 27.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

    ЛЫНАЎКА, пасёлак у Круглянскім сельсавеце, за 5 км. на захад ад Круглага, 83 км. ад Магілёва, 24 км. ад чыгуначнай станцыі Талачын на лініі Орша – Мінск. Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па мясцовай дарозе праз в. Казіміраўка і далей па шашы Славені – Круглае. У складзе саўгаса «Круглянскі». 12 гаспадарак, 24 жыхары (1993). У 1926 г. – 11 двароў, 64 жыхары. У 1930-я гг. арганізаваны калгас. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 27.6.1944 г. акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

    ЛЫСКАЎШЧЫНА, вёска ў Круглянскім сельсавеце, за 7 км. на поўнач ад Круглага, 85 км. ад Магілёва, 14 км. ад чыгуначнай станцыі Талачын на лініі Орша – Мінск. На паўднёвай ускраіне цячэ ручай (прыток р. Друць). Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па мясцовай дарозе да в. Грыбіна і далей па шашы Славені – Круглае. У складзе калгаса «Свабода». 5 гаспадарак, 9 жыхароў (1995). У 1897 г. – 8 двароў, 53 жыхары (26 мужчын, 27 жанчын); у сядзібе 1 двор, 12 жыхароў (5 мужчын, 7 жанчын). У 1909 г. у вёсцы 9 двароў, 72 жыхары, на сядзібе 1 двор, 6 жыхароў, у Круглянскай воласці Магілёўскага павета. Некаторы час у вёсцы жыў і быў тут пахаваны вядомы рускі мастак М.В.Неўраў (1830 – 3.5.1904). У памяць аб ім на будынку школы ўстаноўлена мемарыяльная дошка, а каля школы пастаўлены помнік мастаку.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. З лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. У 1919 г. адкрыта школа, у якой у 1926 г. навучалася 78 дзяўчынак і хлопчыкаў. Школа размяшчалася ў нацыяналізаваным памешчыцкім будынку. З 20.8.1924 г. у Круглянскім раёне Аршанскай акругі (да 26.7.1930), з 8.7.1931 г. у Талачынскім, з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёнах, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У 1926 г. – 15 двароў, 71 жыхар. У 1931 г. арганізаваны калгас «Чырвоны барацьбіт». У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 27.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

    ЛЮБІШЧА, вёска ў Кручанскім сельсавеце, за 16 км. на паўночны захад ад Круглага, 84 км. ад Магілёва, 7 км. ад чыгуначнай станцыі Слаўнае на лініі Орша – Мінск. Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па мясцовай дарозе праз вёскі Янаў, Круча і далей па шашы Слаўнае – Круглае. У складзе саўгаса «Круча». 31 гаспадарка, 41 жыхар (1993). У 1897 г. у засценку 9 двароў, 71 жыхар (37 мужчын, 34 жанчыны). У 1909 г. – 6 двароў, 51 жыхар, у Паўлавіцкай воласці Магілёўскага павета.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. З лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. З 20.8.1924 г. у Круглянскім раёне Аршанскай акругі (да 26.7.1930), з 8.7.1931 г. у Талачынскім, з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёнах, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У 1926 г. – 16 двароў, 70 жыхароў. У 1930-я гг. арганізаваны калгас. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 27.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

    ЛЯСНЫЯ, вёска ў Ляснянскім сельсавеце, за 7 км. на паўночны ўсход ад Круглага, 85 км. ад Магілёва, 12 км. ад чыгуначнай станцыі Талачын на лініі Орша – Мінск. На паўночнай ускраіне цячэ р. Гнілка (прыток р. Друць). Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па мясцовай дарозе праз в. Навапруддзе і далей па шашы Талачын – Круглае. У складзе калгаса «Кастрычнік». 54 гаспадаркі, 96 жыхароў (1993). У 1857 г. у вёсцы 155 жыхароў. Памешчык у 1870 г. меў тут 1007 дзесяцін зямлі, карчму і вадзяны млын. У 1880 г. – 19 двароў, 160 жыхароў. Частка вяскоўцаў займалася кавальскім промыслам. У 1897 г. у вёсцы 43 двары, 270 жыхароў (135 мужчын, 135 жанчын), школа граматы, хлебазапасны магазін, вінная крама. У фальварку двор, 18 жыхароў, вадзяны млын. У 1909 г. у вёсцы 40 двароў, 255 жыхароў, у маёнтку Лясное 1 двор, 5 жыхароў, у Круглянскай воласці Магілёўскага павета.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. З лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. З 20.8.1924 г. у Круглянскім раёне Аршанскай акругі (да 26.7.1930), з 8.7.1931 г. у Талачынскім, з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёнах, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У 1926 г. – хутары, 49 двароў, 261 жыхар. У верасні 1929 г. арганізаваны калгас «Новы быт». У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 27.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах загінула 37 вяскоўцаў.

    МАЛАЯ АРАВА, вёска ў Круглянскім сельсавеце, за 12 км. на поўнач ад Круглага, 90 км. ад Магілёва, 12 км. ад чыгуначнай станцыі Талачын на лініі Орша – Мінск. На ўсходняй ускраіне цячэ р. Друць (прыток Дняпра), на паўднёвай – яе прыток р. Бярозаўка. Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па мясцовай дарозе далей па шашы Славені – Круглае. У складзе калгаса «Свабода». 1 гаспадарка, 8 жыхароў (1993).

    Тут размяшчаўся маёнтак, гаспадар якога ў 1876 г. меў 244 дзесяціны зямлі і вадзяны млын. У 1897 г. у фальварку Малая Арава 1 двор, 17 жыхароў (9 мужчын, 8 жанчын); на вадзяным млыне Малая Араўка 3 двары, 16 жыхароў (9 мужчын, 7 жанчын). У 1909 г. маёнтак (1 двор, 2 жыхары) і сядзіба (1 двор, 5 жыхароў), у Круглянскай воласці Магілёўскага павета.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. У 1919 г. створана сельскагаспадарчая арцель. З 20.8.1924 г. у Круглянскім раёне Аршанскай акругі (да 26.7.1930 г.), з 8.7.1931 г. у Талачынскім, з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёнах, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1938 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У 1926 г. вёска (19 двароў, 92 жыхары) і сельскагаспадарчая арцель (6 двароў, 39 жыхароў). У 1930-я гт. арганізаваны калгас. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 26.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

    МАЛІНА, пасёлак у Цяцерынскім сельсавеце, за 10 км. на поўдзень ад Круглага, 68 км. ад Магілёва, 28 км. ад чыгуначнай станцыі Талачын на лініі Орша – Мінск. На заходняй ускраіне цячэ р. Блінаўка (прыток р. Друць). Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па мясцовай дарозе праз в. Прыгані 2-я і далей па шашы Галоўчын – Круглае. У складзе калгаса імя М.І.Калініна. 18 гаспадарак, 33 жыхары (1933). У пачатку 1930-х гг. арганізаваны калгас «Маліна». У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 27.7.1944 г. акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

    МАЛЫЯ ВУГЛЯНЫ, вёска ў Кручанскім сельсавеце, за 16 км. на захад ад Круглага, 94 км. ад Магілёва, 10 км. ад чыгуначнай станцыі Слаўнае на лініі Орша – Мінск. Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па мясцовай дарозе да в. Круча і далей па шашы Слаўнае – Круглае. У складзе саўгаса «Круча». 18 гаспадарак, 33 жыхары (1993).

    У 1930-я гг. арганізаваны калгас. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 27.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

    МАЛЫЯ КАСКЕВІЧЫ, вёска ў Кручанскім сельсавеце, за 12 км. на захад ад Круглага, 90 км. ад Магілёва, 12 км. ад чыгуначнай станцыі Слаўнае на лініі Орша – Мінск. На паўночнай ускраіне цячэ р. Аслік (прыток р. Друць). Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па мясцовай дарозе праз в. Рубеж і далей па шашы Слаўнае – Круглае. У складзе саўгаса «Круча». 19 гаспадарак, 42 жыхары (1993). У 1858 г. у вёсцы 15 душ мужчынскага полу. У 1897 г. у в. Каскевічы 2-я 29 двароў, 59 жыхароў (30 мужчын, 29 жанчын); у в. Каскевічы 3-я 10 двароў, 67 жыхароў (36 мужчын, 31 жанчына). У 1909 г. вёскі Каскевічы 2-я (7 двароў, 47 жыхароў) і Каскевічы 3-я (12 двароў, 73 жыхары) у Паўлавіцкай воласці Магілёўскага павета.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. З лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. З 20.8.1924 г. у Круглянскім раёне Аршанскай акругі (да 26.7.1930), з 8.7.1931 г. у Талачынскім, з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёнах, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У 1926 г. – 11 двароў, 82 жыхары. У красавіку 1931 г. арганізаваны калгас «Усход». У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 27.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У пасляваенны час вёскі Каскевічы 2-я і Каскевічы 3-я зліліся ў адну вёску Малыя Каскевічы.

    МАРЦЯНАВІЧЫ, вёска ў Рубежскім сельсавеце, за 12 км. на паўднёвы захад ад Круглага, 90 км. ад Магілёва, 15 км. ад чыгуначнай станцыі Слаўнае на лініі Орша – Мінск. Па паўночнай ускраіне цячэ р. Рутка (прыток р. Аслік). Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца праз в. Паўловічы па шашы Круглае – Слаўнае. У складзе саўгаса «Авангард». 112 гаспадарак, 205 жыхароў (1993). У 1669 г. – 31 двор, 22 валокі зямлі, у складзе маён тка Круглае Аршанскага павета, уласнасць Аляксандра Палубінскага.

    У 1849 г. у вёсцы 42 двары, 353 жыхары, уваходзіла ў склад маёнтка Паўлавічы Магілёўскага павета, належала князю Ю.А.Салтыкову. У 1858 г. – 203 душы мужчынскага полу, карчма. У 1880 г. – 73 двары, 476 жыхароў. Апрача земляробства вяскоўцы займаліся кушнерствам, кравецкім і кавальскім промысламі. Быў хлебазапасны магазін. У 1897 г. – 102 двары, 661 жыхар (330 мужчын, 331 жанчына), школа граматы. У 1907 г. у народным вучылішчы навучаліся 43 хлопчыкі і 3 дзяўчынкі. У 1908 г. школа граматы пераўтворана ў земскую, якая размясцілася ў наёмным памяшканні. У 1909 г. – 106 двароў, 670 жыхароў, у Паўлавіцкай воласці Магілёўскага павета.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. З лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. З 20.8.1924 г. у Круглянскім раёне Аршанскай акругі (да 26.7.1930), з 8.7.1931 г. у Талачынскім, з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёнах, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. На базе дарэвалюцыйнай створана працоўная школа 1-й ступені, у якой у 1926 г. навучалася 108 хлопчыкаў і дзяўчынак. У 1930-я гг. арганізаваны калгас. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 27.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 9.12.1940 г. партызаны 8-й Круглянскай брыгады разграмілі нямецка-паліцэйскі гарнізон, які размяшчаўся ў вёсцы.

    МЕХАВА, вёска ў Ляснянскім сельсавеце, за 6 км. на ўсход ад Круглага, 84 км. ад Магілёва, 25 км. ад чыгуначнай станцыи Талачын на лініі Орша – Мінск. Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па шашы Круглае – Шклоў, якая праходзіць побач з вёскай. У складзе калгаса «Рассвет». 10 гаспадарак, 14 жыхароў (1993).

    У 1785 г. – 12 двароў, 50 жыхароў, у складзе маёнтка Шупень Магілёўскага павета, шляхецкая ўласнасць. Вінаробчая вытворчасць. Гаспадар маёнтка, што жыў побач, у 1865 г. меў 439 дзесяцін зямлі. У 1897 г. у пасёлку 3 двары, 34 жыхары (22 мужчыны, і2 жанчын). У 1909 г. – 13 двароў, 110 жыхароў.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. З лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. 3 20.8.1924 г. у Круглянскім раёне Аршанскай акругі (да 26.7.1930), з 8.7.1931 г. у Шклоўскім, з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёнах, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У 1926 г. у вёсцы 20 двароў, 98 жыхароў, на хутары 2 двары, 16 жыхароў. У 1930-я гг. арганізаваны калгас. У 1940 г. – 25 двароў, 119 жыхароў. З ліпеня 1941 г. да 27.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У чэрвені 1944 г. гітлераўцы спалілі 21 двор, загубілі 4 жыхароў. На франтах загінула 19 вяскоўцаў. Пасля вайны адбудавана.

    МІКУЛІНКА, вёска ў Кручанскім сельсавеце, за 18 км. на захад ад Круглага, 96 км. ад Магілёва, 7 км. ад чыгуначнай станцыі Слаўнае на лініі Орша – Мінск. На заходняй ускраіне цячэ р. Восліўка (прыток р. Альхоўка). Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па мясцовай дарозе праз в. Рубеж і далей па шашы Слаўнае – Круглае. У складзе саўгаса «Круча». 2 гаспадаркі, 3 жыхары (1993). У 1897 г. у засценку 6 двароў, 60 жыхароў (32 мужчыны, 28 жанчын). У 1909 г. – 6 двароў, 61 жыхар, у Паўлавіцкай воласці Магілёўскага павета.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. З лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. З 20.8.1924 г. у Круглянскім раёне Аршанскай акругі (да 26.7.1930), з 8.7.1931 г. у Талачынскім, з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёнах, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У 1926 г. – 11 двароў, 55 жыхароў. У 1930-я гг. арганізаваны калгас. У вёсцы працавалі кузня, сталярная і швейная майстэрні. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 27.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

    МІХАЙЛАЎКА, вёска ў Комсеніцкім сельсавеце, за 17 км. на поўдзень ад Круглага, 61 км. ад Магілёва, 36 км. ад чыгуначнай станцыі Талачын на лініі Орша – Мінск. Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па шашы Галоўчын – Круглае, якая праходзіць побач з вёскай. У складзе калгаса «Шлях Леніна». 9 гаспадарак, 13 жыхароў (1993). У 1897 г. у пасёлку 8 двароў, 56 жыхароў (31 мужчына, 25 жанчын), у Чарнаруцкай воласці Магілёўскага павета.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. З лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. З 20.8.1924 г. у Круглянскім раёне Аршанскай акругі (да 26.7.1930), з 8.7.1931 г. у Шклоўскім, з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёнах, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У 1926 г. – хутары, 20 двароў, 100 жыхароў. У красавіку 1931 г. жыхары вёскі Міхайлаўка, пасёлкаў Рэчкі і Альхоўка арганізавалі калгас імя VI з’езда Саветаў. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 27.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах загінула 7 вяскоўцаў.

    МІХЕЙКАВА, вёска ў Круглянскім сельсавеце, за 4 км. на захад ад Круглага, 82 км. ад Магілёва, 23 км. ад чыгуначнай станцыі Талачын на лініі Орша – Мінск. Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па шашы Слаўнае – Круглае, якая праходзіць каля вёскі. У складзе саўгаса «Круглянскі».

    У 1849 г. – 32 двары, 280 жыхароў, у складзе маёнтка Паўлавічы Магілёўскага павета, уласнасць князя Ю.А.Салтыкова. У 1858 г. – 140 душ мужчынскага полу. У 1880 г. – 50 двароў, 290 жыхароў. Апрача земляробства вяскоўцы займаліся вырабам абутку. У 1890 г. адкрыта земская школа. У 1897 г. – 45 двароў, 289 жыхароў (143 мужчыны, 146 жанчын). Школа граматы, хлебазапасны магазін, вінная крама. У 1909 г. – 93 двары, 637 жыхароў, у Паўлавіцкай воласці Магілёўскага павета.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. З лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. У 1919 г. на базе былой земскай створана працоўная школа 1-й ступені, для якой у 1923 г. быў зроблены будынак. У 1924 г. пры школе дзейнічалі сельскагаспадарчы, драматычны і харавы гурткі. У 1926 г. у школе было 58 вучняў. 3 20.8.1924 г. у Круглянскім раёне Аршанскай акругі (да 26.7.1930), з 8.7.1931 г. у Талачынскім, з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёнах, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У 1926 г. – 64 двары, 308 жыхароў. У 1930-я гг. арганізаваны калгас. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 27.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

    НАВАПРУДДЗЕ, вёска ў Круглянскім сельсавеце, за 5 км. на поўнач ад Круглага, 82 км. ад Магілёва, 14 км. ад чыгуначнай станцыі Талачын на лініі Орша – Мінск. На поўначы цячэ р. Гнілка (прыток р. Друць). Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па шашы Талачын – Круглае, якая праходзіць каля вёскі. У складзе калгаса «Шлях камунізму». 32 гаспадаркі, 84 жыхары (1993).

    У 1669 г. было 10 двароў, 27 валок зямлі, у складзе маёнтка Круглае Аршанскага павета, уласнасць Аляксандра Палубінскага, маршалка ВКЛ. Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) аддадзена княгіні К.Р.Дашкавай, вёска ў Капыскай акрузе Магілёўскай губерні. У 1784 г. – 29 двароў, 233 жыхары. У Айчынную вайну 1812 г. разбурана і абрабавана французскімі войскамі. У 1849 г. – 34 двары, 232 жыхары, вёска маёнтка Круглае Магілёўскага павета, належала князю С.А.Крапоткіну. У 1858 г. – 142 душы мужчынскага полу. У 1897 г. – 54 двары, 379 жыхароў (188 мужчын, 191 жанчына). Школа граматы, хлебазапасны магазін. У 1909 г. – 60 двароў, 454 жыхары, у Круглянскай воласці Магілёўскага павета.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. З лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. З 20.8.1924 г. у Круглянскім раёне Аршанскай акругі (да 26.7.1930), з 8.7.1931 г. у Талачынскім, з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёнах, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У 1926 г. – 59 двароў, 349 жыхароў. У гэтым жа годзе адкрыта 4-гадовая школа, у якой у 1927 г. навучалася 65 дзяцей. У пачатку 1931 г. арганізаваны калгас «Рассвет», працавала кузня. У 1939 г. чатырохгадовая школа пераўтворана ў сямігадовую. У 1940 г. калгас стаў удзельнікам Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўкі. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 27.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У ноч на 1.5.1944 г. партызаны 8-й Круглянскай брыгады разграмілі гітлераўскі гарнізон, які размяшчаўся ў вёсцы. У магіле, што ў цэнтры вёскі, пахаваны жыхарка вёскі Зэлікава і 6 яе малых дзяцей, якіх фашысцкія карнікі жывымі спалілі ў чэрвені 1942 г. На франтах загінулі 69 вяскоўцаў.

    НОВАЕ ПАЛЕССЕ, вёска ў Кручанскім сельсавеце, за 22 км. на захад ад Круглага, 100 км. ад Магілёва, 10 км. ад чыгуначнай станцыі Слаўнае на лініі Орша – Мінск. На ўсходзе цячэ р. Аслік (прыток р. Друць). Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па мясцовай дарозе і далей па шашы Слаўнае – Круглае. У складзе саўгаса «Круча». 17 гаспадарак, 33 жыхары (1993).

    У 1864 г. непадалёку размяшчаўся маёнтак, гаспадар якога валодаў 407 дзесяцінамі зямлі. У 1880 г. – 16 двароў, 110 жыхароў. Вяскоўцы апрача земляробства займаліся вырабам ільняной і пяньковай пражы і тканіны. У 1858 г. – 32 душы мужчынскага полу. У 1897 г. у вёсцы 19 двароў, 123 жыхары (63 мужчыны, 60 жанчын). Хлебазапасны магазін; у фальварку 1 двор, 25 жыхароў (16 мужчын, 9 жанчын); у слабадзе 12 двароў, 79 жыхароў (41 мужчына, 38 жанчын). У 1909 г. у вёсцы 23 двары, 144 жыхары; у маёнтку 1 двор, 4 жыхары; у слабадзе 7 двароў, 65 жыхароў, у Паўлавіцкай воласці Магілёўскага павета.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. З лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. З 20.8.1924 г. у Круглянскім раёне Аршанскай акругі (да 26.7.1930), з 8.7.1931 г. у Талачынскім, з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёнах, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. З 20.8.1924 г. да 16.7.1954 г. цэнтр сельсавета. У 1918 г. адкрыта чатырохкласная школа, але ў 1920 г. згарэла яе памяшканне, зноў была адкрыта ў 1922 г. Школа насіла імя 25-га кастрычніка, у 1926 г. у ёй навучаліся 73 хлопчыкі і дзяўчынкі. Дзейнічаў гурток па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых, які ў 1924 г. наведвалі 25 вяскоўцаў. У 1926 г. у вёсцы 36 двароў, 188 жыхароў. У 1930-я гг. арганізаваны калгас. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 27.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У брацкай магіле, што на могілках, пахаваны 14 партызан 8-й Круглянскай партызанскай брыгады, якія загінулі ў 1942 – 43 гг.

    НОВАЕ ПОЛЕ, вёска ў Шапялевіцкім сельсавеце, за 28 км. на паўднёвы захад ад Круглага, 78 км. ад Магілёва, 25 км. ад чыгуначнай станцыі Слаўнае на лініі Орша – Мінск. Рэльеф раўнінна-ўзгоркавы, на ўсходзе мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па мясцовай дарозе і далей па шашы Шапялевічы – Круглае. У складзе саўгаса «Шапялевічы». 2 гаспадаркі, 3 жыхары (1993).

    У 1897 г. у фальварку 1 двор, 4 жыхары (3 мужчыны, 1 жанчына). У 1909 г. – 4 двары, 33 жыхары, у Цяцерынскай воласці Магілёўскага павета.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. З лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. З 20.8.1924 г. у Бялыніцкім раёне Магілёўскай акругі (да 26.7.1930), з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёне, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У 1926 г. – 18 двароў, 91 жыхар. У 1930-я гг. арганізаваны калгас. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 27.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

    НОВАЯ ЕЛЬКАЎШЧЫНА, вёска ў Ляснянскім сельсавеце, за 8 км. на ўсход ад Круглага, 86 км. ад Магілёва, 28 км. ад чыгуначнай станцыі Талачын на лініі Орша – Мінск. Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па шашы Круглае – Шклоў, якая праходзіць побач з вёскай. У складзе калгаса «Рассвет». 21 гаспадарка, 37 жыхароў (1993).

    У канцы ХІХ ст. былі вёскі Елькаўшчына 1-я, Елькаўшчына 2-я і Елькаўшчына 3-я. Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. У выніку зліцця вёсак Елькаўшчына 1-я, Елькаўшчына 2-я і Елькаўшчына 3-я былі ўтвораны 2 вёскі: Елькаўшчына і Новая Елькаўшчына. У 1926 г. у в. Новая Елькаўшчына былі 22 двары, 115 жыхароў. У 1930-я гг. арганізаваны калгас «Новая Елькаўшчына», які потым абслугоўвала Круглянская МТС. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 27.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах загінула 18 вяскоўцаў.

    НОВАЯ РАДЧА, вёска ў Круглянскім сельсавеце, за 3 км. на поўнач ад Круглага, 81 км. ад Магілёва, 16 км. ад чыгуначнай станцыі Талачын на лініі Орша – Мінск. На заходняй ускраіне цячэ р. Друць (прыток Дняпра). Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па шашы Круглае – Талачын, якая праходзіць каля вёскі. У складзе калгаса «Шлях камунізму». 13 гаспадарак, 26 жыхароў (1993).

    У 1897 г. у фальварку двор, жыхароў 22 (14 мужчын, 8 жанчын).

    У 1926 г. – 15 двароў, 91 жыхар. У 1930-я гг. арганізаваны калгас. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 28.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

    НЯКРАСАВА, (да 30.7.1964 – Царэўск), вёска ў Рубежскім сельсавеце, за 18 км. на паўночны захад ад Круглага, 96 км. ад Магілёва, 9 км. ад чыгуначнай станцыі Слаўнае на лініі Орша – Мінск. Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па шашы Славені – Круглае. У складзе калгаса «Някрасава». 20 гаспадарак, 51 жыхар (1993).

    У 1880 г. вёска, жыхары якой апрача земляробства займаліся калёсным промыслам і вырабам абутку. У 1897 г. – 32 двары, 232 жыхары (110 мужчын, 122 жанчыны). Школа граматы. У 1909 г. – 32 двары, 212 жыхароў, у Зарэчна-Талачынскай воласці Сенненскага павета.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. З лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. З 20.8.1924 г. у Круглянскім раёне Аршанскай акругі (да 26.7.1930), з 8.7.1931 г. у Талачынскім, з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёнах, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У 1926 г. – 40 двароў, 217 жыхароў. У 1930-я гг. арганізаваны калгас. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 28.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

    ОЎСІШЧА, вёска ў Шапялевіцкім сельсавеце, за 30 км. на паўднёвы захад ад Круглага, 78 км. ад Магілёва, 29 км. ад чыгуначнай станцыі Слаўнае на лініі Орша – Мінск. Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па мясцовай дарозе і далей па шашы Шапялевічы – Круглае. У складзе саўгаса «Шапялевічы». 4 гаспадаркі, 5 жыхароў (1993).

    У 1858 г. у вёсцы 22 душы мужчынскага полу, карчма. У 1897 г. – 13 двароў, 111 жыхароў (53 мужчыны, 58 жанчын). У 1909 г. – 16 двароў, 128 жыхароў, у Цяцерынскай воласці Магілёўскага павета Магілёўскай губерні.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. З лютага да кастрычніка 1917 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. З 20.8.1924 г. у Бялыніцкім раёне Магілёўскай акругі (да 26.7.1930), з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёне, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У 1926 г. – 30 двароў, 190 жыхароў. У 1930-я гг. арганізаваны калгас. У 1940 г. – 27 двароў, 136 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 28.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У маі 1944 г. гітлераўцы спалілі вёску (26 двароў), загубілі 12 жыхароў. Пасля вайны адбудавана.

    ПАГРАБІШЧА, вёска ў Кручанскім сельсавеце, за 20 км. на паўночны захад ад Круглага, 98 км. ад Магілёва, 6 км. ад чыгуначнай станцыі Слаўнае на лініі Орша – Мінск. На захадзе цячэ р. Альхоўка (прыток р. Аслік). Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па шашы Слаўнае – Круглае. У складзе саўгаса «Круча». 8 гаспадарак, 15 жыхароў (1993).

    У 1897 г. у засценку 6 двароў, 46 жыхароў (21 мужчына, 25 жанчын). У 1909 г. – 6 двароў, 57 жыхароў, у Паўлавіцкай воласці Магілёўскага павета.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. З лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі, з 20.8.1924 г. у Круглянскім раёне Аршанскай акругі (да 26.7.1930), з 8.7.1931 г. у Талачынскім, з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёнах, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У 1926 г. было 10 двароў, 60 жыхароў. У верасні 1931 г. арганізаваны калгас імя Ф.Э.Дзяржынскага, працавала кузня. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 28.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

    ПАДАР, вёска ў Шапялевіцкім сельсавеце, за 25 км. на паўднёвы захад ад Круглага, 82 км. ад Магілёва, 18 км. ад чыгуначнай станцыі Слаўнае на лініі Орша – Мінск. На захадзе цячэ р. Бярозка (прыток р. Можа). Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па мясцовай дарозе, праз вёскі Бяляўка, Воўкаўшчына і далей па шашы Шапялевічы – Круглае. 2 гаспадаркі, 6 жыхароў (1993). У 1897 г. у пасёлку Падар (або Падар-Масцішча) 3 двары, 18 жыхароў (10 мужчын, 8 жанчын). У 1909 г. – 12 двароў, 84 жыхары, у Эсьмонскай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні. У 1917 г. – 14 двароў, 116 жыхароў.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. З лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. З 20.8.1924 г. у Бялыніцкім раёне Магілёўскай акругі (да 26.7.1930), з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёне, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 15.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У 1926 г. было 25 двароў, 137 жыхароў. У 1930-я гг. арганізаваны калгас. У 1940 г. – 15 двароў, 81 жыхар. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 27.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У снежні 1942 г. гітлераўцы спалілі 12 двароў, загубілі 3 жыхароў.

    У складзе паляўнічай гаспадаркі «Цяцерын».

    ПАДПАЎЛОЎЕ, вёска ў Круглянскім сельсавеце, за 2 км. на ўсход ад Круглага, 80 км. ад Магілёва, 21 км. ад чыгуначнай станцыі Талачын на лініі Орша – Мінск. На поўначы цячэ р. Сітня (прыток р. Друць). Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па шашы Магілёў – Круглае, якая праходзіць побач з вёскай. У складзе саўгаса «Усход». 15 гаспадарак, 36 жыхароў (1993).

    Заснавана ў 1920-я гг. У 1930-я гг. арганізаваны калгас. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 27.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

    ПАПОЎКА, вёска ў Цяцерынскім сельсавеце, за 12 км. на поўдзень ад Круглага, 68 км. ад Магілёва, 38 км. ад чыгуначнай станцыі Талачын на лініі Орша – Мінск. Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па шашы Галоўчын – Круглае, якая праходзіць побач з вёскай. У складзе калгаса імя М.І.Калініна. 30 гаспадарак, 54 жыхары (1993).

    Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) адабрана ў М.Агінскага, вялікага гетмана літоўскага. У 1785 г. – 47 двароў, 221 жыхар, у складзе маёнтка Ількавічы Магілёўскага павета, уласнасць памешчыка. У 1849 г. у вёсцы 15 двароў, 117 жыхароў, у складзе маёнтка Круглае Магілёўскага павета, належала князю С.А.Крапоткіну. Гаспадар маёнтка ў 1869 г. меў 119,5 дзесяціны зямлі. У 1897 г. у вёсцы 13 двароў, 102 жыхары (44 мужчыны, 58 жанчын). У ваколіцы 15 двароў, 109 жыхароў (52 мужчыны, 57 жанчын). У 1909 г. у вёсцы 13 двароў, 69 жыхароў, у ваколіцы 12 двароў, 75 жыхароў, у Цяцерынскай воласці Магілёўскага павета.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. З лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. У 1918 г. Магілёўскім аддзелам народнай асветы адкрыта школа, якая размясцілася у наёмным памяшканні. У 1924 г. у ёй навучалася 60 хлопчыкаў і дзяўчынак. З 20.8.1924 г. у Круглянскім раёне Аршанскай акругі (да 26.7.1930), з 8.7.1931 г. у Бялыніцкім, з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёнах, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У 1926 г. – 24 двары, 128 жыхароў. У верасні 1931 г. арганізаваны калгас «Чырвоная ягада». У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 27.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

    ПАСЫРАВА, вёска ў Ляснянскім сельсавеце, за 7 км. на паўночны ўсход ад Круглага, 85 км. ад Магілёва, 21 км. ад чыгуначнай станцыі Талачын на лініі Орша – Мінск. На ўсходняй ускраіне цячэ ручай (прыток р. Гнілка). Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па шашы Дудаковічы – Круглае. У складзе калгаса «Кастрычнік». 43 гаспадаркі, 83 жыхары (1993).

    У 1784 г. – 9 двароў, 49 жыхароў, вёска маёнтка Дудаковічы Капыскага павета Магілёўскага намесніцтва. У 1880 г. – 33 двары, 225 жыхароў. Апрача земляробства сяляне займаліся таксама вырабам розных рэчаў з лёну, лыка і кары, а таксама стальмашным, кушнерскім і гарбарным промысламі. У 1897 г. – 47 двароў, 276 жыхароў (133 мужчыны, 143 жанчыны). Хлебазапасны магазін. У 1909 г. – 40 двароў, 286 жыхароў, у Круглянскай воласці Магілёўскага павета Магілёўскай губерні.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. З лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. З 20.8.1924 г. у Круглянскім раёне Аршанскай акругі (да 26.7.1930), з 8.7.1931 г. у Талачынскім, з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёнах, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У 1926 г. – 57 двароў, 283 жыхары. У верасні 1931 г. арганізаваны калгас «Зара», дзейнічала кузня. У Вялікую Айчынную вайну ў ліпені 1941 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Вызвалена 27 чэрвеня 1944 г. Некалькі вяскоўцаў уваходзілі ў падпольную партыйна-камсамольскую арганізацыю «АБЗВР», якая дзейнічала ў Круглянскім раёне. У брацкай магіле, што на могілках, пахаваны воіны і партызаны, якія загінулі ў 1941 – 44 гг. На франтах загінулі 26 вяскоўцаў.

    ПАЎЛАВА, вёска ў Круглянскім пасялковым Савеце, за 3 км. на ўсход ад Круглага, 81 км. ад Магілёва, 21 км. ад чыгуначнай станцыі Талачын на лініі Орша – Мінск. Праз вёску цячэ р. Сітня (прыток р. Друць). Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па мясцовай дарозе і далей па шашы Магілёў – Круглае, якая праходзіць побач з вёскай. У складзе саўгаса «Усход». 44 гаспадаркі, 90 жыхароў (1993).

    У 1849 г. быў 1 двор, 13 жыхароў, у складзе маёнтка Круглае Магілёўскага павета, уласнасць князя С.А.Крапоткіна. Гаспадар маёнтка ў 1870 г. меў 600 дзесяцін зямлі. У 1897 г. у фальварку 1 двор, 30 жыхароў (14 мужчын, 16 жанчын). У 1909 г. быў 1 двор, 11 жыхароў, у Круглянскай воласці Магілёўскага павета.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. З лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. З 20.8.1924 г. у Круглянскім раёне Аршанскай акругі (да 26.7.1930), з 8.7.1931 г. у Талачынскім, з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёнах, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У 1926 г. – 16 двароў, 67 жыхароў. У 1930-я гг. арганізаваны калгас. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 27.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

    ПАЎЛАВІЧЫ, вёска ў Рубежскім сельсавеце, за 9 км. на захад ад Круглага, 87 км. ад Магілёва, 15 км. ад чыгуначнай станцыі Слаўнае на лініі Орша – Мінск. На паўночнай ускраіне цячэ р. Рутка (прыток р. Аслік). Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па шашы Слаўнае – Круглае, якая праходзіць праз вёску. У складзе саўгаса «Авангард». 121 гаспадарка, 281 жыхар (1993).

    У 1669 г. – 57 двароў, 51 валока зямлі, у складзе маёнтка Круглае Аршанскага павета, уласнасць Аляксандра Палубінскага, маршалка ВКЛ. У 1849 г. – сяло, 68 двароў, 548 жыхароў, цэнтр маёнтка Магілёўскага павета, уласнасць князя Ю.А.Салтыкова. Дзейнічаў вінакурны завод. У 1858 г. – 275 душ мужчынскага полу, карчма. У 1880 г. – 87 двароў, 597 жыхароў. У 1871 г. адкрыта народнае вучылішча, у якім у 1889/90 навучальным годзе было 50, у 1902/03 – 49 вучняў. Апрача земляробства вяскоўцы займаліся вырабам ільняной і пяньковай пражы і тканіны, абутку, а таксама кушнерскім і пяньковым промысламі. На аднайменнай сядзібе, што была паблізу, дзейнічалі вінакурны, цагельны і смалакурны заводы. У 1892 г. пачаў працаваць млын, у 1895 г. пастаўлена паравая машына (працавалі 4 рабочыя). Дзейнічала царква, пабудаваная з дрэва не пазней 1882 г. У 1897 г. у сяле 112 двароў, 762 жыхары (359 мужчын, 403 жанчыны). Валасное праўленне, народнае вучылішча, царкоўнапрыходская школа, крама, заезны дом, хлебазапасны магазін, багадзельня, царква. У 1909 г. – 124 двары, 812 жыхароў, пачалі дзейнічаць казённая вінная крама, фельчарскі пункт, цэнтр Паўлавіцкай воласці.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. З лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. У памяшканні былога валаснога ўпраўлення размясцілася школа, у якой у 1924 г. навучаліся 103 хлопчыкі і дзяўчынкі, у 1925 г. створаны драматычны і харавы гурткі. 3 20.8.1924 г. у Круглянскім раёне Аршанскай акругі (да 26.7.1930), з 8.7.1931 г. у Талачынскім, з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёнах, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. З 20.8.1924 г. да 27.12.1977 г. цэнтр сельсавета. У 1924 г. адкрыта хата-чытальня. У 1926 г. было 159 двароў, 625 жыхароў. У верасні 1931 г. арганізаваны калгас «Сонца», працавала кузня. У 1930-я гг. пачатковая школа пераўтворана ў сямігадовую. У 1940 г. – 140 двароў, 655 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 27.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У жніўні 1943 г. гітлераўцы спалілі 125 двароў, загубілі 16 жыхароў. У брацкай магіле, што ў цэнтры вёскі, пахаваны 13 воінаў і партызан, якія загінулі ў 1942 – 44 г. Пасля вайны адбудавана.

    ПЕРАСЕЛЛЕ, вёска ў Рубежскім сельсавеце, за 8 км. на паўднёвы захад ад Круглага, 86 км. ад Магілёва, 18 км. ад чыгуначнай станцыі Слаўнае на лініі Орша – Мінск. На заходняй ускраіне цячэ р. Рутка (прыток р. Аслік). Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па мясцовай дарозе праз в. Паўлавічы і далей па шашы Слаўнае – Круглае. У складзе саўгаса «Авангард». 23 гаспадаркі, 43 жыхары (1993).

    У 1897 г. у в. Пераселле (яна ж Нова-Аляксандраўка) 32 двары, 217 жыхароў (103 мужчыны, 114 жанчын). У 1909 г. – 33 двары, 225 жыхароў, у Паўлавіцкай воласці Магілёўскага павета Магілёўскай губерні.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. З лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. З 20.8.1924 г. у Круглянскім раёне Аршанскай акругі (да 26.7.1930), з 8.7.1931 г. у Талачынскім, з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёнах, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У 1926 г. – 49 двароў, 254 жыхары. У 1930-я гг. арганізаваны калгас. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 27.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

    ПЕТУШКІ, вёска ў Комсеніцкім сельсавеце, за 16 км. на паўднёвы ўсход ад Круглага, 69 км. ад Магілёва, 34 км. ад чыгуначнай станцыі Талачын на лініі Орша – Мінск. На заходняй ускраіне цячэ р. Вабіч (прыток р. Друць). Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па шашы Шклоў – Бялынічы. У складзе калгаса «Іскра». 22 гаспадаркі, 44 жыхары (1993).

    У 1784 г. – 10 двароў, 72 жыхары, шляхецкая ўласнасць. У 1857 г. у вёсцы 102 жыхары. У 1897 г. – 16 двароў, 92 жыхары (43 мужчыны, 49 жанчын). Школа граматы, хлебазапасны магазін. У 1909 г. – 17 двароў, 142 жыхары, у Чарнаруцкай воласці Магілёўскага павета Магілёўскай губерні.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. З лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. З 20.8.1924 г. у Круглянскім раёне Аршанскай акругі (да 26.7.1930), з 8.7.1931 г. у Шклоўскім, з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёнах, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У вясковай школе ў 1924 г. навучаліся 42 хлопчыкі і дзяўчынкі. У 1926 г. – 18 двароў, 107 жыхароў. У красавіку 1931 г. 12 бядняцка-серадняцкіх гаспадарак арганізавалі калгас «Ударнік». У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 27.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

    Вёска – радзіма беларускай спартсменкі, чэмпіёнкі свету (1979), віцэ-чэмпіёнкі свету (1977) па міжнародных і рускіх шашках у асабістым першынстве Л.І.Сахненкі (нар. 12.4.1950).

    ПРАЛЕТАРЫЙ, вёска ў Круглянскім сельсавеце, за 6 км. на поўнач ад Круглага, 84 км. ад Магілёва, 13 км. ад чыгуначнай станцыі Талачын на лініі Орша – Мінск. На заходняй ускраіне цячэ р. Друць (прыток Дняпра). Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па шашы Круглае – Талачын, якая праходзіць каля вёскі. У складзе калгаса «Шлях камунізму». 21 гаспадарка, 57 жыхароў (1993).

    Заснавана ў пачатку 1920-х гг. У 1926 г. – пасёлак, 17 двароў, 104 жыхары. У маі 1931 г. 22 гаспадаркі з вёсак Пралетарый і Радча арганізавалі калгас «Пралетарый». У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 27.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

    ПРУДКІ, вёска ў Цяцерынскім сельсавеце, за 17 км. на поўдзень ад Круглага, 68 км. ад Магілёва, 36 км. ад чыгуначнай станцыі Талачын на лініі Орша – Мінск. На заходняй ускраіне цячэ р. Чыгірынка (прыток р. Друць). Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па мясцовай дарозе праз в. Банькі і далей па шашы Галоўчын – Круглае. У складзе калгаса імя М.І.Калініна. 10 гаспадарак, 13 жыхароў (1993).

    Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) адабрана ў М.Агінскага, вялікага гетмана літоўскага. У 1784 г. – 13 двароў, 123 жыхары, належала княгіні К.Р.Дашкавай. У 1849 г. было 13 двароў, 99 жыхароў, уваходзіла ў склад маёнтка Круглае Магілёўскага павета, уласнасць князя С.А.Крапоткіна. У 1897 г. 23 двары, 158 жыхароў (84 мужчыны, 74 жанчыны). Хлебазапасны магазін. У 1909 г. – 24 двары, 164 жыхары, у Цяцерынскай воласці Магілёўскага павета.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. З лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. З 20.8.1924 г. у Круглянскім раёне Аршанскай акругі (да 26.7.1930), з 8.7.1931 г. у Бялыніцкім, з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёнах, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У 1926 г. – 24 двары, 134 жыхары. У 1930 г. арганізаваны калгас імя В.У.Куйбышава, які потым абслугоўвала Цяцерынская МТС. У 1930-я гг. адкрыта пачатковая школа. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 28.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

    ПРЫГАНІ 1-я, вёска ў Цяцерынскім сельсавеце, за 6 км. на поўдзень ад Круглага, 74 км. ад Магілёва, 27 км. ад чыгуначнай станцыі Талачын на лініі Орша – Мінск. На захадзе знаходзіцца Цяцерынскае вадасховішча. Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па мясцовай дарозе да в. Прыгані 2-я і далей па шашы Бялынічы – Шклоў. У складзе калгаса імя М.І.Калініна. 13 гаспадарак, 23 жыхары (1993).

    За 1 км. на паўночны ўсход ад вёскі знаходзяцца рэшткі гарадзішча, што сведчыць пра засяленне гэтых мясцін у глыбокай старажытнасці. Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) адабрана ў М.Агінскага, вялікага гетмана літоўскага. У 1785 г. – 12 двароў, 101 жыхар, належала княгіні К.Р.Дашкавай. У 1849 г. – 16 двароў, 104 жыхары, вёска маёнтка Круглае Магілёўскага павета, уласнасць князя С.А.Крапоткіна. У 1880 г. – 25 гаспадарак, 150 жыхароў. Апрача земляробства вяскоўцы займаліся вырабам розных рэчаў з лёну, лыка і кары. У 1897 г. – 26 двароў, 204 жыхары (96 мужчын, 108 жанчын). Школа граматы, хлебазапасны магазін. У 1909 г. – 21 двор, 234 жыхары, у Круглянскай воласці Магілёўскага павета. У 1910 г. адкрыта царкоўнапрыходская школа, для якой у тым жа годзе ўзведзены будынак.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. З лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. На базе дарэвалюцыйнай створана працоўная школа 1-й ступені, у якой у 1924 г. навучалася 40 хлопчыкаў і дзяўчынак. З 20.8.1924 г. у Круглянскім раёне Аршанскай акругі (да 26.7.1930), з 8.7.1931 г. у Бялыніцкім, з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёнах, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У 1926 г. – 22 двары, 113 жыхароў. У сакавіку 1931 г. арганізаваны калгас «Новыя Прыгані». У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 28.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З.10.1943 г. партызаны разграмілі варожы гарнізон, які размяшчаўся ў вёсцы.

    ПРЫГАНІ 2-я, вёска ў Цяцерынскім сельсавеце, цэнтр калгаса імя М.І.Калініна, за 8 км. на поўдзень ад Круглага, 72 км. ад Магілёва, 27 км. ад чыгуначнай станцыі Талачын на лініі Орша – Мінск. Праз вёску цячэ р. Блінаўка (прыток р. Друць). Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па шашэйных дарогах Бялынічы – Шклоў, Галоўчын – Круглае, якія праходзяць паблізу вёскі. 129 гаспадарак, 364 жыхары (1993).

    Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) адабрана ў М.Агінскага, вялікага гетмана літоўскага. У 1784 г. – 1 двор, 13 жыхароў, у Магілёўскай акрузе Магілёўскай губерні, належала княгіні К.Р.Дашкавай. У 1849 г. было 17 двароў, 65 жыхароў, уваходзіла ў склад маёнтка Круглае Магілёўскага павета, уласнасць князя С.А.Крапоткіна. У 1858 г. – 61 душа мужчынскага полу. У 1897 г. – 26 двароў, 196 жыхароў (79 мужчын, 117 жанчын). У 1909 г. – 28 двароў, 198 жыхароў, у Круглянскай воласці Магілёўскага павета.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. З лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. З 20.8.1924 г. у Круглянскім раёне Аршанскай акругі (да 26.7.1930), з 8.7.1931 г. у Бялыніцкім, з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёнах, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У 1926 г. было 37 двароў, 201 жыхар. У сакавіку 1931 г. 9 бядняцка-серадняцкіх гаспадарак арганізавалі калгас «Прамень». У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 27.7.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На ўшанаванне памяці 100 землякоў з вёсак калгаса імя М.І.Калініна, якія загінулі на франтах, у 1967 г. у цэнтры вёскі пастаўлены абеліск.

    ПРЫГАНІ 3-я, вёска ў Цяцерьінскім сельсавеце, за 8 км. на поўдзень ад Круглага, 70 км. ад Магілёва, 27 км. ад чыгуначнай станцыі Талачын на лініі Орша – Мінск. Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па шашы Круглае – Галоўчын, якая праходзіць праз вёску. У складзе калгаса імя М.І.Калініна. 33 гаспадаркі, 69 жыхароў (1993).

    У 1897 г. было 9 двароў, 59 жыхароў (29 мужчын, 30 жанчын). У 1909 г. вёска Прыгані 3-я (15 двароў, 104 жыхары) у Круглянскай воласці Магілёўскага павета Магілёўскай губерні.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. З лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. З 20.8.1924 г. у раёне Аршанскай акругі (да 26.7.1930), з 8.7.1931 г. у Бялыніцкім, з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёнах, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1956 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У 1926 г. – 31 двор, 182 жыхары. У 1930 г. арганізаваны калгас «Савецкая Беларусь». У 1940 г. – 36 двароў, 147 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 28.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У чэрвені 1944 г. гітлераўцы поўнасцю спалілі вёску, загубілі 7 жыхароў. Пасля вайны адбудавана.

    ПЯТАЯ ГАДАВІНА, пасёлак ў Круглянскім сельсавеце, за 3 км. на поўдзень ад Круглага, 75 км. ад Магілёва, 22 км. ад чыгуначнай станцыі Талачын на лініі Орша – Мінск. Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па шашы Галоўчын – Круглае, якая праходзіць праз пасёлак. У складзе саўгаса «Усход». 1 гаспадарка, 3 жыхары (1993).

    У 1926 г. – 23 двары, 126 жыхароў. У 1930-я гг. арганізаваны калгас. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 28.6.1944 г. акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

    РАБІНАЎКА, вёска ў Комсеніцкім сельсавеце, за 17 км. на паўднёвы ўсход ад Круглага, 70 км. ад Магілёва, 34 км. ад чыгуначнай станцыі Талачын на лініі Орша – Мінск. Па ўсходняй ускраіне цячэ р. Вабіч (прыток р. Друць). На поўначы праходзіць меліярацыйны канал, злучаны з р. Вабіч. Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па мясцовай дарозе праз в. Комсенічы і далей па шашы Галоўчын – Круглае. У складзе калгаса «Шлях Леніна». 8 гаспадарак, 15 жыхароў (1993).

    У 1926 г. – пасёлак, 9 двароў, 44 жыхары. У ліпені 1931 г. бядняцка-серадняцкія гаспадаркі вёсак Бушоўка і Рабінаўка арганізавалі калгас. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 27.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах загінулі 4 вяскоўцы.

    РАЖКІ, вёска ў Круглянскім сельсавеце, за 6 км. на поўнач ад Круглага, 84 км. ад Магілёва, 13 км. ад чыгуначнай станцыі Талачын на лініі Орша – Мінск. На ўсходзе цячэ р. Друць (прыток Дняпра). Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па мясцовай дарозе да в. Грыбін і далей па шашы Славені – Круглае. У складзе калгаса «Свабода». 19 гаспадарак, 36 жыхароў (1993).

    За 0,5 км. на захад ад вёскі, на правым беразе р. Друць захаваўся курганны могільнік (2 насыпы), які сведчыць пра засяленне гэтых месцаў у далёкай старажытнасці.

    У 1858 г. у вёсцы 25 душ мужчынскага полу. У 1897 г. у вёсцы 21 двор, 114 жыхароў (55 мужчын, 59 жанчын), школа граматы, хлебазапасны магазін, капліца; у засценку 5 двароў, 53 жыхары (27 мужчын, 26 жанчын). У 1909 г. – 18 двароў, 120 жыхароў, у Круглянскай воласці Магілёўскага павета.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. З лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. З 20.8.1924 г. у Круглянскім раёне Аршанскай акругі (да 26.7.1930), з 8.7.1931 г. у Талачынскім, з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёнах, з 20.2.1938 г. у Магілёўскай вобласці, з 16.9.1956 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У 1926 г. былі вёска (18 двароў, 99 жыхароў), засценак (11 двароў, 59 жыхароў) і хутар (11 двароў, 49 жыхароў). У 1931 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас «I з’езд калгаснікаў». У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 27.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Частка вяскоўцаў уваходзіла ў падпольную партыйна-камсамольскую «Арганізацыю барацьбы за вызваленне Радзімы» («АБЗВР»), якая дзейнічала ў раёне.

    РАКУШАВА, (да 6.11.1967 г. Ліхінічы) – вёска, у Круглянскім сельсавеце, за 2 км. на поўдзень ад Круглага, 78 км. ад Магілёва, 21 км. ад чыгуначнай станцыі Талачын на лініі Орша – Мінск. Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па шашы Круглае – Цяцерына – Шапялевічы, якая праходзіць праз вёску. У складзе саўгаса «Круглянскі».

    У 1669 г. – 31 двор, 30 валок зямлі, у складзе маёнтка Круглае Аршанскага павета, уласнасць Аляксандра Палубінскага, маршалка ВКЛ. У 1849 г. вёска маёнтка Паўлавічы Магілёўскага павета, былі 43 дамы, 355 жыхароў, належала князю Ю.А.Салтыкову. У 1857 г. – 397 жыхароў праваслаўнага веравызнання. У 1858 г. у вёсцы 199 душ мужчынскага полу, цагельны завод. Побач быў маёнтак, гаспадар якога ў 1880 г. валодаў 1100 дзесяцінамі зямлі, вадзяным млыном і сукнавальняй. Працаваў хлебазапасны магазін (адкрыты не пазней 1882). У 1888 г. адкрыта школа граматы, якая ў 1908 г. пераўтворана ў царкоўнапрыходскую, а ў 1910 г. – у земскую школу. У 1912 г. для школы пабудавана памяшканне. У 1897 г. у вёсцы 111 двароў, 650 жыхароў (317 мужчын, 333 жанчыны). Школа граматы, хлебазапасны магазін, вінная крама; у фальварку двор, 9 жыхароў (4 мужчыны, 5 жанчын). У 1909 г. – 117 двароў, 685 жыхароў, у Круглянскай воласці Магілёўскага павета. Непадалёку, каля р. Друць, быў маёнтак. У чэрвені 1905 г. сяляне адмовіліся ўносіць арэндную плату за пашу, самавольна скасілі луг, аказалі супраціўленне паліцыі. Выступленне задушана магілёўскім губернатарам, які прыбыў у вёску з ротай салдат. 12 чалавек былі пасаджаны ў турму.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. З лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. На базе дарэвалюцыйнай створана працоўная школа 1-й ступені, у якой у 1923 г. навучалася 96 хлопчыкаў і дзяўчынак. У гонар савецкіх актывістаў Ракушавых, якія загінулі ў 1925 г., вёска Ліхінічы ў 1967 г. перайменавана ў Ракушава. З 20.8.1924 г. у Круглянскім раёне Аршанскай акругі (да 26.7.1930), з 8.7.1931 г. у Талачынскім, з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёнах, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласді, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У 1929 г. арганізаваны калгас імя газеты «Беларуская вёска». Пачатковая школа пераўтворана ў сямігадовую. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 27.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Група вяскоўцаў уваходзіла ў падпольную партыйна-камсамольскую «Арганізацыю барацьбы за вызваленне Радзімы».

    РУБЕЖ, вёска, цэнтр сельсавета (з 27.12.1977) і саўгаса «Авангард», за 14 км. на захад ад Круглага, 92 км. ад Магілёва, 13 км. ад чыгуначнай станцыі Слаўнае на лініі Орша – Мінск. Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па мясцовай дарозе і далей па шашы Слаўнае – Круглае. 78 гаспадарак, 240 жыхароў (1993).

    У 1880 г. – 19 двароў, 152 жыхары. Апрача земляробства вяскоўцы займаліся пяньковым промыслам. У 1897 г. у в. Рубеж (або Гоенка) 34 двары, 178 жыхароў (86 мужчын, 92 жанчыны), школа граматы, хлебазапасны магазін. У 1909 г. – 33 двары, 211 жыхароў, у Паўлавіцкай воласці Магілёўскага павета.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. З лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. Быў створаны саўгас «Маладая гвардыя», які ў 1937 г. ліквідаваны і на яго базе створана Паўлавіцкая МТС, у 1938 г. яна мела 11 трактароў і іншую тэхніку (рэарганізавана 31.3.1958). У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 27.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У жніўні 1943 г. гітлераўцы спалілі 8 двароў. На ўшанаванне памяці 248 землякоў з вёсак саўгаса «Авангард», якія загінулі на франтах і ў партызанскай барацьбе, у 1967 г. у цэнтры вёскі ў скверы пастаўлены абеліск.

    У склад сельсавета ўваходзяць 17 вёсак.

    РУБЛЕЎСК, вёска ў Комсеніцкім сельсавеце, за 19 км. на поўдзень ад Круглага, 63 км. ад Магілёва, 39 км. ад чыгуначнай станцыі Талачын на лініі Орша – Мінск. На ўсходняй ускраіне цячэ р. Вабіч (прыток р. Друць). Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па мясцовай дарозе і далей па шашы Галоўчын – Круглае. У складзе калгаса «Шлях Леніна». 26 гаспадарак, 56 жыхароў (1993).

    Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) адабрана ў М.Агінскага, вялікага гетмана літоўскага. У 1784 г. – 21 двор, 119 жыхароў, належала княгіні К.Р.Дашкавай. У 1849 г. – 20 двароў, 132 жыхары, у складзе маёнтка Круглае Магілёўскага павета, уласнасць князя С.А.Крапоткіна. У 1858 г. у вёсцы 71 душа мужчынскага полу. У 1897 г. было 25 двароў, 212 жыхароў (99 мужчын, 113 жанчын). Школа граматы, хлебазапасны магазін. У 1909 г. – 28 двароў, 190 жыхароў, у Чарнаруцкай воласці Магілёўскага павета. 5.9.1915 г. адкрыта земская школа.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. З лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. У 1922 г. вяскоўцы перанеслі адзін будынак з маёнтка Адольфава і прыстасавалі яго пад школу, якая была адкрыта 4.11.1923 г. У 1924 г. у школе быў 51 вучань. З 20.8.1924 г. у Круглянскім раёне Аршанскай акругі (да 26.7.1930), з 8.7.1931 г. у Шклоўскім, з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёнах, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У 1926 г. – 34 двары, 189 жыхароў. У 1931 г. арганізаваны калгас «Шлях Леніна». У хуткім часе былі адкрыты клуб, дзіцячыя яслі. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 27.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У пачатку 1950-х гг. калгас аб’яднаўся з чатырма суседнімі гаспадаркамі.

    САЛАДОЎНЯ, пасёлак у Комсеніцкім сельсавеце, за 11 км. на поўдзень ад Круглага, 67 км. ад Магілёва, 30 км. ад чыгуначнай станцыі Талачын на лініі Орша – Мінск. На захадзе праходзяць меліярацыйныя каналы, злучаныя з р. Вабіч (прыток р. Друць). Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па шашы ІІІклоў – Бялынічы, якая праходзіць побач з пасёлкам. У складзе калгаса «Шлях Леніна». 5 гаспадарак, 8 жыхароў (1993).

    У 1926 г. было 15 двароў, 78 жыхароў. У 1930-я гг. арганізаваны калгас. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 27.6.1944 г. акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах загінулі 14 пасялкоўцаў.

    САННІКІ, вёска ў Рубежскім сельсавеце, за 12 км. на паўночны захад ад Круглага, 90 км. ад Магілёва, 12 км. ад чыгуначнай станцыі Слаўнае на лініі Орша – Мінск. Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па шашы Славені –Круглае. У складзе саўгаса «Някрасава». 26 гаспадарак, 37 жыхароў (1993).

    У 1865 г. знаходзіўся невялікі маёнтак, гаспадар якога меў 150 дзесяцін зямлі. У 1858 г. у вёсцы 32 душы мужчынскага полу. У 1880 г. – 16 двароў, 113 жыхароў. Частка вяскоўцаў займалася пяньковым промыслам. У 1897 г. у вёсцы 21 двор, 154 жыхары (77 мужчын, 77 жанчын). Школа граматы, хлебазапасны магазін; у фальварку 1 двор, 13 жыхароў (6 мужчын, 7 жанчын); у сядзібе 1 двор, 9 жыхароў (3 мужчыны, 6 жанчын). У 1909 г. у вёсцы 21 двор, 138 жыхароў, у фальварку – 1 двор, 4 жыхары, у Паўлавіцкай воласці Магілёўскага павета.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. З лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. З 20.3.1924 г. у Круглянскім раёне Аршанскай акругі (да 26.7.1930), з 8.7.1931 г. у Талачынскім, з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёнах, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У 1926 г. у вёсцы 29 двароў, 137 жыхароў, на хутары 2 двары, 6 жыхароў. У красавіку 1931 г. арганізаваны калгас «Змена». У 1940 г. – 28 двароў, 168 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 27.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У верасні 1943 г. гітлераўцы спалілі вёску, загубілі 6 жыхароў. Пасля вайны адбудавана.

    СВАБОДА, пасёлак у Круглянскім сельсавеце, за 3 км. на паўночны захад ад Круглага, 81 км. ад Магілёва, 21 км. ад чыгуначнай станцыі Талачын на лініі Орша – Мінск. На ўсходзе цячэ р. Друдь (прыток Дняпра). Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па мясцовай дарозе і далей па шашы Слаўнае – Круглае. У складзе саўгаса «Круглянскі». 30 гаспадарак, 75 жыхароў (1993).

    За 0,3 км. на паўднёвы захад ад вёскі, на правым беразе р. Друць захаваўся курганны могільнік (8 насыпаў), які сведчыць пра засяленне гэтых месцаў у далёкай старажытнасці. Сучасны пасёлак узнік у пачатку 1920-х гг. У 1926 г. – 9 двароў, 55 жыхароў. У 1930-я гг. арганізаваны калгас. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 27.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 17.7.1967 г. да пасёлка далучана в. Дубнік.

    СІДАРКАВА, вёска ў Рубежскім сельсавеце, за 19 км. на паўночны захад ад Круглага, 94 км. ад Магілёва, 8 км. ад чыгуначнай станцыі Слаўнае на лініі Орша – Мінск. Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па шашы Славені – Круглае. У складзе калгаса «Някрасава». 5 гаспадарак, 13 жыхароў (1993).

    У 1880 г. вёска, жыхары якой апрача земляробства займаліся калёсным промыслам. У 1897 г. у вёсцы 25 двароў, 156 жыхароў (85 мужчын, 71 жанчына); у пасёлку 1 двор, 4 жыхары (1 мужчына, 3 жанчыны). У 1909 г. – 13 двароў, 73 жыхары, у Зарэчна-Талачынскай воласці Сенненскага павета Магілёўскай губерні.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. У 1926 г. – 27 двароў, 137 жыхароў. У 1930-я гг. арганізаваны калгас. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 27.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

    СІМАНАВІЧЫ, вёска ў Шапялевіцкім сельсавеце, за 18 км. на паўднёвы захад ад Круглага, 72 км. ад Магілёва, 38 км. ад чыгуначнай станцыі Талачын на лініі Орша-М Орша – Мінск. На заходняй ускраіне цячэ р. Каменка (прыток р. Друць). Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па мясцовай дарозе праз в. Касцюковічы і далей па шашы Бялынічы – Шапялевічы – Круглае. У складзе саўгаса «Шапялевічы». 38 гаспадарак, 74 жыхары (1993).

    У 1857 г. у вёсцы 189 жыхароў, прыватная ўласнасць. У 1880 г. – 40 двароў, 282 жыхары. Частка вяскоўцаў займалася кравецкім промыслам. У 1897 г. – 48 двароў, 317 жыхароў (148 мужчын, 169 жанчын). Школа граматы, хлебазапасны магазін. У 1909 г. – 54 двары, 383 жыхары, у Цяцерынскай воласці Магілёўскага павета Магілёўскай губерні.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. З лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. На базе дарэвалюцыйнай створана працоўная школа 1-й ступені, у якой у 1925 г. было 55 вучняў, дзейнічаў гурток па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых. З 20.8.1924 г. у Бялыніцкім раёне Магілёўскай акругі (да 26.7.1930), з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёне, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 20.8.1924 г. да 16.7.1954 г. цэнтр сельсавета. У 1924 г. адкрыта хата-чытальня. У 1926 г. – 70 двароў, 347 жыхароў. У 1930-я гг. пачатковая школа пераўтворана ў сямігадовую, а потым у сярэднюю. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 27.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

    СКЛЯПАВА, вёска ў Круглянскім сельсавеце, за 9 км. на поўнач ад Круглага, 87 км. ад Магілёва, 16 км. ад чыгуначнай станцыі Талачын на лініі Орша – Мінск. Праз вёску цячэ ручай (прыток р. Гнілка). Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па мясцовай дарозе праз в. Замышкі і далей па шашы Талачын – Круглае. У складзе калгаса «Шлях камунізму». 43 гаспадаркі, 80 жыхароў (1993).

    У 1856 г. непадалёку быў маёнтак, гаспадар якога меў 723 дзесяціны зямлі, вінакурны завод (з 1865), млын і карчму. У 1890 г. пачала працаваць лесапільня. У 1897 г. у в. Скляпава (або Дворкі) 8 двароў, 56 жыхароў (30 мужчын, 26 жанчын); у фальварку 1 двор, 26 жыхароў (17 мужчын, 9 жанчын), крухмала-патачны завод, паравы млын, драўляная царква на могілках. У 1909 г. – 10 двароў, 72 жыхары, у Круглянскай воласці Магілёўскага павета. У аднайменным маёнтку быў 1 двор, 3 жыхары, шкіпінарна-дзёгцевы завод (1 двор, 1 жыхар), на сядзібе – 1 двор, 7 жыхароў. Дзейнічаў крухмальны завод, заснаваны ў 1888 г., на якім у 1900 г. працавала 11 рабочых. У 1907 г. адкрыта царкоўнапрыходская школа, для якой адразу быў узведзены будынак (згарэў у верасні 1923).

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. З лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. На базе дарэвалюцыйнай створана працоўная школа 1-й ступені, якой быў перададзены нацыяналізаваны будынак. У 1924 г. у школе навучалася 75 хлопчыкаў і дзяўчынак. З 20.8.1924 г. у Круглянскім раёне Аршанскай акругі (да 26.7.1930), з 8.7.1931 г. у Талачынскім, з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёнах, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У 1926 г. былі вёскі Скляпава 1-е (22 двары, 102 жыхары), Скляпава 2-е (15 двароў, 76 жыхароў) і хутар (4 двары, 22 жыхары). У 1930 г. арганізаваны калгас «Колас», які пазней стала абслугоўваць Круглянская МТС. За дасягнутыя поспехі калгас у 1939 г. быў удзельнікам Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўкі. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 27.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Вызвалена воінамі 494-га стралковага палка 174-й стралковай дывізіі.

    СКУРАТЫ, вёска ў Круглянскім сельсавеце, за 8 км. на паўночны захад ад Круглага, 86 км. ад Магілёва, 13 км. ад чыгуначнай станцыі Талачын на лініі Орша – Мінск. Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па шашы Славені – Круглае. У складзе калгаса «Свабода». 25 гаспадарак, 47 жыхароў (1993).

    У 1858 г. у маёнтку Скураты 30 душ. У 1879 г. адкрыта школа граматы, якая ў 1900 г. пераўтворана ў царкоўнапрыходскую. Апрача земляробства вяскоўцы займаліся вырабам сукна і кавальскім промыслам. У 1897 г. у в. Скураты 1-я 21 двор, 140 жыхароў (74 мужчыны, 66 жанчын). Хлебазапасны магазін, капліца; у в. Скураты 2-я 22 двары, 144 жыхары (71 мужчына, 73 жанчыны), школа граматы, хлебазапасны магазін. У 1909 г. у в. Скураты 1-я было 28 двароў, 198 жыхароў, у в. Скураты 2-я 26 двароў, 184 жыхары, у Круглянскай воласці Магілёўскага павета Магілёўскай губерні.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. З лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. На базе дарэвалюцыйнай створана працоўная школа 1-й ступені, якой у 1924 г. было выдзелена 3 дзесяціны зямлі. У гэты час у школе навучалася 46 хлопчыкаў і дзяўчынак З 20.8.1924 г. у Круглянскім раёне Аршанскай акругі (да 26.7.1930), з 8.7.1931 г. у Талачынскім, з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёнах, з 20.2.1930 г. Магілёўскай вобласці. У 1926 г. у в. Скураты 1-я 33 двары, 171 жыхар, у в. Скураты 2-я 30 двароў, 149 жыхароў. У верасні 1931 г. арганізаваны калгас «X з’езд Саветаў Беларусі». Пачатковая школа была пераўтворана ў сямігадовую. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 27.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне, з 20.8.1924 г. да 11.4.1960 г. цэнтр сельсавета. У пасляваенны час вёскі Скураты 1-я і Скураты 2-я былі аб’яднаны ў адну вёску Скураты.

    СЛАБАДА, вёска ў Ляснянскім сельсавеце, за 13 км. на ўсход ад Круглага, 91 км. ад Магілёва, 20 км. ад чыгуначнай станцыі Талачын на лініі Орша – Мінск. Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па мясцовай дарозе праз вёскі Дуброва, Елькаўшчына і далей па шашы Шклоў – Круглае. У складзе калгаса «Рассвет». 10 гаспадарак, 15 жыхароў (1993).

    У 1897 г. – 17 двароў, 136 жыхароў (70 мужчын, 66 жанчын), хлебазапасны магазін. У 1909 г. – 21 двор, 158 жыхароў, у Старасельскай воласці Аршанскага павета Магілёўскай губерні.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. У 1930-я гг. арганізаваны калгас. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Вызвалена 26.7.1944 г. На франтах загінула 16 вяскоўцаў.

    СЛАВЯНКА, (да 30.7.1764 – Аглобля), вёска ў Ляснянскім сельсавеце, за 5 км. на ўсход ад Круглага, 83 км. ад Магілёва, 24 км. ад чыгуначнай станцыі Талачын на лініі Орша – Мінск Орша – Мінск. Рэльеф раўнінны, на поўначы і захадзе мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па шашы Круглае – Шклоў. У складзе калгаса «Рассвет». 8 гаспадарак, 12 жыхароў (1993).

    У 1897 г. у засценку 5 двароў, 38 жыхароў (23 мужчыны, 15 жанчын). У 1909 г. – 4 двары, 23 жыхары, у Круглянскай воласці Магілёўскага павета Магілёўскай губерні.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. З лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. З 20.8.1924 г. у Круглянскім раёне Аршанскай акругі (да 26.7.1930), з 8.7.1931 г. у Шклоўскім, з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёнах, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У 1926 г. 16 двароў, 66 жыхароў. У 1930 г. арганізаваны калгас імя 1 Мая, які потым абслугоўвала Круглянская МТС. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 27.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах загінула 11 вяскоўцаў.

    СМАГІЛАЎКА, вёска ў Шапялевіцкім сельсавеце, за 24 км. на поўдзень ад Круглага, 78 км. ад Магілёва, 29 км. ад чыгуначнай станцыі Слаўнае на лініі Орша – Мінск. На ўсходняй ускраіне р. Аслік (прыток р. Друць). Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па мясцовай дарозе і далей па шашы Шапялевічы – Круглае. У складзе саўгаса «Шапялевічы». 17 гаспадарак, 35 жыхароў (1993).

    У 1857 г. – 52 жыхары, вёска Магілёўскага павета, прыватная ўласнасць. У 1897 г. было 14 двароў, 108 жыхароў (55 мужчын, 53 жанчыны). У 1909 г. – 14 двароў, 116 жыхароў, у Цяцерынскай воласці Магілёўскага павета.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. З лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. З 20.8.1924 г. у Бялыніцкім раёне Магілёўскай акругі (да 26.7.1930), з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёне, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У 1926 г. – 23 двары, 115 жыхароў. У 1930-я гг. арганізаваны калгас. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 27.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

    СТАІ, вёска ў Кручанскім сельсавеце, за 21 км. на паўднёвы захад ад Круглага, 68 км. ад Магілёва, 17 км. ад чыгуначнай станцыі Слаўнае на лініі Орша – Мінск. Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па мясцовай дарозе і далей па шашы Шапялевічы – Круглае. У складзе саўгаса «Круча». 39 гаспадарак, 57 жыхароў (1993).

    У 1897 г. было 38 двароў, 280 жыхароў (139 мужчын, 141 жанчына). Хлебазапасны магазін. У 1909 г. – 55 двароў, 323 жыхары, у Цяцерынскай воласці Магілёўскага павета. У 1909 г. адкрыта аднакласная царкоўнапрыходская школа.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. З лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. На базе дарэвалюцыйнай створана працоўная школа 1-й ступені, у якой у 1926 г. навучалася 58 хлопчыкаў і дзяўчынак, дзейнічаў драматычны гурток. У 1926 г. 82 двары, 459 жыхароў. З 20.8.1924 г. у Круглянскім раёне Аршанскай акругі (да 26.7.1930), з 8.7.1931 г. у Талачынскім, з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёнах, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У красавіку 1931 г. арганізаваны калгас «Новае жыццё». Пачатковая школа была пераўтворана ў сямігадовую. У 1940 г. – 70 двароў, 450 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 27.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У жніўні 1943 г. гітлераўцы спалілі 67 двароў і загубілі 31 жыхара. Пасля вайны адбудавана. З 26.7.1930 г. да 16.7.1954 г. цэнтр сельсавета.

    СТАРАЯ РАДЧА, вёска ў Круглянскім сельсавеце, цэнтр калгаса «Шлях камунізму», за 5 км. на поўнач ад Круглага, 83 км. ад Магілёва, 14 км. ад чыгуначнай станцыі Талачын на лініі Орша – Мінск. На поўначы цячэ р. Гнілка (прыток р. Друць), непадалёку ад заходняй ускраіны – р. Друць (прыток Дняпра). Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па шашы Круглае – Талачын, якая праходзіць праз вёску. 74 гаспадаркі, 227 жыхароў (1993).

    Вядома па рукапісных крыніцах з ХVІ ст. у Аршанскім павеце Рэчы Паспалітай. Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) аддадзена ва ўладанне княгіні К.Р.Дашкавай. У 1784 г. 22 двары, 25 жыхароў. У Айчынную вайну 1812 г. разбурана і абрабавана французскімі войскамі. У 1885 г. – 33 двары, 212 жыхароў, дзейнічала царкоўнапрыходская школа. Працавала аднакласная школа, для якой у 1908 г. на сродкі казны і сялян пабудавана памяшканне. У 1897 г. было 48 двароў, 326 жыхароў (155 мужчын, 171 жанчына). Школа граматы, хлебазапасны магазін; на вадзяным млыне 1 двор, 10 жыхароў. У 1909 г. – 47 двароў, 332 жыхары, у Круглянскай воласці Магілёўскага павета. Дзейнічала царква, пабудавана з дрэва не пазней 1882 г.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. З лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. На базе дарэвалюцыйнай створана працоўная школа 1-й ступені, у якой у 1926 г. былі 54 вучні. З 20.8.1924 г. у Круглянскім раёне Аршанскай акругі (да 26.7.1930), з 8.7.1931 г. у Талачынскім, з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёнах, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У 1926 г. вёска (33 двары, 203 жыхары) і хутар (7 двароў, 41 жыхар). У маі 1931 г. 22 гаспадаркі з вёсак Пралетарый і Радча арганізавалі калгас «Пралетарый». У верасні 1931 г. узнік другі калгас – «XIII гадоў Кастрычніка». Пачатковая школа ў 1930-я гг. была пераўтворана спачатку ў сямігадовую, потым у сярэднюю. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 27.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Частка вяскоўцаў уваходзіла ў падпольную партыйна-камсамольскую арганізацыю «АБЗВР», якая дзейнічала ў Круглянскім раёне. На ўшанаванне памяці 72 землякоў, якія загінулі на франтах і ў партызанскай барацьбе, у 1967 г. каля будынка праўлення калгаса пастаўлена стэла.

    СТАРКІ, вёска ў Цяцерынскім сельсавеце, за 15 км. на поўдзень ад Круглага, 67 км. ад Магілёва, 34 км. ад чыгуначнай станцыі Талачын на лініі Орша – Мінск. Праз вёску цячэ р. Чыгірынка (прыток р. Друць). Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па мясцовай дарозе праз в. Папоўка і далей па шашы Галоўчын – Круглае. У складзе калгаса імя М.І.Калініна. 11 гаспадарак, 17 жыхароў (1993).

    Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) адабрана ў М.Агінскага, вялікага гетмана літоўскага. У 1784 г. – 13 двароў, 123 жыхары, належала княгіні К.Р.Дашкавай. У 1849 г. – 15 двароў, 100 жыхароў, у складзе маёнтка Круглае Магілёўскага павета, уласнасць князя С.А.Крапоткіна. У 1857 г. у вёсцы 105 жыхароў. У 1897 г. былі 22 двары, 149 жыхароў (73 мужчын, 76 жанчын); хлебазапасны магазін. У 1909 г. – 25 двароў, 167 жыхароў, у Цяцерынскай воласці Магілёўскага павета Магілёўскай туберні.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. З лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. У 1919 г. адкрыта працоўная школа 1-й ступені, якая размясцілася ў наёмным памяшканні. У 1926 г. у ёй навучалася 38 хлопчыкаў і дзяўчынак, дзейнічаў драматычны гурток. 3 20.8.1924 г. у Круглянскім раёне Аршанскай акругі (да 26.7.1930), з 8.7.1931 г. у Бялыніцкім, з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёнах, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У 1926 г. 19 двароў, 102 жыхары. У 1930 г. арганізаваны калгас «Чырвоны гай», які потым абслугоўвала Цяцерынская МТС. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 27.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

    СТАРОЕ ПАЛЕССЕ, вёска ў Кручанскім сельсавеце, за 19 км. на захад ад Круглага, 97 км. ад Магілёва, 6 км. ад чыгуначнай станцыі Слаўнае на лініі Орша – Мінск. На ўсходняй ускраіне цячэ р. Альхоўка (прыток р. Аслік). Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па шашы Слаўнае – Круглае. У складзе саўгаса «Круча». 39 гаспадарак, 96 жыхароў (1993).

    У 1858 г. 41 душа мужчынскага полу. У 1880 г. – 18 двароў, 121 жыхар. Апрача земляробства ва ўсіх дварах займаліся вырабам ільняной і пяньковай пражы і тканіны. У 1897 г. у в. Старое Палессе 1-е 26 двароў, 163 жыхары (78 мужчын, 85 жанчын), хлебазапасны магазін, у в. Старое Палессе 2-е – 18 двароў, 122 жыхары (58 мужчын, 64 жанчыны); у засценку 4 двары, 26 жыхароў (15 мужчын, 11 жанчын); у фальварку 1 двор, 8 жыхароў (3 мужчыны, 5 жанчын). У 1909 г. – 35 двароў, 226 жыхароў, у Паўлавіцкай воласці Магілёўскага павета. У гэтым жа годзе адкрыта земская школа.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. 3 лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. На базе дарэвалюцыйнай створана працоўная школа 1-й ступені, у якой у 1924 г. навучалася 76 хлопчыкаў і дзяўчынак. Дзейнічаў гурток па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых, які наведвалі 16 вяскоўцаў. У 1926 г. было 47 двароў, 286 жыхароў. У верасні 1931 г. арганізаваны калгас «Палеская зара». У 1940 г. – 62 двары, 333 жыхары. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 27.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Гітлераўцы ў ліпені 1942 г. спалілі 60 двароў, загубілі 31 жыхара. Пасля вайны адбудавана.

    ТАТАРКА, вёска ў Кручанскім сельсавеце, за 21 км. на захад ад Круглага, 99 км. ад Магілёва, 10 км. ад чыгуначнай станцыі Слаўнае на лініі Орша – Мінск. Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па мясцовай дарозе да в. Круча і далей па шашы Слаўнае – Круглае. У складзе саўгаса «Круча». 7 гаспадарак, 13 жыхароў (1993). У 1897 г. у вёсцы 14 двароў, 147 жыхароў (66 мужчын, 81 жанчына). У 1908 г. – 21 двор, 180 жыхароў, у 1917 г. – 25 двароў, 210 жыхароў, ва Ухвальскай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. 3 лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. 3 20.8.1924 г. у Круглянскім раёне Аршанскай акругі (да 26.7.1930), з 8.7.1931 г. у Талачынскім, з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёнах, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У 1925 г. адкрыта 4-гадовая школа, у якой у 1926 г. навучаліся 43 дзяўчынкі і хлопчыкі. У 1926 г. – 30 двароў, 195 жыхароў. У 1930-я гг. арганізаваны калгас. У 1940 г. – 37 двароў, 162 жыхары. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 27.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1944 г. гітлераўцы поўнасцю спалілі вёску, загубілі 10 жыхароў. Пасля вайны адбудавана.

    ТУБЫШКІ, вёска ў Комсеніцкім сельсавеце, за 8 км. на паўднёвы ўсход ад Круглага, 70 км. ад Магілёва, 27 км. ад чыгуначнай станцыі Талачын на лініі Орша – Мінск. На ўсходняй ускраіне цячэ р. Вабіч (прыток р. Друць). Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па мясцовай дарозе і далей па шашы Бялынічы – Шклоў, якая праходзіць побач з вёскай. У складзе калгаса «Іскра». 55 гаспадарак, 105 жыхароў (1993).

    У 1784 г. – 50 двароў, 320 жыхароў, належала калежскаму саветніку М.С.Чарняеву. У 1847 г. было 46 двароў, 327 жыхароў. У 1880 г. – 36 двароў, 470 жыхароў. Частка вяскоўцаў займалася вырабам посуду і іншых бытавых рэчаў з дрэва, калёсным, бандарным і ганчарным промысламі, нарыхтоўкай лесаматэрыялаў для вырабу з дрэва. У 1833 г. пабудавана мураваная царква. Непадалёку быў маёнтак, гаспадар якога ў 1865 г. меў 352 дзесяціны зямлі і вадзяны млын. У 1885 г. у сяле Тубышкі (яно ж Вялікае Сяло) былі 42 двары, 300 жыхароў, дзейнічала царкоўнапрыходская школа, будынак для якой узведзены ў 1914 г. У 1897 г. у сяле 57 двароў, 427 жыхароў (214 мужчын, 213 жанчын), хлебазапасны магазін. У фальварку 8 двароў, 50 жыхароў (30 мужчын, 20 жанчын), царкоўнапрыходская школа, царква. У 1905 г. адкрыта казённая вінная крама. У час першай Расійскай рэвалюцыі сяляне ў сакавіку 1906 г. адмовіліся плаціць подаці. У 1909 г. у вёсцы 61 двор, 437 жыхароў, 19 жыхароў у фальварку, у Чарнаруцкай воласці Магілёўскага павета. У вёсцы размяшчаліся дзяржаўныя хлебныя склады.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. 3 лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. На базе дарэвалюцыйнай створана працоўная школа 1-й ступені, у якой у 1924 г. навучаліся 103 хлопчыкі і дзяўчынкі. 3 20.8.1924 г. у Круглянскім раёне Аршанскай акругі (да 26.7.1930), з 8.7.1931 г. у Шклоўскім, з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёнах, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У 1924 г. адкрыта хата-чытальня. У 1926 г. у вёсцы 110 двароў, 586 жыхароў, у былым маёнтку 13 двароў, 54 жыхары. У снежні 1929 г. арганізаваны сельскагаспадарчая камуна, у пачатку 1930-х гг. – калгас«Іскра». У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 27.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах загінуў 51 вясковец.

    УЛУЖЖА, вёска ў Круглянскім сельсавеце, за 6 км. на поўдзень ад Круглага, 74 км. ад Магілёва, 25 км. ад чыгуначнай станцыі Талачын на лініі Орша – Мінск. На поўдні знаходзіцца Цяцерынскае вадасховішча, створанае на р. Друць (прыток Дняпра). Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па дарозе Круглае – Цяцерына – Шапялевічы. У складзе саўгаса «Круглянскі». 44 гаспадаркі, 77 жыхароў (1993). У 1848 г. – 27 двароў, 224 жыхары, вёска Магілёўскага павета, належала памешчыку І.І.Ліпскаму. У 1880 г. – 33 двары, 222 жыхары. Частка вяскоўцаў займалася кавальскім промыслам. У 1897 г. – 47 двароў, 345 жыхароў (166 мужчын, 173 жанчыны); школа граматы, хлебазапасны магазін. У 1909 г. – 54 двары, 372 жыхары, у Цяцерынскай воласці Магілёўскага павета Магілёўскай губерні. У гэтым жа годзе школа граматы пераўтворана ў земскую, для якой у 1912 г. пабудавана памяшканне.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. 3 лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. Дарэвалюцыйная школа пераўтворана ў працоўную школу 1-й ступені, у якой у 1924 г. навучалася 50 дзяцей. 3 20.8.1924 г. у Круглянскім раёне Аршанскай акругі (да 26.7.1930), з 8.7.1931 г. у Талачынскім, з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёнах, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У 1926 г. было 9 двароў, 45 жыхароў. У красавіку 1931 г. арганізаваны калгас «Камінтэрн». У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 27.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

    УСХОДНІ, пасёлак у Круглянскім сельсавеце, цэнтр саўгаса «Усход», за 2 км. на паўднёвы ўсход ад Круглага, 76 км. ад Магілёва, 21 км. ад чыгуначнай станцыі Талачын на лініі Орша – Мінск. Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па шашы Магілёў – Круглае, якая праходзіць каля вёскі. 64 гаспадаркі, 186 жыхароў (1993).

    ФІЛАТАВА, вёска ў Рубежскім сельсавеце, цэнтр калгаса «Някрасава», за 13 км. на паўночны захад ад Круглага, 91 км. ад Магілёва, 11 км. ад чыгуначнай станцыі Слаўнае на лініі Орша – Мінск. Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па шашы Славені – Круглае. 103 гаспадаркі, 293 жыхары (1993).

    У 1880 г. было 25 двароў, 109 жыхароў. Апрача земляробства вяскоўцы займаліся калёсным і кавальскім промысламі. У 1897 г. – 44 двары, 177 жыхароў (88 мужчын, 89 жанчын), хлебазапасны магазін. У 1909 г. – 52 двары, 239 жыхароў, у Паўлавіцкай воласці Магілёўскага павета Магілёускай губерні. У 1912 г. адкрыта земская школа.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. 3 лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. На базе дарэвалюцыйнай створана працоўная школа 1-й ступені, у якой у 1924 г. навучалася 51 дзіця. 3 20.8.1924 г. у Круглянскім раёне Аршанскай акругі (да 26.7.1930), з 8.7.1931 г. у Талачынскім, з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёнах, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У 1926 г. – 72 двары, 362 жыхары. У 1929 г. арганізаваны калгас «2-я пяцігодка». У 1930-я гг. пачатковая школа пераўтворана ў сямігадовую. У 1940 г. – 53 двары, 212 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 27.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У жніўні 1943 г. гітлераўцы спалілі 51 двор, загубілі 5 жыхароў. На ўшанаванне памяці 262 землякоў, якія загінулі на франтах і ў партызанскай барацьбе, у 1963 г. у скверы каля школы пастаўлены абеліск. У цэнтры вёскі – помнік Герою Савецкага Саюза С.А.Лавянецкаму, які нарадзіўся ў вёсцы ў 1923 г. Механік-вадзіцель самаходнай артылерыйскай устаноўкі С.А.Лавянецкі вызначыўся ў баі супраць гітлераўскіх захопнікаў на тэрыторыі Венгрыі ў 1944 г. і там загінуў.

    ХІЛЬКАВІЧЫ, вёска ў Рубежскім сельсавеце, за 10 км. на захад ад Круглага, 83 км. ад Магілёва, 15 км. ад чыгуначнай станцыі Слаўнае на лініі Орша – Мінск. На захадзе праходзіць меліярацыйны канал, злучаны з р. Рутка (прыток р. Аслік). Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па шашы Слаўнае – Круглае, якая праходзіць праз вёску. У складзе саўгаса «Авангард». 41 гаспадарка, 87 жыхароў (1993). У 1669 г. вёска маёнтка Круглае Аршанскага павета мела 25 двароў, 24 валокі зямлі; належала Аляксандру Палубінскаму, маршалку ВКЛ. У 1849 г. было 20 двароў, 167 жыхароў, у складзе маёнтка Паўлавічы Магілёускага павета, уласнасць князя Ю.А.Салтыкова. У 1858 г. у вёсцы 84 душы мужчынскага полу. У 1880 г. – 33 двары, 210 жыхароў. Апрача земляробства вяскоўцы займаліся кравецкім, пяньковым і сталярным промысламі. У 1897 г. — 47 двароў, 336 жыхароў (160 мужчын, 176 жанчын), школа граматы, хлебазапасны магазін. У 1909 г. – 51 двор, 361 жыхар, у Паўлавіцкай воласці Магілёўскага павета.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. 3 лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. 3 20.8.1924 г. у Круглянскім раёне Аршанскай акругі (да 26.7.1930), з 8.7.1931 г. у Талачынскім, з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёнах, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У 1926 г. — 52 двары, 276 жыхароў. У 1930-я гг. арганізаваны калгас. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 27.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

    ХРАЛІШЧАВА, вёска ў Рубежскім сельсавеце, за 10 км. на паўночны захад ад Круглага, 88 км. ад Магілёва, 12 км. ад чыгуначнай станцыі Слаўнае на лініі Орша – Мінск. Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па шашы Славені – Круглае. У складзе саўгаса «Някрасава». 38 гаспадарак, 62 жыхары (1993).

    За 0,5 км. на поўнач ад вёскі знаходзіцца курганны могільнік (2 насыпы), які сведчыць пра засяленне гэтых мясцін у глыбокай старажытнасці. Побач быў маёнтак, гаспадар якога ў 1865 г. меў 412 дзесяцін зямлі. У 1858 г. у вёсцы 78 душ мужчынскага полу. У 1880 г. – 33 двары, 180 жыхароў. Апрача земляробства вяскоўцы займаліся калёсным і кравецкім промысламі. У 1897 г. у вёсцы 44 двары, 294 жыхары (157 мужчын, 137 жанчын), школа граматы, хлебазапасны магазін, капліца; у засценку 5 двароў, 36 жыхароў (18 мужчын, 18 жанчын). У 1909 г. у вёсцы 42 двары, 262 жыхары, у засценку 6 двароў, 37 жыхароў, у Паўлавіцкай воласці Магілёўскага павета.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. 3 лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. 3 20.8.1924 г. у Круглянскім раёне Аршанскай акругі (да 26.7.1930), з 8.7.1931 г. у Талачынскім, з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёнах, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У 1926 г. – 1 вёска (27 двароў, 147 жыхароў) і 1 засценак (12 двароў, 82 жыхары). У красавіку 1931 г. арганізаваны калгас «Чырвоная зара». У 1930-я гг. пачатковая школа пераўтворана ў сямігадовую. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 27.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

    ХРАПЫ, вёска ў Цяцерынскім сельсавеце, за 10 км. на паўднёвы захад ад Круглага, 75 км. ад Магілёва, 33 км. ад чыгуначнай станцыі Талачын на лініі Орша – Мінск. Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па шашы Шапялевічы – Круглае, якая праходзіць праз вёску. У складзе саўгаса «Цяцерын». 26 гаспадарак, 48 жыхароў (1993). У 1848 г. – 37 двароў, 291 жыхар, вёска Магілёўскага павета, уласнасць памешчыка І.І.Ліпскага. У 1880 г. – 51 двор, 332 жыхары. Апрача земляробства вяскоўцы займаліся вырабам ільняной і пяньковай пражы і тканіны, кравецкім промыслам. У 1897 г. у вёсцы 66 двароў, 471 жыхар (222 мужчыны, 249 жанчын), школа граматы, хлебазапасны магазін. У 1909 г. – 73 двары, 371 жыхар, у Цяцерынскай воласці Магілёўскага павета.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. 3 лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. 3 20.8.1924 г. у Круглянскім раёне Аршанскай акругі (да 26.7.1930), з 8.7.1931 г. у Бялыніцкім, з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёнах, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У 1926 г. – 56 двароў, 268 жыхароў. У 1931 г. 48 гаспадарак абў’ядналіся ў калгас «1 Мая». Пачатковая школа была пераўтворана ў сямігадовую. У 1940 г. – 44 двары, 264 жыхары. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 27.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1944 г. гітлераўцы спалілі 42 двары, загубілі 5 жыхароў. Пасля вайны адбудавана.

    ЦЯМНЫЯ, вёска ў Ляснянскім сельсавеце, за 12 км. на ўсход ад Круглага, 70 км. ад Магілёва, 32 км. ад чыгуначнай станцыі Талачын на лініі Орша – Мінск. Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па мясцовай дарозе і далей па шашы Круглае – Шклоў. 15 гаспадарак, 22 жыхары (1993). У 1784 г. сяло, 13 двароў, 74 жыхары, прыватная ўласнасць. У 1858 г. у вёсцы 19 душ мужчынскага полу. Побач быў маёнтак, гаспадар якога ў 1852 г. меў 1200 дзесяцін зямлі. У 1885 г. у маёнтку заснаваны мануфактурная, мукамольная вытворчасць і крупадзёрка. У 1897 г. у вёсцы 10 двароў, 74 жыхары (34 мужчыны, 40 жанчын), у фальварку 1 двор, 38 жыхароў (23 мужчыны, 15 жанчын), паравы млын. У 1909 г. у вёсцы 9 двароў, 73 жыхары, у маёнтку 1 двор, 6 жыхароў, у Круглянскай воласці Магілёўскага павета Магілёўскай губерні.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. 3 лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. У 1919 г. у маёнтку створана сельскагаспадарчая арцель «Ясная паляна». У 1926 г. – хутары, 24 двары, 114 жыхароў. 3 20.8.1924 г. у Круглянскім раёне Аршанскай акругі (да 26.7.1930), з 8.7.1931 г. у Шклоўскім, з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёнах, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. 3 1924 г. арганізаваны калгас, які за дасягнутыя поспехі ў 1939 г. быў удзельнікам Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўкі. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 27.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах загінулі 22 вяскоўцы.

    ЦЯЦЕРЫНА, вёска, цэнтр сельсавета (з 20.8.1925) і саўгаса «Цяцерын», за 11 км. на поўдзень ад Круглага, 73 км. ад Магілёва, 31 км. ад чыгуначнай станцыі Талачын на лініі Орша – Мінск. На ўсходняй ускраіне цячэ р. Друць (прыток Дняпра). Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па шашы Шапялевічы – Круглае, якая праходзіць праз вёску. 204 гаспадаркі, 497 жыхароў (1993).

    Упершыню ўпамінаецца ў «Списке русских городов дальних и ближних» не раней 1387 г. і не пазней 1406 г. (датаванне М.М.Ціхамірава). Пад 1430 г. упамінаецца ў акце ўзвядзення Свідрыгайлы на трон Вялікага княства Літоўскага. У 1501 г. польскі кароль Аляксандр аддаў Цяцерын у пажыццёвае ўладанне сваёй жонцы каралеве Алене Іванаўне (дачцэ Івана III). Да 1523 г. уладанне князя М.І.Мсціслаўскага, потым у складзе ўладанняў каралевы Боны. У сярэдзіне 16 ст. ўмацаванае прыватнаўласніцкае шляхецкае мястэчка ў Аршанскім павеце. У 1703 г. цэнтр маёнтка, 50 двароў, уласнасць Аляксандра Агінскага, ваяводзіча полацкага. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) аддадзена графу Салтыкову. У Айчынную вайну 1812 г., у час уцёкаў французаў да Бярэзіны, рускія войскі праходзілі праз Цяцерын, дзе 15 лістапада генерал Васільчыкаў прыняў камандаванне авангардам рускай арміі. У 1826 г. мястэчка Магілёўскага павета, 537 жыхароў, прыватная ўласнасць. У 1848 г. – 66 двароў, 541 жыхар, цэнтр маёнтка Магілёўскага павета, уласнасць І.І.Ліпскага. Гаспадар маёнтка меў тут вадзяны млын, вінакурны завод. Праз вёску праходзіў Віленскі паштовы тракт. У 1860 г. – 78 двароў, 416 жыхароў, 3 царквы, малітоўная школа, вінакурны завод. Гаспадару маёнтка належалі 4412 дзесяцін зямлі, вадзяны млын, піцейны дом. У 1864 г. Магілёўскае земства адкрыла школу, якая ў 1884 г. была пераўтворана ў народнае вучылішча. У 1880 г. у мястэчку 37 двароў, 235 жыхароў, у вёсцы 62 двары, 434 жыхары. У 1897 г. у мястэчку 94 двары, 593 жыхары (288 мужчын, 305 жанчын), валасное праўленне, народнае вучылішча, яўрэйская малітоўная школа, прыёмны пакой, багадзельня, хлебазапасны магазін, заезны дом, царква. У фальварку 1 двор, 45 жыхароў (36 мужчын, 9 жанчын). Частка вяскоўцаў займалася шавецкім, калёсным і бандарным промысламі, вырабам ільняной і пяньковай пражы і тканіны. Працавалі пошта, крэдытнае таварыства, фельчарска-акушэрскі пункт, гарэлачная казённая крама, народнае вучылішча (у 1889/90 навучальным годзе вучылася 35 хлопчыкаў, у 1907/08 навучальным годзе 125 хлопчыкаў і 18 дзяўчынак), царкоўнапрыходская школа, рамеснае вучылішча, царква, сінагога. У чэрвені 1905 г. адбылася забастоўка сялян і сельскагаспадарчых рабочых маёнтка. У 1912 г. адкрыта сельская рамесная вучэбная майстэрня. У 1909 г. – 51 двор, 358 жыхароў, цэнтр Цяцерынскай воласці Магілёўскага павета Магілёўскай губерні.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. 3 лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. У 1919 г. дзейнічаў валасны рэўком. У гэты час была створана сельскагаспадарчая арцель «Пралетарыят». У былым памешчыцкім будынку размясцілася школа (у 1924 г. – 151 вучань). Дзейнічала вучэбная майстэрня, у якой у 1925 г. было 27 вучняў. Працавалі бібліятэка, хата-чытальня (з 1924), народны дом, фельчарска-акушэрскі пункт, кааператыўная крама. У 1926 г. – 148 двароў, 658 жыхароў. 3 20.8.1924 г. у Круглянскім раёне Аршанскай акругі (да 26.7.1930), з 8.7.1931 г. у Бялыніцкім, з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёнах, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У ліпені 1930 г. арганізаваны саўгас «Цяцерын», які спецыялізаваўся ў свінагадоўчым кірунку. У 1934 г. дзейнічалі невялікая электрастанцыя, прафесійна-тэхнічная і сярэдняя школы, сталовая, клуб, бібліятэка, вузел сувязі, ашчадная каса. У 1937 г. створана МТС, якая ў 1938 г. мела 30 трактароў і іншую тэхніку (рэарганізавана 31.3.1958 г.). У 1940 г. – 129 двароў, 632 жыхары. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 14.1.1944 г. партызаны 8-й Круглянскай брыгады разграмілі варожы гарнізон, які размяшчаўся ў вёсцы. Гітлераўцы ў 1944 г. спалілі 119 двароў, загубілі 188 жыхароў. Вызвалена 30.6.1944 г. воінамі 757-га стралковага палка. У брацкай магіле, што ў цэнтры вёскі, пахаваны 23 воіны і партызаны, якія загінулі ў баях за вызваленне Цяцерына. Батарэя пад камандаваннем Р.І.Шыбанава каля в. Цяцерына 30.6.1944 г. уступіла ў бой з 2 палкамі варожай пяхоты, якую падтрымлівалі 18 танкаў і самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі. Воіны адбілі 7 контратак, знішчылі 8 гармат, 3 самаходныя ўстаноўкі, некалькі аўтамашын, каля 200 фашыстаў і перакрылі ворагу шлях да адступлення. Р.І.Шыбанаў загінуў у гэтым баі. 24.3.1945 г. яму прысвоена званне Героя Савецкага Саюза (пасмяротна). Пахаваны ў в. Комсенічы. На ўшанаванне памяці 262 воінаў-землякоў, якія загінулі на франтах, у 1967 г. у цэнтры вёскі пастаўлена стэла. Пасля вайны адбудавана. У 1956 г. на р. Друць, каля вёскі, пабудавана электрастанцыя і вёска была электрыфікавана.

    Вёска – радзіма генерал-палкоўніка медыцынскай службы, доктара медыцынскіх навук, прафесара, былога начальніка Ваенна-медыцынскай акадэміі імя С.М.Кірава П.П.Ганчарова (1.3.1900—6.9.1970).

    ШАМАЎКА, пасёлак у Комсеніцкім сельсавеце, за 13 км. на поўдзень ад Круглага, 65 км. ад Магілёва, 32 км. ад чыгуначнай станцыі Талачын на лініі Орша – Мінск. Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па шашы Галоўчын – Круглае, якая праходзіць побач з вёскай. У складзе калгаса «Шлях Леніна». 29 гаспадарак, 81 жыхар (1993). У 1926 г. – 25 двароў, 134 жыхары. У 1930-я гг. арганізаваны калгас. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 27.6.1944 г. акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах загінулі 8 пасялкоўцаў.

    ШАПЯЛЕВІЧЫ, вёска, цэнтр сельсавета (з 20.8.1924) і саўгаса «Шапялевічы», за 26 км. на паўднёвы захад ад Круглага, 85 км. ад Магілёва, 20 км. ад чыгуначнай станцыі Слаўнае на лініі Орша – Мінск. На ўсходзе цячэ р. Аслік (прыток р. Друць). Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па шашы Шапялевічы – Круглае. 171 гаспадарка, 459 жыхароў (1993).

    Упершыню ўпамінаецца ў дакументах 16 ст. У жніўні 1654 г. руская армія на чале з ваяводам А.М.Трубяцкім разбіла пад Шапялевічамі войскі літоўскага гетмана Я.Радзівіла, узяла шмат палонных, захапіла трафеі – сцягі, гарматы і абоз. У гэты час Шапялевічы належалі Сапегам. У 1669 г. мястэчка Аршанскага павета, 90 двароў, існавала 6 вуліц і рынак, уласнасць Аляксандра Палубінскага, маршалка ВКЛ. У 1779 г. пабудавана царква, у 1812 г. заснаваны вінакурны завод, на якім у 1881 г. працавалі 2, а ў 1890 г. – 5 рабочых. У 1827 г. – 570 жыхароў. У 1847 г. цэнтр маёнтка Магілёўскага павета, уласнасць графоў Шувалавых. У 1848 г. былі 134 двары. У 1863 г. адкрыта царкоўнапрыходская школа. Гаспадар маёнтка ў 1867 г. меў 1606 дзесяцін зямлі, вінакурны завод, вадзяны млын, карчму. У 1897 г. у мястэчку 139 двароў, 907 жыхароў (437 мужчын, 470 жанчын), царкоўнапрыходская школа, яўрэйская малітоўная школа, хлебазапасны магазін, заезны дом, царква, 2 разы ў год кірмашы. У фальварку 1 двор, 31 жыхар (18 мужчын, 13 жанчын), вінакурны завод. У 1909 г. – 131 двор, 891 жыхар, казённая вінная крама, паштова-тэлеграфнае аддзяленне, у Цяцерынскай воласці Магілёўскага павета.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. 3 лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. На базе дарэвалюцыйнай створана працоўная школа 1-й ступені, якая размясцілася ў нацыяналізаваным будынку, у 1925 г. было 75 вучняў, дзейнічаў пункт па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослага насельніцтва. 3 20.8.1924 г. у Бялыніцкім раёне Магілёўскай акругі (да 26.7.1930), з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёне, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У 1924 г. адкрыта хата-чытальня. У 1928 г. арганізаваны калгас «Чырвоны араты» і «Беларусь». Пачатковая школа ў канцы 1930-х гг. пераўтворана ў сямігадовую, а ў 1930-я гг. – у сярэднюю. Дзейнічаў вузел сувязі. У 1940 г. – 162 двары, 686 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 27.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 5.12.1942 г. партызаны 8-й Круглянскай брыгады разграмілі варожы гарнізон, які размяшчаўся ў Шапялевічах. У 1944 г. гітлераўцы спалілі 130 двароў, загубілі 106 жыхароў. Каля вёскі 1.7.1944 г. камандзір эскадрыллі штурмавога авіяпалка маёр К.В.Макараў выявіў і знішчыў вялікую колькасць варожай тэхнікі і жывой сілы. 23.2.1945 г. яму прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. У брацкай магіле, што ў цэнтры вёскі каля клуба, пахаваны 90 савецкіх воінаў і 26 партызан, якія загінулі ў баях за вызваленне вёскі. На ўшанаванне памяці 287 воінаў-землякоў, што загінулі на франтах і ў партызанскай барацьбе, у 1967 г. у цэнтры вёскі каля клуба пастаўлена стэла, у 1990 г. – помнік.

    У склад сельсавета ўваходзяць 15 вёсак і 1 пасёлак.

    ШАЎКАВІННЕ, вёска ў Рубежскім сельсавеце, за 9 км. на паўднёвы захад ад Круглага, 71 км. ад Магілёва, 24 км. ад чыгуначнай станцыі Слаўнае на лініі Орша – Мінск. На заходняй ускраіне пачынаецца р. Рутка (прыток р. Аслік). Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па мясцовай дарозе праз в. Паўлавічы і далей па шашы Слаўнае – Круглае. У складзе саўгаса «Авангард». 19 гаспадарак, 40 жыхароў (1993). У 1848 г. – 11 двароў, 87 жыхароў, уласнасць памешчыка І.І.Ліпскага. У 1857 г. у вёсцы 79 жыхароў.

    У 1897 г. у вёсцы 25 двароў, 142 жыхары (67 мужчын, 75 жанчын), хлебазапасны магазін. У 1909 г. – 24 двары, 175 жыхароў, у Цяцерынскай воласці Магілёўскага павета.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. 3 лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. 3 20.8.1924 г. у Круглянскім раёне Аршанскай акругі (да 26.7.1930), з 8.7.1931 г. у Талачынскім, з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёнах, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У 1926 г. – 40 двароў, 207 жыхароў. У 1930-я гг. арганізаваны калгас. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 27.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

    ШУПЕНІ, вёска ў Круглянскім сельсавеце, за 5 км. на поўдзень ад Круглага, 73 км. ад Магілёва, 24 км. ад чыгуначнай станцыі Талачын на лініі Орша – Мінск. На захадзе мяжуе з Цяцерынскім вадасховішчам, створаным на р. Друць (прыток Дняпра). Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па шашы Круглае – Магілёў, якая праходзіць праз вёску. У складзе калгаса імя Г.Дзімітрава. 71 гаспадарка, 149 жыхароў (1993).

    За 1 км. на поўнач ад вёскі, на першай надпоймавай тэрасе левага берага р. Друць, захаваўся старажытны курганны могільнік (6 насыпаў), за 1,5 км. на поўнач ад вёскі, на першай надпоймавай тэрасе левага берага р. Друць, – курганны могільнік (37 насыпаў), які сведчыць пра засяленне гэтых месцаў у далёкай старажытнасці. Па рукапісных крыніцах вёска вядома з 1522 г., калі В.Грыгарэвічу быў дадзены прывілей на будаўніцтва замка і засяленне гэтай мясцовасці, на гандаль і карчму. У 1580 г. сяло Шупень упамінаецца ў Баркулабаўскай хроніцы, з’яўлялася шляхецкай уласнасцю. У 1703 г. – 30 двароў, належала Пятру Алізоравічу, рэктару Гарадзенскага калегіума. У 1784 г. – 12 двароў, 134 жыхары, гаспадарскі дом, арганізавана вытворчасць гарэлкі, быў дом для аб’езных, якія ахоўвалі дзяржаўную мяжу. Належала шляхціцу Ф.Пазняку, былому харунжаму аршанскаму. У 1860 г. пабудавана царква з дрэва. У 1858 г. – 63 душы мужчынскага полу. У 1880 г. было 20 двароў, 162 жыхары. Апрача земляробства вяскоўцы займаліся пяньковым і кавальскім промысламі. Памешчык у 1881 г. меў 805 дзесяцін зямлі і карчму. У 1885 г. – 23 двары, 157 жыхароў. Працавалі царква, хлебазапасны магазін, царкоўнапрыходская школа, для якой у 1911 г. пабудавана памяшканне. У 1897 г. у сяле 13 двароў, 241 жыхар (113 мужчын, 128 жанчын), царква, царкоўнапрыходская школа, хлебазапасны магазін, капліца; у фальварку 1 двор, 26 жыхароў (10 мужчын, 16 жанчын). У 1909 г. – 49 двароў, 290 жыхароў, у Круглянскай воласці Магілёўскага павета.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. 3 лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. Дарэвалюцыйная школа была пераўтворана ў працоўную школу 1-й ступені, у якой у 1924 г. навучалася 56 дзяцей. 3 20.8.1924 г. у Круглянскім раёне Аршанскай акругі (да 26.7.1930), з 8.7.1931 г. у Талачынскім, з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёнах, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У 1926 г. 67 двароў, 357 жыхароў. У красавіку 1931 г. арганізаваны калгас «1-я Шупені». У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 27.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

    ШЫПЯГІ, вёска ў Цяцерынскім сельсавеце, за 16 км. на паўднёвы захад ад Круглага, 75 км. ад Магілёва, 25 км. ад чыгуначнай станцыі Слаўнае на лініі Орша – Мінск. Рэльеф раўнінны. На заходняй ускраіне цячэ р. Каменка (прыток р. Друць). Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па мясцовай дарозе і далей па шашы Шапялевічы – Круглае. У складзе саўгаса «Цяцерын». 27 гаспадарак, 44 жыхары (1993). У 1858 г. у вёсцы 95 душ мужчынскага полу. У 1897 г. у вёсцы 46 двароў, 348 жыхароў (168 мужчын, 180 жанчын), школа граматы, хлебазапасны магазін; у фальварку 1 двор, 26 жыхароў (20 мужчын, 5 жан-чын). У 1909 г. у вёсцы 55 двароў, 370 жыхароў, у маёнтку 29 жыхароў, у Цяцерынскай воласці Магілёўскага павета.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. 3 лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. 3 20.8.1924 г. у Круглянскім раёне Аршанскай акругі (да 26.7.1930), з 8.7.1931 г. у Бялыніцкім, з 12.2.1935 г. у Круглянскім раёнах, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У 1926 г. – 63 двары, 309 жыхароў. У 1930-я гг. арганізаваны калгас. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 27.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

    ЯНАВА, вёска ў Кручанскім сельсавеце, за 13 км. на захад ад Круглага, 92 км. ад Магілёва, 10 км. ад чыгуначнай станцыі Слаўнае на лініі Орша – Мінск. На паўночна-заходняй ускраіне цячэ р. Аслік (прыток р. Друць). Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па мясцовай дарозе і далей па шашы Слаўнае – Круглае. У складзе саўгаса «Круча». 19 гаспадарак, 39 жыхароў (1993).

    Тут быў маёнтак, гаспадар якога ў 1840 г. валодаў 1531 дзесяцінай зямлі, меў вадзяны млын і карчму. У 1897 г. у фальварку 1 двор, 66 жыхароў (38 мужчын, 28 жанчын), маслабойка, капліца. У 1909 г. у маёнтку 1 двор, 1 жыхар, у Паўлавіцкай воласці Магілёўскага павета.

    Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. 3 лютага да кастрычніка 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. 3 20.8.1924 г. у Круглянскім раёне Аршанскай акругі (да 26.7.1930), з 8.7.1931 г. у Талачынскім, 12.2.1935 г. у Круглянскім раёнах, з 20.2.1938 г. Магілёўскай вобласці, з 16.9.1959 г. да 30.7.1966 г. у Бялыніцкім раёне. У 1926 г. – 1 хутар, 2 двары, 6 жыхароў. У ліпені 1931 г. арганізаваны калгас, працавала ваўначоска. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 27.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У вёсцы знаходзіцца ферма буйной рагатай жывёлы.

    ЯСНАЯ РАНІЦА, вёска ў Круглянскім сельсавеце, за 2 км. на поўнач ад Круглага, 80 км. ад Магілёва, 17. км ад чыгуначнай станцыі Талачын на лініі Орша – Мінск. Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па мясцовай дарозе і далей па шашы Магілёў – Талачын. У складзе саўгаса 8 гаспадарак, 19 жыхароў (1993).

    У 1930-я гг. арганізаваны калгас. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 27.6.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.